Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У сьвятле гістарычных фактаў
У сьвятле гістарычных фактаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У сьвятле гістарычных фактаў

Электронная книга - «У сьвятле гістарычных фактаў». Краткое содержание книги:

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 84
Перейти на страницу:
Імёны беларускай шляхты

Перш, чым паказаць на канкрэтных фактах масавы ўдзел «беларускіх феадалаў» (нават праваслаўных!) у палітычным жыцьці Вялікага Княства Літоўскага, закранем яшчэ наступныя праблемы. Найперш, трэба дапушчаць, што ў Заходняй Беларусі таго часу побач зь ліцьвінамі-паганцамі жылі таксама й паганцы з асяродзьдзя дрыгавічоў і крывічоў. Не выпадае кідацца ў скрайнасьці, як гэта робіць, прыкладам, у сваёй працы М.Грынблят[79], аўтаматычна залічваючы каталікоў да летувісаў, а праваслаўных і вуніятаў - да беларусаў. Між тым, як згадвалася вышэй, буйныя разгаліненьні Гедзімінавічаў-Альгердавічаў і князёў Гальшанскіх - гэтыя чыстакроўныя прадстаўнікі старадаўных ліцьвіноў - былі праваслаўныя. З свайго боку, ці мала з «чыстакроўных беларусаў» было каталіцкага веравызнаньня, пра што й сьведчыць, прыкладам, «Фрынос» М.Сматрыцкага. Таксама, як паведамлялася ў 1581 годзе ў Рым, князь Станіслаў Радзівіл, сын Мікалая Радзівіла Чорнага, сам перайшоўшы ў каталіцтва, у сваіх Аліцкіх валоданьнях ня толькі разбурыў габрайскія сынагогі, але пад страхам выгнаньня й зачыненьня цэркваў змушаў пераходзіць у каталіцва і праваслаўнае жыхарства[80].

Рэч у тым, што, калі нават дапусьціць, што старажытныя ліцьвіны запраўды былі племем балцкага паходжаньня, дык як у гэтым разе высьветліць традыцыйна славянскія імёны тых шчасьліўцаў, на якіх распаўсюджваўся, прыкладам, Гарадзельскі прывілей? А ў тым прывілеі сустракаецца даволі шмат чыста славянскіх імёнаў, як, прыкладам, той жа Радзівіл, Осьцік, Няміра, Воўчка, Сака й г.д. Мы тут ня можам пагадзіцца з прафэсарам Абэцэдарскім, які цьвердзіць, што гэтыя й іншыя імёны ліцьвінам былі накінутыя ў працэсе іх хрышчэньня, пры гэтым хрышчэньня ў спосаб стрыжэньня гурту авечак. Згаданыя тут імёны, як і «чыста балцкага» походжаньня - Монвід, Яўнут, Галігунт, Сунігайла й г.д., - паганскія, а не хрысьціянскія, а таму ня могуць разглядацца, як «накінутыя».

Да таго ж мала ведаем пра паганскія імёны славянаў. Шмат якія з тых, што захаваліся, нічым ня розьняцца ад імёнаў старажытных ліцьвіноў. Таму, паклікаючыся толькі на імёны, вельмі цяжка сказаць, каму яны належалі: крывічом і дрыгавічом ці ліцьвіном? Тым больш рызыкоўна, выходзячы толькі зь імёнаў, залічваць старажытных ліцьвіноў да сям'і балцкіх народаў. Прыкладам, усім нам добра ведамае Астрамірава эвангельле, названае паводле імя ноўгарадзкага пасадніка - Астраміра. Але ж у летапісах гэты Астрамір выступае таксама й як Страміл. Пераход другое часткі гэтага імя «мір» у «міл» - натуральная зьява для славянскіх моваў, а таму мы й маем у чэхаў князёў Яраміла, Сьвятаміла і г.д., што таксама захавалася і ў сучаснай чэскай мове. Гэтае імя Страміл-Струміл-Струміла сустракаецца й сярод імёнаў старажытных ліцьвіноў. З другога боку, сярод князёў гунаў і готаў былі на ймя Валямір, Відзімер, Тэадзімер, а рымскі гісторык Тацыт сярод імёнаў старагерманскіх князёў называе Сегімера (лацінская паралель - Сягімунт), Украмера, Актумера, Харыамера і г.д. Некаторыя гісторыкі ўважаюць, што гэтыя імёны або былі пазычаныя ў славянаў, або іхнымі носьбітамі былі самыя славяне.

Нам прапануюць выводзіць імя Ўладзімір ад старагерманскага Вальдымар-Вальдэмар, Рагвалод - ад Рагнвальд, Рагнеда - ад Рагнгайд ды залічаць гэтых гістарычных асобаў да нарманаў-варагаў. Але як быць у гэтым выпадку зь імёнамі Казімір, Ярамір ці Любамір? Здаецца, імя Ўладзіслаў сваім утварэньнем у першай частцы мае нешта супольнае зь імем Уладзімір! З свайго боку, імя Рагвалод магло паўстаць ад спалучэньня каранёў ці паняцьцяў «валодаць» і «рогі», дый сустракалася «чыста славянскае імя» - Сьвятарог. Былі таксама славянскія імёны тыпу Дабранега, што збліжаецца зь імем Рагнеда.

Апрача пашыраных славянскіх князеўскіх імёнаў, як Рагвалод, Брачыслаў (гэтае імя сустракаецца і ў чэхаў), Усяслаў, Яраслаў, Яраполк, Сьвятаслаў і г.д., былі яшчэ: Позьвід (-т) і Судзіслаў (прыкладам, сыны кіеўскага князя Ўладзіміра Сьвятаславіча); Людавіт, Яраміл, Сьвятаміл, Уласьціміл, Барывой (чэскія); Земавіт, Драгавіт, Тройдзен (мазурскія й памаранскія); Лешка, Мешка, Зьбігнеў, Віслаў, Вазул, Сьпіцымір, Семавіт ды іншыя (польскія); Ташэмір, Ярамір, Прыбыслаў, Варціслаў-Враціслаў, Ніклот, Готшалк, Удо, Мсьцівой, Мечыдраг, Анадраг, Білуг, Након, Бутуй будзівой, Крут, Грын (у прыбалтыцкіх славянаў, у тым ліку і ў люцічаў); Ардагаст, Борут, Горазд, Маймір, Валук, Вальтунка, Прыбін, Людавіт, Стоймір, Муцімір, Гойнік, Хацімір, Бранімір, Борна, Драгуцін, Мілюцін, Урош, Радаслаў, Войслаў, Мусока, Семіка ды іншыя (у паўдзённых Славянаў). Пашыраныя былі яшчэ імёны Сьвятавіт (таксама й славянскае боства), Яравіт ды іншыя.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)