Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Нядоля Заблоцкіх
Нядоля Заблоцкіх - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нядоля Заблоцкіх

Электронная книга - «Нядоля Заблоцкіх». Краткое содержание книги:

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:

— Каб на вас заўшыца з вашаю работаю! — бубніў ён, у хату прыйшоўшы. — Не ўпыняцца! Як зіма, як лета… Хоць ты свае дамоўкі выракайся.

Так было таго дня. А на другі дзень прыйшло недалёкае заўтра, за заўтрам — паслязаўтра ды так многа іншых, не названых дзён следам. І от аднаго разу, як спаражнілі, за стол сеўшы, міску капусты ўсёю сям’ёю ды пакуль яе месца жоўтая, тлустая смажанка змяніла, пайшла ў Заблоцкіх пра шляхтаў гаворка.

— Недзе сягоння зараней Гіляры паехаў: яшчэ пастух авечкі не гнаў, — казала Прузына, адкалупляючы ад гаршка, кідаючы ў шырокую гліняную міску-чаропку смачныя цвярдыя прыгаркі. З прэлай, паварушанай смажанкі каціўся водар з парога ад прыпечка аж на самы кут за стол.

— Аднясі ты ім, Савоста, жалязняк, — толькі цяпер пра гэта ўспомніў Юстап, ды пад’ехала смажанка на гуляшчы стол, і на ўсё забыліся Заблоцкія.

На загароддзі паабапал сцежкі трава ў калена Савосту. Густая, купчастая, чакала яна касьбы. Ішоў па полудні Заблоччык ды жалезняком ссякаў белыя кветкі ў высокага кмену. Была адчынена фортка варот у Змышлевічавым таку, стукалі ў ім усярэдзіне набіліцы. Там у халадку Альжа датыкала ў елачку абрусы. І здалося Савосту, што ён недзе бачыў падобную. А лепш прыгледзеўся — успомніў, што яе сястру на ўсіх скрынках з цукеркамі малююць: у целе дзяўчына, белая такая — пшэнная і на шчоках па ружовай лапінцы. Альжын толькі нос хібіў — крыху не фасоністы мела: у пераносіцы, як долата, а самы канец у цвік сыходзіўся, а так яны з сястрою, як дзве кроплі вады.

— От вам ваш жалязняк, — кажа Савоста. — Дзякуй, што пазычылі.

Халаднавата, змрочна і вільготна было ў Змышлевічавым таку. Чуваць была сырая гліна. І не меў Савоста што болей дзяўчыне сказаць. Разглядаў шляхціцаў багатырскі ток. Шматавата засталося ў іх саломы ад зімы. Палавіна чвэрткі было занята ёю. Мякка, прасторна было таму спаць, чыя на старане ляжала пасцель.

— Гэта ты там спіш? — папытаўся Савоста, іншага нічога не меўшы сказаць.

— Я, — засмяялася Альжа.

Зноў збіўся з гаворкі Заблоччык.

— Адна? — пытаецца.

— Ці не збіраешся ты на вячоркі, часам, прыйсці?

Многа бялейшыя ёсць чырвоныя буракі, як тады зрабіўся Савоста.

— А што ты думала? — кажа.

— Гэта цябе там, у гарадскім, вучылі на вячоркі хадзіць? — пацвельвалася з яго Змышлевічанка. — Нядоўна прыехаў? — пыталася яна.

Было б прыцемна ў Змышлевічавым таку, халаднавата стаяць босымі нагамі на вільготнай сцаглянелай гліне, каб не прабіваліся праменьчыкі з ласкава прымружаных, кплівых дзяўчыніных вачэй. Новае, нязнанае сагрэла Савостаў чатырнаццаты год. Ды ні адсюль, ні адтуль хмару нагнала. Усё далей, вышай сунуўся змрок, а там і зусім зайшло сонца ў Змышлевічавым таку. Азірнуўся на двор Савоста: ажно з таей хмары ды баркаўскі шляхціц стаіць у варотах. Раней сягоння вярнуўся з Хлюпска.

— Ну як у самога акзамент? — пытае ў Савосты.

— Дрэнь… Зрэзаўся па праўдзе вам сказаць.

Ды гэта Гіляру і не надта цікава. Даўно ён ведаў, што так будзе. Дзе гэта відана, каб мужык…

— Годзе зубы выскаляць, — кажа на дачку. — Хадзем у свіран — работу дам.

Прывёз Гіляры свой помнік з мястэчка. Чорны, бліскучы, ляжаў ён на пярэклаці. Імя, прозвішча, па бацьку і калі радзіўся польскімі літарамі на ім выраблена было. Толькі калі памёр, майстар Гіляру не прыставіў, гладкае месца пакінуў на гэту рэч.

Зашыла Альжа бацькаў помнік у палатно. Тады паклікаў шляхціц яшчэ двух мужчын памагчы. І ўчацвярых яны ўзнеслі камень па ўсходцах на гару. Палажылі на дамавіну. Там ён і застаўся ляжаць, чакаць Гіляравай смерці. Мелася неўзабаве агарнуць яго цёмная ноч.

Ды ўсякія ночы бываюць, таварыш чытач. Мы з вамі маем іх чортаву моц. У гадох, куды пусціліся ў вандроўку, многа іх — горшых і лепшых — ёсць нам на выбор. Выберам лепшую з усіх. Возьмем ціхую месячную да гэтых падзей. Выштукуем, каб не які-небудзь ашчапак — маладзік ці ветах, а поўны, ясны месяц на сваім высокім месцы быў. І прымяркуем гэта ўсё на тое лета, як сыскаўся з гарадскога дадому Савоста Заблоччык. І от будзе мець месяц ад нас абавязак — свяціць як мага лепей, высвятляць тыя незабытыя вечары.

Прыпазнілася таго года Пятра прыйсці ў Баркаўцы. Ужо густая, высокая трава хісталася на паплаве, чакала касы. Але за касу не браліся даўнейшыя баркаўчане — чакалі Пятра, што недзе забавілася ў дарозе. Так і жылося за даўнейшаю бытнасцю — чакалі…

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)