Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Стомленасць Парыжам
Стомленасць Парыжам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Стомленасць Парыжам

Электронная книга - «Стомленасць Парыжам». Краткое содержание книги:

Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па берагах Сены, разважае пра класічную неадпаведнасць шчасця і кахання.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 48
Перейти на страницу:

З падмосткаў стомлены цыркач Паклонам рлстлумачыў феям I ўсім багемскім чарадзеям Што ён як і яны глядач

А зоркай цешыцца паяц Не чуючы ў цымбальным гаме Што звоніць вісельнік нагамі Да струнаў здолеўшы дастаць

Сляпы суцешвае дзіця За ланню йдуць аленяняты А карлік сумны і гарбаты Зайздросціць росту цыркача».

Дык вось, прайшла ноч, і раніцай, калі я глядзеў на вулічных артыстаў, што на пляцоўцы перад уваходам у Цэнтр імя Пампіду танцавалі бальную румбу, зноў з'явіўся гэты маскарадны Паляк.

Як джойсаўскі Грамадзянін, ён з'едліва прамовіў, паказваючы на танцораў:

— Французы! Усё на свеце праскачуць!

I з гэтае раніцы ён ужо не пакідаў мяне да майго ад'езду. Ен з'яўляўся там, дзе бываў я, хадзіў за мною навадам і назаляў павучаннямі. Ен зрабіўся маім павадыром.

Я прывык да яго і да яго любімай фразы: «Парыж хутка будзе разбураны», якую ён прамаўляў без ніякага шкадавання, неяк заспакоена і нават абыякава, як сапраўдны апакаліптычны вандроўнік, жыхар свабоды, з той значна большай колькасці яе жыхароў, якія паміж мужнасцю існаваць і мужнасцю паміраць заўсёды выбіраюць першае.

Ен быў сівы, як зімовае дрэва. У яго была сівая не толькі галава — і таннае адзенне, набытае ў крамах «Таці», мела адценне сівой халоднай выцвіласці і марознага смутку. На яго сухой, амаль керамічнай, шыі, прывязанае да шаўковага матузка, спала срэбнае львяня. Яно сведчыла асуджанаму на разбурэнне Парыжу, што да трыццаць дзевятага года Непрыкаяны Паляк жыў у Львове...

Вулічныя артысты змянілі бальную румбу на англійскую жыгу, і я зноў пачуў:

— Французы! Усё на свеце праскачуць!

Я не згадзіўся з ім, на што ён амаль выкрыкнуў, што французаў ведае лепш за Бальзака і думкі другой пра іхнюю будучыню быць не можа.

Непадалёку ад танцораў пад малінавым тэнтам бялелі столікі пустога кафэ, і я сказаў старому, што пра будучыню не толькі французскай, а любой нацыі, лепей гаварыць седзячы. Мы заказалі па шклянцы божоле і мюнстарскі сыр.

— Трыццаць два працэнты гэтых танцораў хацелі б стаць урачамі, якія не прызнаюць граніц, якім усё адно, дзе і каго лячыць. А трыццаць працэнтаў францужанак хацелі б паўтарыць жыццё маці Тэрэзы, — раптам прамовіў Непрыкаяны Паляк.

Гэтым разам прамовіў без ніякай з'едлівасці.

Голас яго пацішэў, зрабіўся нават ласкавым.

Я не чакаў такое прыемнае змены ў ягоным настроі і, каб як найдалей захаваць гэтую ласкавасць, ужо намерыўся, патрапляючы ў лагодны тон, нешта распавесці пра жаночую бескарыслівасць, якую апявалі Флабэр і браты Ганкуры, хацеў сказаць нешта пра маральную трываласць нацыі, але ўсё ў адзін момант змянілася. Мой суразмоўца нібыта пачуў мае думкі і зноў амаль выкрыкнуў:

— Мараль у французаў?! Няма пра што гаварыць! I само гэта слова пустое. Мараль выдумалі грэчаскія манахі, прыпісаўшы яе Хрысту, а пасля ўжо рускія класікі запаланілі ёю Еўропу.

Божоле надало майму голасу іранічнай цвёрдасці:

— Грэчаскія манахі, рускія класікі... А пры чым тут французы? Лепей скажыце, колькі французаў хочуць завалодаць прэзідэнцкім крэслам?

Ен не адчуў ніякай іроніі ў маім пытанні і даволі сур'ёзна адказаў:

— Толькі тры працэнты. Чамусьці толькі тры. Але гэта хлусня, таксама як і тое, што васемнаццаць працэнтаў хочуць быць шчодрымі. Яны моляцца: пашлі нам, Божа, сто тысяч франкаў, і мы, не шкадуючы, тут жа аддамо іх бедным і няшчасным...

Мушу прызнацца, што мяне, прымітыўнага матэматыка, крыху раздражнялі яго імправізаваныя падлікі, але, вядома ж, свайго раздражнення я не паказаў. Наадварот, ветліва здзівіўся:

— Столькі летуценнікаў! На што ён тут жа сказаў:

— Богу лепш за ўсё абысціся без гэтых летуценнікаў. Варта яму не паленавацца і самому раздаць нямоглым жабракам гэтыя сто тысяч.

Не, ён не франкафоб, а проста чалавек, пакінуты жыццёвай лагодай, стары хворы эмігрант. Толькі праз немач сваю і самоту ён недалюблівае французаў, для якіх смерць ягоная, вядома ж, будзе незаўважнай. Напэўна, яму ўяўлялася й такое: да яго ў бальнічную палату ці ў нейкі іншы няўтульны пакой, у якім давядзецца паміраць, яны, гэтыя танцоры, прыйдуць не ў белым адзенні медыкаў, а ў зялёных камбінезонах смеццяроў.

Ен жыве да пары, як ліст на галіне, і цешыцца з таго, што пакуль яшчэ срэбнае львяня на яго шыі рахмана дрэмле. Але ж некалі яно раз'ятрыцца і перагрызе шаўковы ланцужок.

— У мяне над галавой толькі неба, — у ягоных вачах бліснула хвароба, — толькі неба! Як у раскрыжаванага Езуса! Я не маю нават парасона. Тут, у Францыі, больш за сто гадоў таму з'явіліся крытыя аўто, а я і па сёння не маю накрыцця. Некалі ў мяне быў парасон, але танцоры забралі яго...

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)