Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дом без гаспадара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дом без гаспадара

Электронная книга - «Дом без гаспадара». Краткое содержание книги:

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 123
Перейти на страницу:

— Мяне Больда накарміла.

Маці паківала галавой і ўсміхнулася, як заўсёды, калі ён расказваў, што еў Больдзіны стравы. Другая жанчына, такая ж бялявая, як і маці, падвязаўшыся брудным Больдзіным фартухом, кружкамі наразала крутыя яйкі на кухонным стале; гэтая чужая жанчына злёгку ўсміхнулася яму, і маці сказала тое, што заўсёды гаварыла ў такіх выпадках, тое, з-за чаго ён проста ненавідзеў яе:

— Вы толькі падумайце, ён любіць грубую ежу — маргарын і да таго падобнае.

А жанчына адказала тое, што і трэба было чакаць, яна сказала:

— Гэта цудоўна!

— Цудоўна! — закрычалі і іншыя дурніцы, што з’явіліся ў дзвярах мамінага пакоя.

— Выдатна! — не пасаромеліся падхапіць гэты дурны крык два мужчыны.— Выдатна! — крычалі яны.

Усіх людзей, якія прыходзілі ўвечары да яго маці, ён лічыў вельмі дурнымі, і гэтыя два дурні вынайшлі мужчынскі варыянт слова «цудоўна». Яны закрычалі: «Выдатна!» — пацягнулі яго і пачалі карміць шакаладам, падарылі завадны аўтамабіль, а калі ён нарэшце вырваўся ад іх, яму яшчэ прыйшлося пачуць услед шэпт:

— Надзвычайнае дзіця!

Які цудоўны зялёны змрок у Больдзіным пакоі, і Больдзіна кушэтка, што пахне манастырскай чакальняй, які цудоўны пакой Глума з вялікай картай на сцяне.

Ён вярнуўся на кухню, дзе ўсё тая ж дурніца нара­зала кружкамі памідоры, і пачуў, што яна гаворыць: «Я абажаю імправізаваныя вячэры!» Маці адкаркоўвала бутэлькі, булькала вада ў чайніку, ружовыя кавалачкі вяндліны грувасціліся на стале і вараная курыца — белае мяса з крыху зеленаватым адлівам,— і чужая бялявая жанчына сказала:

— Салат з курыцай — гэта проста ашаламляльна, дарагая Нэла!

Ён спужаўся: тыя, што называлі маці «дарагая Нэла», прыходзілі да іх часцей, чым тыя, што называлі яе проста «фрау Бах».

— Можна, я пайду ў пакой да дзядзькі Альберта?

— Так,— адказала маці,— ідзі, я прынясу табе паесці.

— А я не галодны.

— Праўда?

— Праўда! — сказаў Марцін, і яму раптам зрабілася шкада маці,— не надта ўжо шчаслівай выглядала яна,— і ён ціха дадаў: — Дзякуй, мама, я добра паеў.

— Нэла,— сказала чужая жанчына, якая ў гэты момант здзірала нажом мяса з курыных касцей,— я ўжо чула, дарагая, што ў вас жыве Альберт Мухаў, а я проста прагну пазнаёміцца з кругам людзей, якія ведалі вашага мужа. Быць у цэнтры культурнага жыцця — незвычайная асалода.

У пакоі ў Альберта было хораша: там стаяў пах тытуню і чыстай бялізны, якая заўсёды стосікамі ляжала ў ягонай шафе. Бялюткія кашулі, у зялёную палоску і ў ружавата-рудую палоску, чыста вымытыя, з цудоўным пахам. Яны пахлі гэтак жа прыемна, як дзяўчына з пральні, якая прыносіла іх; дзяўчына была такая светлавалосая, колер яе валасоў амаль не адрозніваўся ад колеру яе скуры. Пры дзённым святле яна здавалася вельмі прыгожай, і Марцін любіў яе, таму што яна была ветлівая і не гаварыла глупства. Часта яна прыносіла яму рэкламныя паветраныя шарыкі, ён надзімаў іх і гадзінамі разам з Брылахам гуляў у мяч проста ў пакоі, не баючыся што-небудзь разбіць; вялікія тугія шары з тонкай гумы, на іх красаваліся белыя надпісы: «Буфо адмые любыя плямы». На стале ў Альберта заўсёды стосам ляжала папера для малявання, а скрынка з фарбамі стаяла ў кутку каля шкатулкі з табакай.

Але за сцяной у пакоі маці моцна рагаталі, і ён злаваўся, і яму таксама хацелася размахваць начным гаршком і крычаць: «У мяне кроў у мачы!»

Яшчэ адзін вечар сапсаваны, таму што Альберту таксама давялося сысці. Звычайна, калі маці заставалася дома і не чакала аніякіх гасцей, яны ўвечары збіраліся ў яе пакоі; бывала, на паўгадзінкі заходзіў Глум і нешта расказваў, часам Альберт садзіўся за піяніна і іграў, а маці чытала, але лепш за ўсё было, калі Альберт позна ўвечары катаў яго на машыне або хадзіў з ім есці марожанае. Яму падабалася яркае стракатае святло ў кафэ, якое выпраменьваў певень, падабаліся прарэзлівыя гукі радыёлы, абпальваючы холад марожанага, зеленаваты ліманад, у якім плавалі льдзінкі, і ён ненавідзеў дурных жанчын і мужчын, якія лічылі яго цудоўным і надзвычайным і псавалі яму вечары. Ён надзьмуў вусны, адкінуў крышку скрынкі з фарбамі, дастаў доўгі тоўсты пэндзаль, памакнуў яго ў ваду і доўга набіраў на яго чорную фарбу. Перад домам спынілася машына, і ён адразу ж пачуў, што гэта машына ўрача, а не Альберта, ён адклаў пэндзаль убок, дачакаўся званка і кінуўся ў калідор, бо зараз павінна было здарыцца тое, што здаралася заўсёды і што кожны раз зноў хвалявала яго. Бабуля выскачыла са свайго пакоя з крыкам: «Доктар, мілы доктар, у мяне зноў кроў у мачы!» —і ціхі маленькі чорнавалосы доктар усміхнуўся, асцярожна падпіхнуў бабулю назад у пакой і дастаў з кішэні пінжака скураны футарал памерам не большы за партсігар, які Марцін бачыў у сталяра, суседа Брылаха.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 123
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)