Добры анёл беларускасці [Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч]
- Автор: Гилевич Нил Семёнович
- Год: 2007
- Язык: белорусский
- Год: Pro Christo
- ISBN: 978-985-6628-99-6
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Добры анёл беларускасці [Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч]». Краткое содержание книги:
Новая кніга народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прысвечана светлай памяці яго вернай паплечніцы i дарадчыцы Ніны Іванаўны Гілевіч — таленавітага педагога i мовазнаўцы, якая ўсё жыццё аддана служыла роднаму слову, беларушчыне i Беларусі.
Перейти на страницу:
Праз усё жыццё самае галоўнае яна мне гаварыла адной геніяльнай рускай песняй, дакладней—рамансам. У апошнія гады, як правіла, у выкананні Ганны Герман. Калі б ні злавіла па радыё гэты твор — уключала прыёмнічак на ўсю катушку, каб пачуў у сваім пакоі і я. Ведала, што я абавязкова зараз жа прыйду. Ніколі не было, каб я не прыйшоў. I мы слухалі разам. I калі заціхаў дзівосны нябесны голас спявачкі — доўга маўчалі.
Цяпер я слухаю, калі пашанцуе, гэты найсветлы гімн вернасці адзін. I заплюшчваю вочы, і бачу яе — бачу, як яна, гледзячы кудысь далёка-высока, уся святлістая, мройная, шчаслівая, паўтарае моўчкі несмяротныя радкі.
Гори, гори, моя звезда,
Звезда любви приветная!
Ты уменя одна заветная,
Другой не будет никогда!
Твоих лучей небесной силою
Вся жизнь моя озарена;
Умру ли я, ты надмогилою
Гори, сияй, моя звезда!
2006-2007
Перейти на страницу: