Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Стэфанія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Стэфанія

Электронная книга - «Стэфанія». Краткое содержание книги:

Народную артыстку Стэфанію Міхайлаўну Станюту ведаюць і любяць не толькі ў нашай рэспублщы, але і за яе межамі. Яна адна са старэйшых майстроў сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За яе плячамі дзесяткі сыграных роляў у тэатры і кіно. Агромністы сцэнічны вопыт, доўгае, цікава пражытае жыццё. Якім яно было? Чым насычанае? Што хвалюе актрысу сягоння? Што засталося няспраўджаным, як міраж? Аб гэтым і шмат іншым расказаае ў невялікіх зарысоўках і дыялогах з маці пісьменнік Аляксандр Станюта.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 74
Перейти на страницу:

А на стале, побач з талеркай, — кніжка, і ў ёй двое сяброў на нейкім востраве сярод балот палююць і здабываюць агонь, робяць будан, смажаць на вогнішчы мяса, ловяць кашуляй рыбу і нават высочваюць і бяруць у палон бандытаў, — якое цудоўна небяспечнае, незвычайнае жыццё — і якое зразумелае, блізкае ўсімі сваімі гукамі і пахамі!

Янка Маўр, яго «Палескія рабінзоны»... I ўжо назаўсёды смак хлеба за абедзенным сталом злучыцца ў адно з лепшым, што толькі можа быць як на яве, так і ва ўяўленні.

А летам таго ж года пасля мінскіх руін і зялёнай сярод іх плошчы Свабоды раптам апынаешся каля Краснай плошчы ў Маскве. I пачынаюцца дні бясконцых падарожжаў у метро, першы раз на футболе (і вядома ж, «Дынама» — ЦДКА, і нават чуваць, як дынамаўскі капітан Сямічасны гучна і ўпэўнена крычыць суддзі пасля тайм-аўта: «Белыя, белыя кідаюць!»).

Так, лета сорак восьмага. I, значыць, ужо другі год цкуюць Зошчанку і Ахматаву, вярнуўся пасля лагераў Забалоцкі і па-ранейшаму не вяртаецца на радзіму Бунін.

А на вуліцы Горкага рух часта спыняюць жэзламі міліцыянеры, і зверху, з двухпавярховага цёмна-зялёнага тралейбуса, добра відаць, як унізе, на перакрыжаванні, важна праплываюць доўгія чорныя машыны. I мы, «тэатральныя дзеці» з мінскіх руін, пасля Музея Рэвалюцыі з выстаўленымі там падарункамі Сталіну глядзім кіно ва «Ударніку» — і толькі гадоў праз трыццаць яшчэ прачытаем у Юрыя Трыфанава пра вялізны няўклюдны дом чэкістаў і партыйнага начальства, дзе размяшчаецца гэты кінатэатр, у аповесці «Дом на набярэжнай», а яшчэ пазней — і ў «Знікненні»...

— Нашы гасцяванні з тэатрам у Маскве да вайны, дэкады нашага мастацтва там здаваліся нейкай казкай: мы ўсе яшчэ маладыя, поўныя радасных спадзяванняў, усё навокал так цікава. А што мы тады ведалі пра тое жудаснае — пра лагеры, пра павуцінне НКУС, пра гэты генацыд? А разумелі яшчэ менш... 3 тых маскоўскіх дзён да вайны, з дзён Беларускай дэкады 1940 года зараз вось чамусьці бачу, як сустракала каля МХАТа Пешкаву, жонку Горкага. Яна спазнялася на нашых «Апошніх» — ягоная ж п’еса! — і дырэкцыя даручыла мне сустрэць яе і правесці ў залу, пасадзіць. I ўяві: яна недзе спяшаецца, хвалюецца, а я кручуся каля тэатра і гадаю, углядаючыся ў твары: пазнаю яе ці не?

— Пазнала?

— Адразу ж, па няшчасным, разгубленым выглядзе немаладой жанчыны, якая з жахам у твары намагаецца скараціць сваё спазненне. Вяду яе ў тэатр, там яе ўжо чакаюць...

А цяпер, чэрвеньскай раніцай 1987 года, паснедаўшы ў гатэлі, мы даязджаем тралейбусам да «Нацыяналя» і ідзем у бок Краснай плошчы. Крыху не дайшоўшы да яе, збочваем улева, пад арку. А далей, у глыбіні, — зноў арка, і нарэшце — дом, дзе калісьці быў інтэрнат беларускіх студыйцаў.

— А вакно нашага з Оляй Вашкевіч пакойчыка на другім паверсе выходзіла на той бок — там пераход ад станцыі метро да вуліцы 25 Кастрычніка...

Зараз ў гэтым доме — міліцыя. Мы фатаграфуем адзін аднаго, потым просім міліцэйскага капітана, што стаіць ля дзвярэй, зняць нас разам. Ён пазнае яе і з усмешкай, не спяшаючыся, выконвае просьбу.

— Вось я і пакланілася нашаму юнацтву, сваім святым месцам.

На плошчы пахмурна, налятае парывамі вецер. Фотаграфуемся перад храмам Васілія Блажэннага. Жанчына, пазнаўшы яе, нешта шэпча маленькай дачцэ, тая бяжыць да нас і просіцца зняцца разам. Дзяўчынкі кружаць вакол нас, паглядаюць, смяюцца.

Ідзём назад, да Гістарычнага музея.

— Вось там,— яна паказвае на браму Нікольскай вежы Крамля, — калі мы... страшна падумаць, як даўно... шлі з Васяй Рагавенка, брама адчынілася, выехаў аўтамабіль з адкінутым верхам, і ў ім сядзеў Ленін, да нас у профіль. I я, дурненькая, як закрычу: «Ленін!» Ён павярнуў галаву і ўсміхнуўся. Як жа тэта было даўно! I як усё цяпер ужо дзіўна. Мы ж усе думалі тады, што ён... А, хіба растлумачыш?..

21

— А што я табе яшчэ адкрыю,— ты ж не ведаеш...— Хітра прыжмурваецца і потым з жартаўліва-пераможнай усмешкаю: прыгадваецца нейкі спектакль у Маскве тых часоў. Мы, студыйцы, праціснуліся, і я, шчаслівая, чакаю, калі паднімуць заслону, пакручваюся на крэсле. I нечая галава перада мною — шмат валасоў, і ці то яны так растуць, уверх, ці то спецыяльна ўскудлачаныя. Рап­там нехта побач з гэтай «галавою» павярнуўся назад, глянуў на мяне, потым нахіліўся да свайго суседа і нешта паціху яму кажа. «Галава» абарочваецца — мужчына з цікавасцю глядзіць на мяне. Адвярнуўся, і я чую, як ён нягучна гаворыць: «Ого, з гэтай дзяўчынаю трэба пазнаёміцца!» А тыя, з кім я была, кажуць мне: «Лёля, тэта ж Эйзенштэйн!»

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)