Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сцягі над штыкамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцягі над штыкамі

Электронная книга - «Сцягі над штыкамі». Краткое содержание книги:

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 116
Перейти на страницу:

— Брава! Брава!

— А вам не страшна на фронце? — спыталася нейкая маладзенькая «божая кароўка».

Адказалі за мяне:

— Любачка мая! Ён з пекла поўз — не баяўся. А цяпер ён сярод сваіх. Чаго яму баяцца на фронце?

— Калі ў чалавека ёсць вера, месца для страху няма. Хіба не праўду кажу?

— О так, пані.

Толькі адна жанчына, маладая i прыгожая, мяне бянтэжыла. Яна ні пра што не пыталася, але слухала ўважліва, i вочы яе былі сумныя, як у маці, калі праводзілі на вайну бацьку. Між іншым, яна сказала:

— Не еш болей шакаладу. Пакладзі ў кішэню.

Збянтэжыла гэтым папярэджаннем. Знікла мая ўзрушанасць, гаварлівасць, жаданне пакрасавацца перад панамі.

Відаць, я зрабіўся нецікавы, бо пані пачалі патроху вывальвацца з кола, што акружала мяне, як спіцы тыя, калі кола рассыпаецца. Калі асталося ix зусім мала, я сказаў жанчыне з сумнымі вачамі праўду:

— У мяне бацька на фронце. Каб знайсці бацьку...

Відаць, яна зразумела, бо сумна ўздыхнула, паднялася, зашамацеўшы аксамітамі, паклала мяккую пахучую руку мне на галаву, i я сцяўся, сціх ад гэтай простай ласкі.

Зноў папярэдзіла:

— Шакаладу больш не еш.

Пра бацьку нічога не сказала. Але пажадала:

— Няхай паможа табе бог.

Між іншым, бацька мой астаўся жывы; скалечаны, вярнуўся дадому.

Ваяваў ён у тую восень не так далека — пад Рыгай, бліжэй да Піцера. Але газеты тае не бачыў — не да газет было салдату. I ніхто яго не шукаў, хоць усе абяцалі мне знайсці.

Слава — што ап'яненне ад віна. Пакуль п'еш, пакуль шуміць у галаве, адчуваеш сябе ў раі — большага, здаецца, шчасця не трэба. Але ненадоўга гэта. Звычайна хутка надыходзіць пахмелле, баліць галава, пакутуеш ад душэўнай пустэчы. На вайне слава, бадай, самая кароткая. На вайне ўсё кароткае.

Вярнуўшыся з Мінска на фронт, дзён колькі хадзіў я бравым салдацікам, выставіўшы ўперад, як пеўнік, грудзі, любуючыся вайсковай формай i крыжыкам. Але хутка ўбачыў, што афіцэры i салдаты абыякавыя да славы маёй. Адзін хіба Залонскі ўсё яшчэ падаграваў яе. A Іван Свірыдавіч, хоць павіншаваў, здавалася, больш сардэчна, чым іншыя, пасля пасміхаўся — не з мяне, з камедыі, якую зрабілі генералы i афіцэры з натуральнага ўчынку майго i дзядзькі Ціхана. Распісваючы мой подзвіг, яны напусцілі на людзей яшчэ больш чаду i дурману. Тады я не вельмі разумеў яго словы, можа нават менш разумеў, чым некаторыя вучоныя афіцэрскія размовы, бо гаварыў Галадушка нібы ўсё правільна, а разумець трэба было наадварот; салдаты не дурныя, яны разумел!; не ўсе, вядома, але Іван Свірыдавіч тады яшчэ не прызначаў сваіх гаворак для ўсіх; пятнаццаты год — не семнаццаты. Дайшлі б такія думKi да палявой жандармерыі — адразу трыбунал.

Пайшлі дажджы. У такі час i ў нашых мясцінах хапае сырасці. Але ў тую познюю восень дождж можа паўмесяца ліў штодня. Салдацкія зямлянкі заліло вадой, у траншэях i акопах яе на калена, сценкі, брустверы апаўзлі. Нават з каманднага бліндажа я выліваў дзесяткі вёдзер, гадзінамі працаваў так, што лоб не прасыхаў. Немцам, відаць, было яшчэ горш, бо нашы пазіцыі на ўзвышшы, а ix — у балоце. Можа таму аднойчы раніцой, калі, здавалася, зямлю заліваў сусветны патоп, а салдаты пахаваліся дзе хто мог, немцы знянацку, без артылерыі, атакавалі пазіцыі батальёна, парэзалі калючы дрот i ўскочылі ў акопы першай лініі.

Паны афіцэры яшчэ спалі пасля карцёжнай гульні, калі ўсчалася страляніна. Выскачылі з бліндажа ў кашулях. З пярэдняй лініі панічна беглі салдаты. Залонскі адразу зразумеў, што здарылася. Выхапіў рэвальвер і, лаючыся, пагнаў салдат назад.

Я дагнаў Залонскага i перадаў яму шынель. Пасля ён хваліў мяне за гэта i расказваў як пра новы мой подзвіг: во, маўляў, які малайчына яго дзяншчык!

Атака захапіла, як плынь ракі, i я бег разам з іншымі на першую лінію. Па траншэях, па полі, угрузаючы ў твань. Захлынаўся ад «ура» i дажджу. Чаму бег? Навошта? Без зброі. Бег пакуль, пакуль не ўбачыў перад сабой немца ў рагатай касцы, з якой сцякала вада. У яго быў разяўлены рот. Немец скочыў наперад i лёгка i спрытна, як на вучэнні, праткнуў кінжальным штыком нашага салдата. У жывот. Штык выйшаў збоку ад хлясціка. За якія, можа, два крокі ад гэтага салдата быў я, i бліскучае лязо, што выйшла з яго спіны, нацэлілася на мяне. Я застыў на месцы, малы, бездапаможны. Не ад страху. Ад неспадзяванасці. Помню, што па лязе не пацякла кроў — з яго сцякала ўсё тая ж чыстая нябесная вада. Але салдат узмахнуў вінтоўкай, выпусціў яе i пачаў валіцца на Спіну. Мабыць, у гэты ж міг нехта з нашых стрэліў у немца, бо той таксама выпуСціў вінтоўку i ўпаў тварам у гразь.

Салдат ляжаў на спіне, i нямецкі штык тырчаў у яго жываце, цяжкі прыклад вінтоўкі дзіўна гайдаўся. Я стаяў над ім. Салдат быў жывы; Ен убачыў мяне i прахрыпеў:

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 116
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)