Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политика » Турэмны дзёньнік
Турэмны дзёньнік - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Турэмны дзёньнік

Электронная книга - «Турэмны дзёньнік». Краткое содержание книги:

„Турэмны дзёньнік” Славаміра Адамовіча – не мастацкі твор, а кніга-дакумент, кніга брутальная i непрыемная. Ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д’ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб’ектыўна праўдзівая. Чытач, ахунецца ў рэчаіснасць турмы, дзе дзейнічае закон: выйгрывае мацнейшы і больш наглы. Зразумее, што карцінка ў тэлебачанні далёка не рэчаіснасць наяве, што сённяшняя сістэма ў краіне – хворы вынік хворых амбіцыяў і шматгадовая пакута мільёнаў людзей, што на турэмных нарах можа апынуцца кожны, але не кожны зможа з годнасцю вытрымаць выпрабаванні. Тут пра паламаныя лёсы, пра рэдкія праявы чалавечнасці і бясконцыя гульні нялюдзкасці.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 45
Перейти на страницу:

Учора - Дзяды. Спадзяюся, што ўспомнілі. Калі не мужыкі, дык жанчыны абавязкова. I вып’юць за мяне. I зробяць нешта для майго вызваленьня.

Цяпер у мяне новы распарадак: спаць кладуся сярод ночы. Таблеткі скончыліся, у дадатак да казённай пайкі сёе-тое перападае з абшчака. Дапамагае крыху наяўнасьць у камеры тэлевізара. Лазьня па панядзелках.

3 лістапада (нядзеля)

Ноч. Дождж за кратамі. Спаць бы, ды не прыйшла чарга. У суседа на ніжніх нарах - гонкі. Гэта значыць, што хвалюецца чалавек, бо ў панядзелак павшны яму абвясьціць прысуд.

6 лістапада (серада)

Ноч. Глядзім 48-ы віцебскі тэлеканал. У камеры нас 18 лбоў.

...I вось у правале між сном i яваю вышукваецца верш са словаў: сыр, сочыва, крышталь, прыборы срэбныя, такайскае віно, прасьціны белыя i ранічка вясны, Вялікдзень, курасьлеп, чаромха, пад’яленец духавіты i вэнджанае сала ў кубяльцы.

Галоўнае - чысьціня! Чыстая раса i чыстая вада. Гэта аснова быцьця.

Па 48-м перад амністыяй пракруцілі сюжэт пра наш цэнтрал.

Тихо шифером шурша, едет крыша не спеша.

7 лістапада (чацьвер)

Выхадны дзень, тры гадзіны дня. Радыё перадае, як менскія камуністы сьвяткуюць дзень бальшавіцкага перавароту. Ах, які жаль на ду шы, як хочацца ўбачыць нармальных людзей: Валю, нашаніўцаў, хатніх... Зараз радыё перадае пра „дэсант” расейскіх літаратараў, якія „ашчасьлівілі” сваім зьяўленьнем „родную Беларусь” (тры словы ў двукосьсі належаць вядучай).

Вечарам 48-ы перадаваў пра маю справу. Зэкі чыталі Верш.

9 лістапада (субота)

Сьнілася, што далі мне тры гады. Учора пасьля вячэры наляцелі шмоншчыкі, павыкідвалі шлёмкі з бульбай, якую мы пакідалі на ноч (бо што рабіць, калі палова камеры спаць ляжа толькі пад раніцу). Маё, праўда, засталося пры мне.

Сьнілася, што я ў кватэры Валі С. У суседнім пакоі шмат моладзі. Кватэра раскошная, натуральнае дрэва. На стале салаты ў салатніцах. Хачу бачыць дачку гаспадыні Натальлю, але яна не выходзщь. А выходзщь Авіятар, дастае „калашніка”, я ўцякаю... Цесна было ўдвох спаць, вось і сьнілася.

10 лістапада (нядзеля)

Haпicay дзьве заявы: выхавальніку і ў санчастку. Ды лепш бы прыйшла якая папера з суда.

* * *
Каханьне бяз рэтушы, голае, галоднае, за кратамі ў камеры альбо на прадоле, каханьне пад прыцэлам, сырое, падкалоднае, цяжкае, нгбыта царкоўная жырандоля, каханьне маё прышлае, імгненнае, тутэйшае, я нацкую на плоць тваю лягавых ма’ёй жарсьці, я расьпішу цябе прыгожымі i дзёрзкімі вершамі, ня дам табе спакою да самай нашай старасьці. Пакуль я буду лёгкімі сіпець на цэнтрале, абкураны i добраю, i дрэннаю табакай, xaдзi сабе сьмела ў памаранчавай залі, зусім ня так, як ходзіць камандзір перад атакай. Але як толькі выйду я, як толькі я звольнюся з турмы, дзе забіваюць павольна і ўпэўнена, мы паплывём з табой у белым ад полюса да полюса, мы станем любіцца i слухаць Ленана, мы будзем, як дрэвы, што мной пасаджаны за тысячы дз’ён да вершаў i славы, мы будзем добрымі індыйскімі раджамі, будзем языкамі пякельнай лавы, мы будзем вылівацца з кратэраў гневу, з каналаў нянавісьці да акупанта, мы зьнішчым яго нашым гімнічным сьпевам, а рэшткі змыем з дапамогай гідранта. І толькі потым, пасьля мы зоймемся каханьнем, мы будзем вырабляць - о божа! - такія штукі, што адшукаюць нас, магчыма, позьнім раньнем i целы яшчэ цёплыя возьмуць на рукі.

16 лістапада

Рабочая субота. У Віцебску сёньня мітынг у падтрымку чарговага рэферэндуму, арганізаваны антыбеларускімі сіламі: (прарасейская „Белая русь”, псэўдаказачкі, КПБ нейкага чмыкіна). А ў Менску таксама мітынг, на якім патрабуюць адстаўкі ППРБ. Шарэцкі й Ганчар дамагаюцца тэлеэфіру. Напружанасьць расьце.

Сёньня пасьля трох дня атрымаў абвінаваўчае заключэньне. Ныюць зубы.

* * *

Состоялась учредительная конференция по созданию белорусской организации ветеранов КГБ Республики Беларусь.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)