Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Права на ўсмешку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Права на ўсмешку

Электронная книга - «Права на ўсмешку». Краткое содержание книги:

Ужо сваімі першымі апавяданнямі, якія былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”, Анатоль Крэйдзіч звярнуў на сябе ўвагу чытача. Малады празаік піша аб тым, што яму баліць, што хвалюе, што добра ведае. А ведае ён перш за ўсё вясковае жыццё, бо i сам жыве ў палескай глыбінцы з дзяцінства, працуючы журналлістам, бадай, ці не кожны дзень сустракаецца з хлебаробамі. Па-маладому свежа i хороша, напрыклад, напісаны апавяданні “На горцы”, “Хуліган”, “Вар’ят”, “Ерчыкаў слуп”. Элементамі навізны, трэба зазначыць, вызначаюцца i творы, прысвечаныя каханню. Анатоль Крэйдзіч прафесійна валодае сюжэтам, мова яго апавяданняў, як правіла, сакавітая, па-сапраўднаму , беларуская, i ў гэтым сэнсе кніга прозы “Права на усмешку” павінна мець заслужаны поспех i прызнанне.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 33
Перейти на страницу:

Шафа была вялізная і са шклянымі дзвярыма, за якімі я знайшоў вачыма чорныя вокладкі Поўнага збору твораў Леніна і мноства бліскучых, яркіх пераплётаў. Можа, гэта былі кнігі з серыі эратычных бестселераў. А калі адчыніліся ніжнія непразрыстыя дзверцы, увагу прыцягнулі цэлыя стосы тонкіх і агульных сшыткаў. Напэўна, сярод іх ляжалі і вучнёўскія дзённікі. Вераніка ўзяла самы верхні, абцягнуты бялюткаю штучнаю скураю. Выглядаў ён як новы: чысценькі і акуратны.

Я падхапіў яго з вялікай асцярожнасцю. Адчуваў — я першы пасля Веранікі, хто гартае гэтыя пазначаныя чужою таямніцаю старонкі. Большая палова іх аказалася спісаная раўнюткім курсівам і разграфаванымі на тры гарызантальныя паловы: першая — дата, другая — асноўны запіс і трэцяя, самая вузкая (прыкладна два-тры сантыметры шырынёй) аддзяляла чыстае поле. Почырк на першай і апошняй старонцы мала чым адрозніваўся. Можа, з часам ён стаў хіба толькі болей размашысты.

— Каб не займаць лішнія хвіліны, я пакажу табе той запіс, дзеля якога ўзяла гэты сшытак. Вось ён.

І яе бліскучы чаўнок-пазногаць спыніўся на даце: 7 снежня 1988 года.

«Сёння я дакладна ведаю, што павышэння мне давядзецца чакаць зусім не доўга. Не пройдзе і трох месяцаў, як кабінет, на дзвярах якога цяпер вісіць бліскучая ромбападобная шыльда з надпісам: «Сакратар крайкома т. Няфёдаў А.К.» будзе маім. Гэтай ноччу я абагнала сваіх праціўнікаў. Я паланіла якраз таго чалавека, ад якога ўсё залежыць. Цяпер ён мой і толькі мой. Ён сто разоў назваў мяне самаю прыемнаю, самаю мілаю, самаю разумнаю і самаю цнатлівай. Да яго мяне не зведаў ніводны мужчына...»

Вераніка насцярожана сядзела насупраць і пільна сачыла за мною праз вялізныя шыбіны акуляраў. Чакала рэакцыі. Чакала, што вось-вось мае вусны скрывяцца ў пагардзе, быццам я ўкусіў недаспелую антонаўку і «ўбачыў Маскву», каб сустрэць мой здзеклівы пагляд непакорліваю ўсмешкаю. Але я не скрывіўся. Я чамусьці закрыў сшытак, яшчэ раз уважліва агледзеў яго і, не знайшоўшы, за што зачапіцца, зноў адкрыў, хуценька прагартаў старонкі, дабраўся да апошняга запісу.

«8 сакавіка 1991 года. Чалавек, якога я не хачу называць сваім палюбоўнікам, бо зусім абыякавая да яго, падарыў мне цэлае вядро ружаў. Ён абагаўляе мяне».

Цяпер я сапраўды вельмі ўважліва зірнуў на яе. Але гэта быў не позірк-пагарда, а позірк-здзіўленне.

— Вераніка, гэты запіс ні пра што не гаворыць. Чаму ты палічыла, што ён павінен быць апошнім?

— Таму што толькі ў вас, журналістаў, кожны артыкул мае лагічнае завяршэнне.

Куточкі яе перламутравых вуснаў ледзь прыкметна задрыжалі. Пагляд стаў жорсткі, ад чаго, здавалася, выпраміўся маленькі кірпаценькі носік (мусіць, яна не ўмела плакаць). І гэты занадта афіцыйны выраз твару яшчэ больш не пасаваў да яе кідкага мякка-пяшчотнага пуловера і адкрытых каленак.

— Калі табе гэтак цікава, я прадоўжу вусна. Як ты зразумеў, я напісала пра чалавека, якога згадвала 7 снежня. У той дзень ён гаварыў са мною не пра кар'еру, а пра палітыку. Але я не слухала яго, бо апошняе мяне зусім не цікавіла. Затое я добра запомніла іншае. Ён казаў: «Ты шмат чаго не ведаеш з таго, што ведаю я. Дык вось ведай: у нашай справе ніякіх думак пра кар'еру болей быць не можа. Усё. Пакуль не надышоў апошні дзень, трэба вызначацца, што рабіць. Я вызначыўся. Сёння мы сустракаемся з немцамі, будзем прасіць у іх дапамогі. Гэта будзе ў рэстаране. Калі ты не супраць, мы можам схадзіць туды разам...» Тады я спытала: «Што ж мне рабіць?» А ён адказаў: «Будзе лепей, калі ты пойдзеш са мною. І табе, і мне. Праветрышся... Усё разрадка нейкая. А мне, можа, прасцей будзе дамаўляцца з імі...» Я паправілася: «Што мне рабіць увогуле? Як жыць далей?» — «Не ведаю. Ва ўсялякім разе ў адным я не сумняваюся ніколечкі: прастытуткаю ты не станеш». — «Чаму ты ўспомніў гэтае слова?» Мяне яно вельмі ўразіла і нават раззлавала. «Прабач. Проста вырвалася».

— Вось такі працяг мог паявіцца ў сшытку. Але ён не ўвасобіўся ў літары, бо сшытак мой не для такіх запісаў. Ён не прымае іх, — і Вераніка акунула ў попел гарачую галаву цыгарэты, прыдушыла яе ўказальным пальцам, націснуўшы так, што востры пазногаць шкрабянуў па гладкім дне папяльнічкі. Зняла леваю рукою акуляры, а праваю сціснула скроні, слізганула пальцамі па вачах, быццам імкнучыся выдавіць іх, спыніла ўказальны і вялікі на пераноссі. Пад вокам з'явіўся доўгі вузкі сіняк. Гэта ад попелу, што прыліп да ўказальнага пальца і забіўся пад пазногаць. Цяпер як бы яна ні намагалася трымацца горда і незалежна, сіняк зводзіў на нішто тыя высілкі. Ён канчаткова выдаваў яе, усё адно як на гэтым месцы нехта выразна напісаў: «Бездапаможная, зусім бездапаможная».

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)