Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 107
Перейти на страницу:

1 жніўня 1919 года Аляксандр Казакоў загінуў, разбіўшыся проста на ўласным аэрадроме. Па агульным меркаванні відавочцаў гэтай аварыі ён такім чынам скончыў жыццё самагубствам, прыведзены ў роспач эвакуацыяй брытанскіх войскаў з Мурманска, якая пачалася за два дні да здарэння. На карысць гэтай версіі сведчаць таксама і той факт, што за некалькі дзён да гэтага Казакоў адмовіўся ад пасады камандзіра Дзвінскага авіяцыйнага дывізіёна, а за два дні да гібелі — ад прапановы эвакуірвацца ў Вялікабрытанію. Пахавалі Аляксандра Казакова на могілках ля царквы ў селе Дзвінскі Бярэзнік у 250 км на поўдзень ад Архангельска. На надмагільнай пліце сябры высеклі два скрыжаваных прапелеры, а на белай досцы вывелі надпіс: «Лётчык Казакоў. Збіў 17 нямецкіх самалётаў. Мір праху твайму, герой Расіі».

ЧЫРВОНЫ БАРОН

Куды больш выдомым, чым А. Казакоў і П. Несцераў сярод пілотаў часоў Першай сусветнай вайны з’яўляецца нямецкі ас барон Манфрэд фон Рыхтгофен. Ён лятаў на «Фокеры» чырвонага колеру, за што і атрымаў знакамітую мянушку Чырвоны барон, шмат каму вядомую дзякуючы Галівуду.

Манфрэд фон Рыхтгофен нарадзіўся 2 мая 1892 года ў горадзе Брэслау (цяпер Вроцлаў, Польшча) ў сям’і прускага арыстакрата, і гэта значыла, што вайсковая кар’ера для яго была прадвызначана. Пасля заканчэння ваеннай вучэльні ў Вальдштадце, ён паступіў у ваенную акадэмію і стаў выдатным стралком і ездаком. У 1912 годзе ў чыне лейтынанта ён распачаў службу ў конным палку. У жніўні 1914 года мірны рытм армейскай службы быў перарваны пачаткам Першай сусветнай вайны. Манфрыда прызначылі камандуючым падраздзялення, якое ўдзельнічала ў наступленні на Расію. Але ў хуткім часе яго роту перакінулі на Заходні фронт.

Але вайна ў Францыі была не для кавалерыі: чалавек на кані сярод траншэй і калючага дроту быў проста бездапаможнай мішэнню для кулямётаў ворага. Як і саюзнікі, Германія трымала кавалерыю ў ар’ергардзе, дарэмна чакаючы на прарыў. Рыхтгофену прыходзілася выконваць абавязкі інтэнданта. Важданне з паперамі, нудныя гаспадарчыя справы ператварылі мары аб баявых подзвігах у нешта нездзяйсняльнае. У маладога афіцэра было дастакова шмат часу, каб паназіраць, як уверсе зараджалася новая форма баявых дзеянняў. Гэта давала магчымасць пазбавіцца нуды і акопнага бруду. Рыхтгофен пачаў вучыцца прафесіі назіральніка, і ў хуткім часе быў адпраўлены на Усходні фронт, дзе рэгулярна ўдзельнічаў у разведвальных палётах.

Надышоў час матораў, і былы кавалерыст перасеў з каня на самалёт. Ён зразумеў, што палёты — яго стыхія. Манфрэд пісаў маці:

Я штодня лятаю над войскамі ворага і дакладваю аб іх перасоўванні. Тры дні таму паведаміў аб адступленні рускіх. Ты не ўяўляеш, які я быў шчаслівы.

У жніўні 1915 года Рыхтгофен быў перанакіраваны на Заходні фронт у звышсакрэтнае злучэнне пад кодавай назвай «Брыгада галубоў», прызначанае для бамбардзіровачных аперацый. Скончыўчыўшы да Калядаў у тым жа годзе трэніровачны курс, Рыхтгофен атрымаў доўгачаканыя «крыльцы» — знак адрознення лётчыкаў. Рыхтуючыся да баявых вылетаў, ён прышрубаваў да верхняга крыла свайго самалёта-разведчыка кулямёт. Гэта было нешта новае. Цяпер паветраныя баі выглядалі не так, як у пачатку вайны, калі пілоты выкарыстоўвалі толькі карабіны і рэвальверы. Праўда, ідэя з кулямётам належыць не Рыхтгофену. Яшчэ ў лютым 1915 года француз Ралан Гарос усталяваў стацыянарны кулямёт, які страляў скрозь працуючы прапелер. Нямецкі авіяканструктар А. Фокен, вывучыўшы захоплены французскі самалёт, сканструяваў перарывальнік, дзякуючы якому кулямёт выстрэльваў толькі ў той момант, калі на шляху кулі не было лопасці вінта. Перарывальнік Фокера быў прыладжаны на монаплан «Айндэкер», які і стаў першым сапраўдным знішчальнікам. Кулямёт на «Айндэкерах» зрабіўся сапраўнай пякельнай карай для практычна безабаронных саюзніцкіх самалётаў-разведчыкаў. За дзесяць месяцаў тэрору, які распачаўся ў жніўні 1915 года, «Айндэкеры» практычна «ачысцілі» неба ад машын праціўніка. У студзені 1916 года штаб брытанскіх каралеўскіх ВПС аддаў загад суправаджаць кожны самалёт-разведчык трыма знішчальнікамі ў самкнёным шыхце.

«Айндэкер» выхаваў цэлы шэраг знакамітых нямецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў. Ас Освальд Бёльке выпрацаваў асноўныя і непарушныя правілы паветранага бою. Яго сябар Макс Імельман першым здзейсніў класічны манеўр, які атрымаў назву пераварот Імельмана — віраж і паўпераварот, у выніку якога самалёт адразу апынаўся ззаду і па-над самалётам праціўніка, са смяротным зыходам для апошняга, як правіла. У той час Рыхтгофен яшчэ не прабіўся ў шэрагі асаў. Ён працягваў разведвальныя палёты і бамбардзіроўкі спачатку ля Метца, потым зноў на Усходнім фронце, дзе ў чэрвені 1916 года расійцы перайшлі ў маштабнае наступленне. Рыхтгофен адзначыў, што кулямётны абстрэл калон варожай кавалерыі зверху з’яўляецца вельмі эфектыўным. Пад яго агнём казацкія войскі літаральна рассыпаліся ў розныя бакі. Менавіта ў той час Освальд Бёльке, прыбыўшы на Усходні фронт у пошуку пілотаў для свайго палка «Паветраны паляўнічы», заўважыў талент Рыхтгофена.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)