Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вершалінскі рай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вершалінскі рай

Электронная книга - «Вершалінскі рай». Краткое содержание книги:

Новая аповесць А. Карпюка — мастацка-гістарычнае даследаванне эпідэміі сектанцтва, якая была захліснула Заходнюю Беларусь на пачатку 20-х гадоў. Глыбокае веданне канкрэтнага матэрыялу дазволіла пісьменніку каларытна расказаць пра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 134
Перейти на страницу:

I ў гэты час з запалкамі падышла Хімка:

— Пятрук, там пастаўскія сектанты жалезную Біблію прывалаклі, а з-пад Валожына — ікону якуюсь! Хочуць, каб мы ў царкву ўсё забралі. Біблія файная і вялікая — як пячная засланка!.. У храм я накіравала, а ікону...

— Нашто — у храм? На цвінтар трэ вынесці, хай і людзі паглядзяць на яе ды парадуюццо падарункам!.. Э-э, вучы вас усё і вучы, а вы, халера, як былі бабы, так бабамі і застаецеса!.. Цьфу, толку з вас!..

Майсак яшчэ не скончыў касціць падуладных, як валожынскія сектанты былі ўжо тут.

На чале невялічкай групкі мужчын крочыў босы дзяцюк. Зрэбную кашулю чалавек падперазаў саламяным перавяслам. Густая і рыжая барадзішча яго была перасыпана сівізной і выглядала так, нібы ў скамечаную брылу мёду нехта намяшаў белых нітачак. Босыя дзядзькі на дручках-насілках валаклі за ім вялізны зашклёны малюнак трох дзядоў.

— Айцец Пятрук, прымі яго ў нас!— пачціва папрасіў рыжабароды, адводзячы вочы ўбок.

— А, Сямён! — павітаў яго Майсак.— Бараду і ты ўжэ запусціў?.. Ледзь пазнаў цябе! Хрысціна, паўзірайса, што там у іх!

— Разглядвала ўжэ, ды не разумею нічога, глядзі сам!— нядобразычліва да Рыжага кінула Руселіха.

Валожынскія мужыкі апусцілі на зямлю насілкі з абразом памерам паўтара на два метры, і папярок пыльнай дарогі ноша зайграла аранжавай, ультрамарынавай і зялёнай фарбамі, а вялізнае шкло — сонечнымі блікамі.

— Пасярэдзіне, здаецца, Хрыстос, а гэто?.. — уставіўся ў ікону Майсак.

— Святая тройца, айцец Пятрук...— вінавата падказаў Рыжы.

— Пачакай, пачакай!.. Ці не ты, Сямён, злева?

— Я, айцец...

— О! так і ведала, штось тут не рыхтык! — са зларадным абурэннем заўважыла Хрысціна.

— Так, та-ак!.. Значыць, прывалок нам сябе. Ну, а трэці? — ухмыльнуўся ў вусы Майсак.

— Міхалоўскі Ломнік, айцец...

— Балагол?..

— У Вільне нас малявалі за дзвесце злотых... На Троцкай вуліцы!.. Але файно зрабілі, праўда?.. Мы баяліся надто, каб шыбу не пабіць, жарты — такое велькае шкло!.. Трэсне, думаю, і — капут!.. Цэлай данеслі, дзякуй богу. Запыліласо толькі, халера, надто...

Ён кінуўся выціраць шкло рукавом.

— Дванаццаць дзён брылі! Памаленечку!.. Сур'ёзны Майсак быў няўмольны. Ён адно з палітаваннем паківаў галавой.

— Хоць зімой ты і босы ў Грыбоўшчыну часто хоходзіш і много посцішса, аднак рано табе, браток, у святыя. Яе, Сямён, не вазьму, забірай назад!

Хвіліну панавала няёмкае маўчанне.

— Ах, божа, гэтак людзі патраціліса надарэмно!..— успляснула рукамі Хімка.

— А хто іх траціцца прасіў?

Рыжабароды самазванец, як школьнік, якога падлавілі толькі што на фіглях, з жулікаватай разгубленасцю ўхмыльнуўся, папляваў на шыбу і пачаў яе церці рукавом яшчэ больш старанна. Яго сяброў уся гэтая размова як бы і не датычыла ўвогуле — яны займаліся сваім клопатам.

Босыя валожынцы адзін аднаму перадавалі спатнелае дзеравянае вядро, з прагнасцю загнаных да смерці коней пілі ваду і з панурай і насцярожанай цікавасцю азіраліся.

— Што, так будзем стаяць?! — пагнаў сваіх баб Майсак да работы.

Гэта была хоць і саманароджаная, нідзе не зарэгістрава-ная, але ўжо добра наладжаная і паўнакроўная арганізацыя.

3.

У той час, калі на нвінтары ішла падрыхтоўка, Альяш быў дома. Ён сядзеў на калодцы ля печы і нахмурана касіў вочы на майстроў.

Ля стала з заскарузлым посудам ды запыленымі царкоўнымі фаліянтамі — бо Альяш і далей не дазваляў бабам наводзіць у сябе парадак — спінамі да іканастаса, які цьмяна блішчаў фальгой і шклом, далікатна сядзелі славутыя на ўсю Польшчу браты Кавальскія з Пярэмышля.

Дзе Грыбоўшчына, дзе той Пярэмышль, аднак браты разнюхалі добры заробак, прымчалі сюды і другія суткі цярпліва тлумачылі ўпартаму «пану Клімовічу», што званы адліваюць не з чыгуну, бронза вельмі дарагая, а работа ліцейшчыка тонкая, бо кожны звон павінен мець сваю танальнасць, таму даводзіцца не раз перарабляць, у выніку яны мала менш каштавалі б, калі б адліваць іх з чыстага золата.

— Як для пана — вельмі танна зробім: шэсць тысяч за галоўны! — абяцаў яго брат.— Акорд гарантуем. Па корпусе дамо рысуначак — святога Ілью на калясніцы.

— Задораго, панок,— непарушна цвярдзіў гаспадар.— Пяць тысяч, сходную цану даю!..

— Пане Эльяш, мы і так вам палову сэрца адкроілі!.. Адальём з чылійскай медзі, волава дадамо даваеннага, пару фунтаў серабра дабавім!

— А гаму пан Эльяш сам праверыць камертонам!

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)