Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мяжа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяжа

Электронная книга - «Мяжа». Краткое содержание книги:

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 124
Перейти на страницу:

Цалкам твор быў скончаны ў дванаццаць гадзін ночы. У беднага аўтара балела галава, у роце было суха і горка ад курэння. Спаў ён зусім кепска. Некалькі разоў прачынаўся сярод ночы, быццам хто штурхаў яго, расплюшчваў вочы і глядзеў у цёмную столь, успамінаючы да драбніц, што было ўдзень.

Раніцай скрозь сон яму падалося, што зноўку нехта стукае ў дзверы і тузае ручку, але пакуль Хальчэня адышоў ад сну, пакуль падняўся, расчыніў акно, папрысядаў і ўрэшце адчыніў дзверы, нікога там ужо не было. Ён сеў за стол — пачытаць на свежую галаву апавяданне.

Ужо хвілін праз пяць яму стала зразумела, што перад ім — набор сказаў. Само сабой прыйшло ў галаву параўнанне з музыкам, які не можа чытаць ноты, а бярэцца за інструмент, каб зайграць нешта сур’ёзнае ці пяшчотнае. Галоўнае, здавалася, ён добра ведае і бачыць свае памылкі, але выправіць іх — не можа, не ўмее. Рабіць больш не было чаго, ісці ў гэтым мястэчку не было куды, наперадзе былі два дні… Сорак восем гадзін…

«Што, паваяваў з бацькам?» На душы было пуста і абыякава. Ён выцягнуў з шафы сумку і абы-як пачаў складвацца: на дно — брудныя чаравікі, на іх — тры чыстыя кашулі, куртку, штаны… Апусціў рукі і сеў на ложак. У гэты момант адчыніліся дзверы — ужо без стуку, і ў пакой увайшла вахцёрка з тэлеграмай у руцэ.

— Чаму не адчыняў? — сярдзіта сказала яна. — Тэлеграма прыйшла, а ён не адчыняе.

Хальчэня схапіў тэлеграму і прачытаў: «Толик отцом плохо».

— Бяжы на вакзал, пакуль не позна, — спагадна сказала жанчына, і ён чамусьці зразумеў яе «пакуль не позна» як «пакуль не памёр».

У Гомель ён дабраўся толькі ўвечары, стомлены, напаўсонны, знерваваны таўхатнёй каля касаў і дарогаю. Ехаў з вакзала на тралейбусе, пасля — пехам, па бруднай вуліцы з калюгамі ў выбоінах асфальту, — і ўсё стараўся забыцца прыкрага здарэння на местачковым вакзале. Прамыя аўтобусы адтуль на Гомель не хадзілі, на прахадныя было толькі па два-тры месцы. Прапусціўшы два аўтобусы, Хальчэня, калі падышоў трэці, махаючы тэлеграмай, праштурхаўся да касы і закрычаў: «Мой бацька памірае!» Тады толькі прачыталі тэлеграму і далі білет без чаргі. Цяпер было сорамна свайго крыку і адначасна яшчэ больш сорамна, што ён думае пра такую драбязу, калі, можа, бацька і сапраўды памірае.

Ён узбег па сходках, адамкнуў сваім ключом дзверы і стаў здымаць брудныя спартоўкі і мокрую куртку. Здзівіўся, што ў зале ішоў тэлевізар, чуліся адтуль глухія стрэлы і каманды на нямецкай і рускай мовах. З залы выбегла маці, абняла яго.

— Што з бацькам? — ён адвёў шчаку ад пацалунку.

— Быў прыступ, — прашаптала яна, — я так спалохалася…

— У бальніцы?

— Не захацеў… Спіць. Ты чым ехаў?

Хальчэня адвёў яе руку, увайшоў у спальню, стараючыся, каб як цішэй. Бацька ляжаў каля акна на канапе, перанесенай з Хальчэневага пакоя. Ён не спаў і нават усміхаўся.

— Ведаеш, не мог убіцца ў аўтобус… Каб не тэлеграма…

Хальчэня, сам не ведаючы чаму, казаў зусім не тое, што думаў, яму хацелася сказаць, што ён зробіць усё, як хоча бацька: кіне працу, будзе паступаць у ваеннае ці ў любое іншае вучылішча, што ён не ўмее, зусім не ўмее жыць сам… Ён паглядзеў бацьку ў вочы.

«Мне страшна, я сам нічога не ведаю», — прачытаў ён у бацькавых вачах.

Маці падаткнула бацьку пад ногі коўдру, і, зірнуўшы на гадзіннік, узяла са стала шклянку з нечым жоўтым.

У зале ўсё стралялі і ўсё крычалі па-руску і па-нямецку.

4. Люда

Два чалавекі ў Мікашэвічах найбольш паўплывалі на мяне: маладая незамужняя полька Люда В…ская і Міша, бетоншчык з нашай брыгады.

Люда. Мне 18, ёй 25, а выглядае таксама на 18. Рослая, бялявая, красуня… У яе невядома ад каго маленькае дзіця. Заляцанні да яе ўсёй мужчынскай палавіны Мікашэвічаў. І раптам — я. Хто я і хто яна? Яна ў бухгалтэрыі, здаецца, нават галоўным бухгалтарам, я — цягаю бетон, у бруднай робе, у казённых чаравіках…

Тым не менш у нас сяброўства. Я ўжо ўмею чытаць па вачах. Яны ў яе так мякка, па-добраму свецяцца, калі яна на мяне глядзіць, яна ведае, што я закаханы, і ёй падабаецца, яна ўхваляе гэта.

Мясцовыя хлопцы нічога не разумеюць. Толькі я разумею: я — не вы, я асаблівы, яна адчувае гэта, бо таксама не такая, як усе. Вось і выбрала свая свайго.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)