Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Тамбурны маскіт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тамбурны маскіт

Электронная книга - «Тамбурны маскіт». Краткое содержание книги:

Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, аўтар стварае сваю беларускую Афрыку, бо ў ягоным арсенале не толькі эпатаж і эстэтычны радыкалізм, але і сваё філасофскае бачанне свету. Шмат што з прадстаўленага ў новым выданні перакладалася на шведскую, фінскую, французскую, польскую, балгарскую ды іншыя мовы свету.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 42
Перейти на страницу:
ДЛЯ КАХАНАЙ
Ну што перарэж мне рапірай горла горнае Яно вырасце зноўку як хвост яшчаркі як хобат слана Я плямы змяіныя дэманструю і лямпы бальшавіцкія ўскладаю ля манументаў мянтам і палю цыгарэты з ментолам Я ў полымі Я ў градусах алкагольных Я ў градусніках тэмпературных На мне паліто літаграфічнае доўгае як шырокія менскія прашпекты Яно валачэцца па камянях па брудзе па ўсмешках пысных і вушах цюбікавых I мова мая ў шнарах у цюбецейцы вылузваецца скрозь літары ценяў
31.12.98
Можна скарыстаць рашпіль.
ЭКА МАРЫХУАНА
штодня ў тваю кашу я дадаю тоўчанае шкло цукар са шклом мілая сумесь даю табе есці Жвакай родная Жвакай ты памрэш у страшэнных сутаргах ты будзеш курчыцца як прыціснутая змяя твае вочы ператворацца ў белыя цукровыя мячы рукі набудуць надзвычайную бледнасць я пакладу цябе ў малінавы катафалк і спіхну яго ў мора стогны марскіх чаіц і гудкі парахода будуць песняй тваёй я паплыву жуком-плывунцом і гучна праекачу к-в-в-в-в-в-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-рррррррррррр
Чэрвень 1997
***
хопіць блукаць па нябёсах будзеш есці сусліка мяса за кратамі сярод іскрыстых гузікаў будзеш песні крычаць мурзікам у паласаты шоўк апранутая з параненай галавой на нарах узгадай шчырага Змія Віша у доўгім рагу-л імузіне са шклом чорнымі норамі ён паглынае снежных налімаў п'е ліманад і перадае праз пасыльных табе прывітанне Шханка
***
пацалункі паветраныя пацалункі праз палонкі дасылаю склера хвалямі сыплецца гэта як грыбы ваўнянкі быццам я пасля п'янкі рыхтую бандэроль велічынёй з бамбардзіроўшчык там унутры авіяцыйныя бомбы і мурын дрэсіроўшчык і крывая карова крыху акрываўленая чуеш крывая у люстэрках скурчаных станеш роўнай як швабра шханка Вясна 2000
***
Я складаю ў торбу твае вочы пясчаныя крыштальныя гранітныя бронзавыя маціцовыя сінія чырвоныя бэзавыя чорныя зялёныя Запіхваю тваё імя ў вадасцёкавыя трубы Крэслю на дамах усялякія магічныя знакі Тупаю па тратуары вялікімі афіцэрскімі ботамі якія блішчаць новай чарнатой I закручваю ў спіралі сонечныя промні 1996
***
Твае сухія вусны з гарою Шанкр перад маімі вачыма як сімвал нашага кахання НАФТАВАЯ МЯРЛОГА СЯРОД сярэбраных ДЫСКАЎ ПЛАЦДАРМ ДАРМАВОГА ПСІХОЗУ 1997
***
на люстэрку няма халата яно свалачное Выяўляе толькі палату акуляры хаваюць падлодкі з перыскопамі выратуй маё сумленне літрам Джына мы будзем з ім будзіць п'янае сонца паэзіі На снежных мастах цяпер холадна і няма Вольгі і няма вялікай падлодкі мы пойдзем разам на дно толькі дай квіток на польскае метро там пад зямлёй цішыня моцныя цягнікі як алені ну прыгледзься да святла палоннага гэта не краты і не калоны гэта натуральны хлеб салёны ну мне проста весела Варшава 23.11.99
ЛЯСНЫЯ ШХАНКІ
Усю ноч бесперапынна па лесе швэндаўся Вушамі варушыў і хвастом махаў Фрук-фрук-фрук і бутэльку рому выпіў і бутэльку віскі выпіў і ўсё швэндаўся Дрэвы ламаў Цябе ўспамінаў і ў яругу зваліўся раніцай і там стод знайшоў і выцягнуў сякеру і высек Фрук-фрук-фрук з яго зорку Шханавую 26.06.97
***
чуеш кветка лясная пазбаўляйся ад зімовага сну на талеркавым вожыку ляжаць круасаны
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 42
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)