Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка
Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Электронная книга - «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка». Краткое содержание книги:

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 43
Перейти на страницу:

ЖАЛЬБА УЦЕКАЧА

Гавораць людзі, што спрадвеку Жылося цяжка чалавеку: Цярпеў заўсёды бедны стан, Бо яго крыўдзіў цар і пан. Кажуць, што некалі, бывала, Крыўды і слёз было нямала, Але сказаць, і ў гэты час Бывае моташна не раз. Цяпер усюды ўголас баюць I надта многа абяцаюць Багацця і дабра ай-вай! — Што ўжо на свеце будзе рай. Але, як кажуць, абяцанка Бывае для людзей спадманка I радасць толькі для… дурных — Такая гутарка старых. Слабейшаму заўсёды цяжка. Не — то і шэрая сярмяжка Не раз твой карк худы сагне, А можа, іншы скажа: не? Даводзілася ўсім нам дужа, Але найгорш таму, хто служа. Той і сягоння пацярпеў, Каторы з службы хлеб свой еў, Хоць служба, як вялося здаўна, Адна другой была не раўна. Не будзем тога разбіраць — Я аб сабе хачу сказаць.
* * *
У адной закінутай старонцы, Гдзе ў дзень пагодны свеціць сонца, Гдзе ўлетку — дождж, зімой — мароз, Там я радзіўся, там і рос. Бацькі мае хоць і хацелі Мяне вучыць, але не мелі Адкуль бы спосабу узяць, Мяне ў навуку каб паслаць. Ацец мой быў чалавек працы, Служыў ў дварэ ён пры палацы I там за працу і свой пот Браў сарачню рублёў на год. Само сабой, ў такія часы Не мог аддаць мяне у класы, Але затое, відзеў Бог, Што ён зрабіў тае, што мог. Дастаў надзел тры дзесяціны, Крыху пашні, крыху бяліны, У мястэчку шчупленькі пляцок I збудаваў для нас дамок. Матка мая, дык сказаць гэта, Была гаротная кабета, I вельмі мала светлых дней На долю выпадала ей. Мяне яна вельмі любіла, Чытаць па кніжцы навучыла I ставіць, помню як цяпер, Кружкі і палкі на папер. I гэтак — без вялікай штукі — Усёй было маей навукі, Але й праз гэту ўжо навек Я стаў пісьменны чалавек. Хоць я да гэтакай работы Не вельмі многа меў ахвоты, I, праўду божую сказаць, Любіў я лепей пагуляць. Але хто з нас ды без укору, Не быў такім у гэну пору, Калі нічуць не рупіць быт, Абы не голы быў, а сыт? Ой, гэты век! У людскім родзе Чаму так скора ён праходзе? I после той маленства час Багат ўспамінкамі не раз. Ён мне прамчаўся вельмі скора. Прыціснула адразу гора, Пазнаў адразу я бяду. Дано так, мусіць, на раду, А можа, баба, як купала, На ўрокі спосабу не знала? После і хрэст ўжо не памог. А можа, гэтак судзіў Бог? I, як усе з яго прыказу, Змярлі бацькі мае адразу, А я з парожняй калітой Астаўся круглай сіратой. Нягодныя насталі часы, Як выйшлі скора ўсе запасы, А тут якраз ішло к зіме — Не сталі гульні науме. А стала, як гавораць проста, Нічога ўліць ані у вошта. Тады прыйшлося спусціць нос. Я думаў: згінуць трэба будзе. Але перш Бог, а потым людзі Сталі вучыць і памагаць, Як трэба гора гараваць. Як стаў саўсім я адзінокі, Надумаў ехаць ў край далёкі, Бо акурат у гэны час За мора ехалі ад нас. Але мужык — ён заўш варона: Жаль стала роднага загона Ды свайго ўласнага кутка, Старэнькай цёткі і дзядка. Вота ж я ў сваім хвальварку Узяўся сам за гаспадарку I папраўляцца стаў, але Чуць не папаўся ў маскале. I каб не дзед мой, каторы Памёр у тыдзень па наборы. Не захацеў на свеце жыць — Пайшоў бы да цара служыць. Паволі я крыху абжыўся, Крыху паждаўшы, ажаніўся: Дастаў кабету не на жарт, Хоць, можа, быў яе не варт. Хоць не з вялікае навукі, Ды залатыя мела рукі, Усё зрабіць сама магла — I жонка добрая была.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)