Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Палон - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палон

Электронная книга - «Палон». Краткое содержание книги:

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 117
Перейти на страницу:

— Мабыць, разведалі, што гэта важная асоба, калі павезлі ў легкавушцы, як пана, — паспачуваў Багдан Платонавіч.

Сіліч змоўчаў. У яго і цяпер не павярнуўся язык, каб сказаць страшную праўду пра шыракатварага. «Лепей хай просты чалавек верыць у сваю здагадку i не псуе сабе нервы, гнеўна абураючыся здрадніцкім учынкам. Яму хопіць i таго клолату, што задаў зямляк, які перайшоў да лагерных прыдуркаў. Няхай хоць трошкі забудзецца i адыдзе ад маркотных думак».

Хлопец непакоіўся пра суседа, ашчаджаючы яго, а самога апаноўваў пакутлівы одум.

Усё-такі якое складанае i незразумелае жыццё, што калісьці здавалася такім простым i бесклапотным... Нездарма ж людзі кажуць: «Шыццё пражыць — не поле перайсці». А можа, яно не такое складанае i незразумелае для кемлівага i разумнага чалавека? Дык хіба ж Паўло i гэты шыракатвары — дурні? Яны занадта хітрыя. Ратуюць сваю шкуру, прадажныя стварэнні!

Калі пасля абеду Міхась вылазіў з-пад верхніх нараў, каб апаласнуць бляшанкі, з верхатуры міма яго шаснуў уніз сусед шыракатварага. Худы, высокі юнак трымаў у руках кацялок і, відаць, таксама ішоў да рукамыйніка.

— Куды гэта немцы забралі твайго суседа? — не раздумваючыся, запытаўся Міхась, жадаючы завязаць з хлопцам гаворку.

— Які чорт яго забіраў? Ён сам напрасіўся да іх.

— Чаго?

— Наймацца на службу.

— Куды?

— У татарскі легіён.

— Хіба ён з Татарыі?

— Не. Мы абое з Арэнбургскай вобласці.

— I ты татарын?

— Ага.

— А чаму ж не паехаў з ім, за кампанію?

— Ён падбіваў мяне. Але мне з ім не па дарозе.

— Вы аднапалчане?

— Не. Пазнаёміліся ў лагеры.

— Кім ён быў у арміі?

— Начпродам.

«Там з прадуктамі меў справу, дык тут спалохаўся, што на рацыёне палонных канцы аддасць, — ухмыльнуўся Міхась, —Легіянер знайшоўся! Нябось, такі праныра і там на харчовы склад пралезе».

Хлопцы схадзілі да рукамыйніка, апаласнулі свой посуд і, размаўляючы між сабою, трохі затрымаліся на двары.

Юнака з верхатуры звалі Хасанам. Той год, як пачалася вайна, ён скончыў дзесяць класаў. Вучыўся ў вясковай школе. Збіраўся паступіць на гістарычны факультэт Казанскага універсітэта. А лес распарадзіўся іначай: зрабіў яго мінамётчыкам.

Сіліч адразу не прызнаўся, што ён таксама настаўнік гісторыі. Але выклікала павагу хлопцава перакананне і падкупляла ягоная схільнасць да аблюбаванай прафесіі, у якую Міхась сам быў улюбёны змалку. Таму ён пранікся пачуццём локця і адчуў, як у ім зацеплілася сімпатыя да адзінокага юнака. «От табе і нацыянальнасць, i вясковая школа. У Паўла за плячамі педагагічнае вучылішча ў славутым абласным цэнтры. А мардаты начпрод з вышэйшай адукацыяй. Напэўна, усё залежыць ад маральнай устойлівасці і фізічнай загартоўкі чалавека, а не толькі ад трываласці грунту пад ім!»

Палонныя яшчэ не ведалі, што з Германіі, нарэшце, прыбыла тая каманда, якую з нецярплівасцю чакаў камендант. Калі раніцаю аўтамашыны высадзілі каля лагера вайскоўцаў у ядавіта-жоўтай форме з павязкамі «Тодт» на рукавах і паехалі прэч, многія насцярожыліся.

«Ну от, цяпер усім нам канцы прыйшлі, — мільганула ў Міхасёвай галаве думка, адпаведная ягонаму настрою. — Камендант самачынна забіваў па адным, а яны супольна пачнуць сеяць смерць паскораным метадам».

Камендант рушыў да брамы, а вайскоўцы спыніліся перад ёю, здымаючы з плячэй і беручы напагатоў вінтоўкі. Наглядчыкі кінуліся выстройваць лагер. Збянтэжаныя араваю пасланцоў смерці, Міхась з Багданам Платонавічам інстынктыўна памкнуліся да Хяндогі, якога раптам заўвашылі ў мітуслівым натоўпе. У бязладнай штурханіне іх адцяснілі ў самы хвост калоны. Калі лагерная ахова перадала яе ў браме новай спецкамандзе, да лагера пад’ехаў вялізны грузавік з брызентавым тэнтам над кузавам. З яго кабіны вылез малады нямецкі афіцэр і падышоў да каменданта. Пасля іх кароткай гаворкі камендант крыкнуў штосьці канваірам. Тыя перадалі яго каманду ў галаву калоны і спынілі яе ў той момант, калі яна выйшла з брамы, выцягваючыся на гравійку. Тым часам афіцэр аддаў нейкі загад пяцярым аўтаматчыкам, што вылезлі з кузава. Яны адлічылі з хваста калоны дваццаць палонных і загадалі ім залазіць у грузавік. Адбылося ўсё настолькі нечакана, што Міхась не паспеў апамятацца, як апынуўся ў кузаве. Чатыры пярэднія лавы занялі палонныя, а праз адну парожнюю, на самай задняй, селі немцы, т.рымаючы ў руках аўтаматы. Як толькі бразнулі дзверы кабіны, грузавік крануўся з месца. «Можа, і к лепшаму, што мы трапілі да франтавікоў. Усё-такі яны адвозяць нас падалей ад гэтай смертаноснай каманды,—думаў Міхась. А калі адчуў побач локаць і плячо Багдана Платонавіча ды ўгледзеў на задняй лаве Хяндогу з абодвума таварышамі, яшчэ болей паспакайнеў. — Назіркам трэба трымацца іх. Мо прывязуць у такое месца, адкуль можна будзе хутчэй уцячы».

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 117
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)