Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мяжа па даляглядзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяжа па даляглядзе

Электронная книга - «Мяжа па даляглядзе». Краткое содержание книги:

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаўнасць»... 
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 60
Перейти на страницу:

«Безнадзейна,— думаў я,— вылічыць таго, хто падкінуў ліст Даўгалевічу. Зразумела адно — гэты нехта жыве з намі ў адным доме, ён (а можа, зрэшты, яна?) дакладна ведае, дзе знайсці Даўгалевіча. Але нашто ўвесь гэты цырк, разлічаны на гледачоў? Куды прасцей і бяспечней даслаць ліст па пошце.

Ці я памыляюся? Можа, гэты чалавек — мой сусед, але жыве ў адным з адгалінаванняў? Таму мы і глядзім на свет іншымі вачыма?»

Сак сустрэў мяне фразай:

— Ну, Марцін, як твае поспехі?

— А табе так цікава? — я накіраваўся ў душ.

— Маўчу, маўчу.

Я не люблю прымаць ванную, бо заўсёды ведаю, што ў ёй да мяне нехта мыўся. А душ — гэта заўсёды мае, і толькі. Ён ілюзорны: паўстае і знікае, калі трэба, існуе толькі ў руху. Душ у нумары быў выдатны, гарачая (да разумнага) вада, прыстойны ціск і нават падлога з падагрэвам.

Сак паспеў ужо рассунуць дубальтовы сямейны ложак і ўклініць пасярэдзіне часопісны столік.

— Не, ты паглядзі,— казаў ён,— ставяць такі ложак — гэта ж правакацыя распусты, а ты, гіцаль, карыстаешся тым, што дзяўчына сама не ў стане яго рассунуць. Да Гражыны пайшоў?

— Не замыкай дзверы, вярнуся пад раніцу.

,— расчуліўся Сак,— я і бутэльку прыхаваў, думаў, пасядзім, пагаворым аб нацыянальных праблемах, а ты вунь які герой: па дзеўках хадзіць — справу рабіць трэба.

Я лёгка пастукаў у дзверы пад нумарам 50, з-пад іх на дыван прабівалася тонкая паска святла. Гражына праслізнула на калідор.

— Ты прыйшоў? Калі шчыра, я ўжо не чакала. Ты што, мыўся? — яна кранула мае валасы.

— Камуфляж, дык вышэйшага гатунку, я ведаю, ты не адна, пагаворым лепш заўтра. Мяне чакаюць у другім месцы.

— Зразумей, прыехала адна кабета, яе падсялілі да мяне, пурытанка. Але я хачу папрасіць цябе аб адным, дапамажы мне...

— Што ў тваім нумары кабета ва ўзросце, я таксама ведаю, але пагаворым заўтра. За ноч свет перакуліцца не можа. Дабранач.

— Дабранач. Сустрэнемся пры сняданку.

Барменка не вылучалася ні розумам, ні тэмпераментам, да таго ж скураная канапа часоў трэцяй імперыі была вельмі вузкай і нязручнай. Затое кавусю згатавала выдатную, відаць, не горшую, чымсьці пад час нашай першай сустрэчы Даўгалевічу. Яна сама піла каньяк з маленькай чаркі і ела дробна пакрышаную шакаладку. Смяялася, расказвала нешта неабавязковае.

На развітанне я спытаў: «Чаму бярэш грошы за каву сярэдняга ўзроўню і раздаеш дарма экстракласы?» Яна чамусьці пакрыўдзілася і дэманстратыўна ўзялася дачытваць раман, падпісаны ёй дзядзькам Вадзімірам. Я трохі пастаяў, але яна моўчкі чытала, дапівала каньяк з маленькай чаркі і даядала дробна пакрышаную шакаладку.

— До спаць, сняданак блізка,— Сак стаяў пасярэдзіне пакоя і расціраў аголены торс шорсткім ручніком.

Я ўжо даўно не спаў і чуў, як ён да гэтага швэндаўся па нумары, з нумара ў душ, на калідор і вяртаўся.

На падыходзе да сталовай мы пачулі на сходах сварку. Крычалі Даўгалевіч і Кяльміцкас. Зразумець што-небудзь было немагчыма, бо сварыліся яны па-літоўску. Щ

— Хутчэй! — Сак пабег наперад.

Але было ўжо па ўсім. Між імі стаяў Сямён Маршанскі і ўгаворваў супакоіцца.

— Табе, Вадзімір, я сказаў праўду, думай што хочаш,— кінуў па-беларуску Кяльміцкас і няспешна пайшоў на ніз. Мы з Сакам старанна рабілі выгляд, што нічога не чулі і не бачылі.

Нашыя сталы былі побач. За адным паселі Даўгалевіч, Сак, Сямён і Тэрэза Маршанскія. Я, Гражына і Кяльміцкас за другім. Гражыніна зялёная торбачка легла на вольнае крэсла.

— Нашто сварыцца,— пачаў Сак,— няўжо есць што дзяліць?

— Якраз з-за гэтага ўсе і ўсчалося,— Эдмундас разгарнуў картку меню. — Ну, давайце паглядзім, з чаго нам сёння выбіраць?

Даўгалевіч таксама разгарнуў картку, і тут я ўбачыў, як раптоўна ён змяніўся з твару. Усе гэта заўважылі і змоўклі, толькі Кяльміцкас, які сядзеў спінаю да Даўгалевіча, бязгучна прагаворваў назвы страў.

— Што там? — нарэшце спытаўся Сак.

Дзядзька Вадзімір перавярнуў картку, каб усё маглі прачытаць. На падобным да ўчарашняга кардоне, з такімі ж акуратнымі ражкамі, былі наклеены Даўгалевічаў фотаздымак з апошняй публікацыі і друкаваныя словы ў два радкі: «Да юбілею не дажывеш». Тэрэза ўскрыкнула, Эдмундас азірнуўся і адклаў меню набок. Колькі часу маўчалі.

— Ат, Вадзімір, хопіць нас дурыць,— Сак забраў у яго картку. — Ты, відаць, сам сабе рэкламу робіш ці падвучыў каго. А калі гэта сапраўды нейкая поскудзь робіць, то глядзі: раз, два,— Сак падраў кардонку,— і няма нічога.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 60
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)