Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Зорны спеў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зорны спеў

Электронная книга - «Зорны спеў». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага Песня пра зубра, пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 158
Перейти на страницу:
Глянуў заяц і здзівіўся — Раптам віхрам снег узвіўся, Снег — ратунак ад напасці, Паляўнічага няшчасця. Аж вачам сваім не верыць, Пад ялінкай скача шэры. А снег болей, болей, болей Засыпае ў чыстым полі. Гончых брэх, ражкоў ігранне, Зайца след і завяшчанне (III, 386).

Ёсць нешта палемічнае ў карцінах казачнай рэчаіснасці, прыроднай нерушы, створанай паэтам. Каб гэтую палемічнасць адчуць, трэба параўноўваць казачнае царства прыроды не з рэальным светам, а з пэўнымі вытворамі чалавечага свету, вытворамі сацыяльнымі (пра іх мы гаварылі, прыгадваючы вершы пра заграніцу) і тэхнічнымі. Менавіта транзістарна-тэлекамерная мадэль свету, створаная ў наш тэхнічны век,— вось антыпод казачнага свету прыроды. Падлічыўшы баланс масавага шчасця, электронны робат прапануе замяніць натуральнае асяроддзе больш зручным — штучным. Але чалавек покуль што прыходзіць на свет натуральным шляхам і належыць натуры, адсюль яго недапасаванасць да рацыянальных абставін — драма жыцця.

Некалі пад сінтэтычнаю елкай Дзед-мароз ці мы самі Будзем... Слухаць, як шуміць галасамі Загубленых дрэў Магнітафонная лента (ХБС, 163).

Покуль што гэта толькі прадчуванне, якое можа стаць, а можа не стаць явай. Але ўсе знакі на зямлі, на небе кажуць паэту, што стане явай. Вось вам і новы этап — прывыканне чалавека да штучных пейзажаў:

Усё часцей спыняюся я Ля слупоў рэкламных, Якія ўжо здаюцца мне Сучаснымі бярозамі З рознакаляроваю лістотаю афіш (ХБС, 125).

А затым ужо і юрыдычны канфлікт. Судовая справа паэту. Робаты абвінавачваюць яго за напісаные не прадбачанага імі верша. Ад штрафу паэта ратуе тое, што ён змог яшчэ даказаць, што

Быў яшчэ зачаты не штучна I народжаны Са стыхійнымі здольнасцямі і недахопамі...

Парадоксы мыслення робатаў павяртаюцца да чалавека пагрозай, гучаць злавесна. Фантазія робатаў адрозніваецца ад паэтычнай адною драбніцай — яна дужа дакладная, матэматызаваная, не дапускае гуманістычных «недарэчнасцей». I вось з-за сваёй «дасканаласці» гэтая фантазія стварае свет жахліва антыказачны. На фоне эмацыянальнай акамянеласці краіны робатаў асабліва паэтычным выглядае царства чалавечай казачнасці.

Вечарэе. У тумане Граюць сполахі зары. Каля самай глухамані — Чарада бяроз старых. А на іх сядзяць і ловяць Дзюбамі цецерукі Перад ночкаю зімовай Сонечныя аганькі. Зловяць, пад крыло схаваюць, Каб цяплейшым быў начлег, I з вяршынь бяроз ныраюць У сыпучы, пульхны снег. I хоць след цецеруковы . Замятуць уміг вятры, Аж да дня ў падснежных сховах Цепліцца святло зары (III, 424).

Цецерукі тут — і сапраўдныя птушкі, і, нейкім чынам, зачараваныя духі, дзеці сонца, якія зберагаюць пад крыламі «сонечныя аганькі», не даюць астыць зімоваму халоднаму свету. Без гэтай паэтычнай выдумкі не было б верша. Адкіньце выдумку, і застанецца апісанне, пра якое нічога не скажаш, акрамя хіба таго, што яно нецікавае. Паэтычная фантазія ўдыхнула ў апісанне ідэю, увяла ў твор чалавека, здольнага здзіўляцца з праяў жыцця, напаўняць іх таямнічасцю — рэхам сваёй душы. «Добрая душа» ў таго, хто мог нешта падобнае «збаяць»,— скажа чытач, і гэта будзе яго ўласнае пазнаванне, пазнаванне чалавека ў фантастычнай карціне прыроды.

Як жа назваць нам гэтую добрую чалавечую душу? Назавём казачным імем Цярэшка і прыгадаем, што гэта яго выклікаў на суд робат-пракурор за напісанне непрадбачанага, а значыць, не пажаданага верша. Праблема робата і Цярэшкі, напэўна, адна з актуальнейшых сёння праблем. А па сутнасці яна такая даўняя, як анімізм і стыхійна-матэрыялістычнае дакладнае пазнанне.

Паэтычная фантазія — антыпод кібернетычнага прагназавання. Яна ўступае навуковаму прадбачанню ў дакладнасці, затое абганяе яго ацэначнай змястоўнасцю. Мастацкі вобраз у адрозненне ад чыстага і халоднага паняцця нясе двайны змест: ён выяўляе нейкую з'яву і асвятляе душу таго, хто тую з'яву ўспрымае, ацэньвае. Гуманістычная ацэначнасць пазнання — прывілея мастацтва. Ацэнкі рэчаіснасці даіоцца ў мастацтве з пункту гледжання чалавечай дасканаласці, мастак устанаўлівае градацыі гуманістычных каштоўнасцей — гэта спецыфічна мастацкія веды. Рэчаіснасць — паняцце бязмежнае, у яе ўваходзіць і той свет, які матэматычна аналізуюць, прагназуюць, канструіруюць Робаты, свет лагічнай дасканаласці. Максім Танк якраз і бярэ аб'ектам эстэтычнага пазнання і ацэнкі гэты свет кібернетычнай логікі. I што ж аказваецца? У лагічнай краіне Робатаў ёсць свае канфлікты і трагедыі, толькі трагедый гэтых няма каму перажываць. Робат не ўмее перажываць, а з Цярэшкам у яго адносіны толькі юрыдычныя, так што і навучыць або выручыць Робата няма каму. Робат пазваў Цярэшку на суд, а Цярэшка ў сваю чаргу пазваў Робата да маральнай адказнасці за «бацьказабойства». Робат забіў інжынера, які стварыў яго, забіў, жадаючы выказаць удзячнасць стваральніку. У Робата не аказалася сардэчнай прадбачлівасці. Жадаючы прынесці радасць, ён прынёс смерць. Пачуцці Робата сляпыя, не прасветленыя духам. Адухоўленасць пачуццяў — вось дзе перавага чалавека над Робатам. Царства Робата — царства халоднага разліку, царства жалезнай логікі. Жывая чалавечая істота гіне, трапіўшы ў гэтае царства, пазбаўленае сардэчнай бескарыслівасці. Дарэчы заўважыць, што клімат у краіне Робатаў падобны на клімат бюракратычнага разліку і ўліку.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 158
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)