Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Дзед Манюкін і ўнукі
Дзед Манюкін і ўнукі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзед Манюкін і ўнукі

Электронная книга - «Дзед Манюкін і ўнукі». Краткое содержание книги:

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 65
Перейти на страницу:

— Ад-ку-куль ты ўсё гэта ве-ведаеш? — пытаю.

Хе-хе-хе, на радзіва паказвае. Маўляў, бліны пякла, уключыла радзіва, там перадавалі пра белых звяроў і птушак. Вучонае слова мо тысячу разоў паўтарылі, вось і запомніла. Як усё проста. А я ўжо, ёлупень, падумаў, што баба, хаваючыся ад мяне, кантычкі чытае.

— Шчаслівы ты, Манюкін, пахваліла мяне баба, — пяцьдзесят рублёў за ваўчаня дадуць. Хустку мне купім.

— А дулю з макам ты не хочаш, — зазлаваў я, — пяцьдзесят рублёў за гэтага самага …носа, як за простае ваўчаня. Нізавошта не аддам. А ты аддасі — з дому сыду, у плытнікі пайду. Кормяць там добра, мох цягаць на сабе не трэба.

Баба, мусіць, спалохалася: застацца без такога геройскага дзеда не жартачкі. Давай яна каля ваўчаняці завіхацца. Паслала пад яго дзяружку, накрыла рукавом ад старога кажуха. Уся свеціцца, ззяе, як вычышчаны пяском самавар. I тут мне ў галаву цюкнула: разыграла мяне, абэлтуха, не хоча яна ваўчаня здаваць. Я ж стараўся, дулю з макам прыплёў. Не нарадзіўся той мужык, які лёгка бабу ашукае.

— Як назавём ваўчаня? — пытае.

— Ты яго напаі, накармі, а тады ўжо называй.

Напаілі звярка казіным малаком, у суседкі пазычаным. Рассмакаваў ваўчок, за вушы не адцягнуць. Пасля памылі яго цёплай вадой з мылам. Адразу задрамаў бедненькі.

— Давай назавём яго Бельчыкам, — прапанаваў я.

— Добрае імя, — пагадзілася бабуля.

Дамовіліся нікому не гаварыць, што Бельчык ніякі не сабака, а воўк. Тады бяды не мінаваць: забяруць ваўчка.

Штодня мылі мы Бельчыка, каб выветрыўся з яго лясны дух. Знаёмілі з нашьш ваўчком суседскіх сабак. Заменьвалі іх салам на падворак, а там у хату — кармілі разам з Бельчыкам. Бурчэлі сабакі, зубы паказвалі, але голад не цётка — мірыліся, прывыкалі.

Цяжэй мне самому было прывыкнуць да Бельчыка. Глядзіць у вочы і быццам наскрозь працінае. Размаўляю бабай, а ён слухае. Ледзь звечарэе, наш Бельчык дрэмле, а ноччу ходзіць па хаце, уздыхае, пасля скочыць на лаву і глядзіць у акно, нераўнуючы як сваіх чакае.

"Э-э, — думаю, — не месца табе, ваўчок, у хаце пад абразамі. Перавяду цябе ў будку, хоць спаць спакойна буду".

Ну, гэта, збіў я будку з дошак, дно саломай падаслаў. Днём Бельчыка на ланцугу, далей ад бяды. Ці мала людзей ліхіх? Могуць звясці ваўчка ці сурочыць. Вельмі ўжо хацелася паглядзець, якім ён вырасце.

З гусаком і гусьмі Бельчык адразу ж пасябраваў: прыганяў ад рэчкі дадому, дазваляў ім начаваць каля будкі. Людзі дзівіліся: разумны сабака ў Манюкіна, пасе гусей лепш ад любога пастушка. Прымчыць вечарам на рэчку, увачавідкі аддзеліць сваіх ад чужых і прэ дадому.

Не падабалася напачатку такая вольнасць гусаку, шыпеў, кідаўся на ваўчка, але аднойчы. калі страціў у няроўным баі паўхваста, змірыў свой гонар. А дзе ты дзенешся, калі Бельчык цябе і ў вадзе дастане, і ў затоцы знойдзе.

Топаюць гусі ланцужком, а за імі белы сабака ідзе, сочыць, каб не збіліся з маршруту. Грознае суправаджэнне. З такім нічога не страшна.

Неяк вялізная чорная псіна рызыкнула парушыць гусіны строй. Аўчар (ці не ў два разы большы за Бельчыка) кінуўся на гусака. I пух, і пер’е паляцелі б з гусінага таты, каб не ваўчок. Ён пераняў сабаку на паўдарозе і так грызянуў, што няпрошаны гсоць тыдзень залізваў рану.

"Сабачанё, а такое кусучае, — дзівіўся гаспадар чорнага сабакі, — а што будзе як падрасце!"

Жылі мы бедна: дзень з алеем, два галеем. Я ціхенька, як злодзей, хадзіў ноччу лавіць рыбу. Апрануся ў лахманы, абую лапці, кломлю з дубцоў на плечы і гайда на рэчку. Хоць і не дазвалялася лавіць — усе лавілі: не паміраць жа з голаду. Па нішчымніцы доўга за плугам не находзіш і касы не пацягнеш.

Але ці шмат наловіш адзін той кломляй? Тры плоткі ды два яльцы, нават на патэльню не хопіць. I ўсё ж куды дзецца — ідзеш.

"Вот, каб было каму тураваць, — думаю, — і юшкі з бабай пасёрбалі б, і на паду б рыбу паставілі. Еш — не хачу!"

Аднойчы, калі ў хаце не было нават крошкі хлеба, сабраўся я на рыбалку. Ужо да Карпеевай ямы падыходзіў, калі дагнаў мяне Бельчык. Хацеў прагнаць яго. Ноч, а ён белы, прыкметны, ды, урэшце, махнуў рукой. Хай тупае па беразе, учуе міліцыянта, падасць знак, кіну кломлю і ў кусты.

Так ці гэтак, залез я ў ваду. Цёплая, што луг, нагрэлася за лета. Месяц ў вадзе купаецца, плюхае рыба. Каб не піск камарыны, каб не мошкі, то і ў раю не трэба лепшай пагоды.

Паставіў я кломлю, махнуў нагой па дне — пуста, толькі муту падняў. I другі раз пуста, і трэці, і… пяты. Мусіць, вальней рыбцы ў вадзе, чымся ў манюкінскай торбе. Не спяшаецца, праклятая, лезці ў кломлю.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 65
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)