Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Выбранае
Выбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбранае

Электронная книга - «Выбранае». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 179
Перейти на страницу:

Стала ціха, усе маўчаць, толькі Селязнёў сапе ды на мяне з-пад шырокіх брывоў паглядвае. А я што яму магу сказаць? Хіба пачынаць расказваць з самага пачатку, хто такі гэты кульгавы настаўнік? Адчуваю, не магу я многа цяпер гаварыць, ды і ці трэба гэта. Я толькі упёрся на сваім: лагер мяняць не трэба.

Не ведаю, што падумалі тады Селязнёў і іншыя, ці паверылі мне, ці можа самі разважылі. Ды дужа ужо не хацелася выпраўляцца куды з наседжанага месца, але, мусіць, наважыліся рызыкнуць, пачакаць які тыдзень. Толькі рашылі назначыць два дадатковыя дазоры — з боку ад вёскі Зарудзіна і ад шашы ў лагу. I яшчэ паслалі Гусака ў Сяльцо — там яго жыў сваяк, нічога сабе чалавек,— дык каб паназіраць, як яно будзе далей.

Вось ад гэтага Гусака тады, ды ад нашых людзей з мястэчка, ды пасля ўжо ад Паўліка Міклашэвіча і стала вядома, як яно ўсё адбывалася там, у Сяльцы.

Пачыналіся Будзілавічы. Ля крайняе хаты за плотам гарэў электрычны ліхтар, які асвятляў варотцы, лавачку пры іх, парадзелы куст бэзу ў гародчыку. Ля хляўкоў у садку ярка чырванеў сярод цемры агеньчык, і вецер разносіў па наваколлі пах дыму — мусіць, палілі лісце. Наш возчык збочыў, пэўна, для заезду ў двор, конь, бы разумеючы штось, сам па сабе спыніўся. Ткачук няўцямна змоўк.

— Што прыехалі?

— Прыехалі, ага. Я тут распрагу, а вы пройдзеце трохі, ля пошты астаноўка будзе.

— Знаю. Не першы раз,— сказаў Ткачук, злазячы з воза. Я выскачыў на вышчарблены край асфальткі.— То дзякуй, дзед, за падвоз.

— Няма за што. Конь калгасны, так што... Фурманка павярнула ў двор, а мы, памалу, ступаючы пасля нязручнага сядзення, пашкандыбалі сабе па вясковай вуліцы. Цьмяна гарэлі ліхтары на слупах, і мы ішлі, трапляючы то ў святло, то ў прыцемак. Я чакаў працягу расказу, але Ткачук моўчкі тупаў, пакульгваючы, і я не прыспешваў яго. Наперадзе тарахцеў матор, неўзабаве мы збочылі, прапускаючы міма калёсны трактар; яго падслепаватыя фары амаль не асвятлялі вуліцу. За трактарам наперадзе стаў відаць ярка асветлены ганак белага цаглянага будынка з шыльдай — там была чайная. З яе зашклёных скрыпучых дзвярэй нетаропка выйшлі двое і, закурваючы, прыпыніліся каля збочанага да самай канавы ЗІЛа. Ткачук яшчэ зводдаль скіраваў у той бок свой стомлены і знерваваны за гэты дзень позірк.

— А давай зойдзем, га?

— Давайце, што ж,— пакорліва згадзіўся я.

Мы абышлі ЗІЛ і павярнулі на невялікі ўтаптаны падворак.

— Была калісь паршывая забягалаўка, а зараз во якую цаглянку выбудавалі. Я ў гэтай не быў,— трохі нібы з вінаватасцю сказаў ён, пакуль мы ішлі да бетонных прыступак. Я змоўчаў — што там было апраўдвацца: усе мы грэшныя ў гэтай малашаноўнай справе.

Невялікае памяшканне чайнай было амаль пустое, толькі за кутнім сталом ля печкі вольна расселіся трое, і хмара дыму навокал іх сведчыла, што яны тут не першую ўжо гадзіну. Паўтузіна лёгкіх столікаў і такіх жа крэслаў пры століках была незанятая.

Жанчына ў шархоткай сіняй куртцы ціха перагаворвалася цераз стойку з буфетчыцай.

— Ты сядай во. Я зараз,— кінуў мне Ткачук.

— Не, то вы ўжо сядайце. Я маладзейшы.

Ён не даў сябе ўгаворваць, сеў, не выбіраючы месца, за бліжэйшы да яго столік, не забыўшыся аднак папярэдзіць:

— Два па сто, і годзе. Ды можа піва? Калі ёсць.

Піва аднак тут не аказалася, гарэлкі таксама. Было толькі «чырвоне міцне», і я ўзяў бутэльку. На закуску буфетчыца прапанавала катлеты — сказала, свежыя, толькі ўранку прывезеныя.

Я падумаў, што Ткачуку такі пачастунак наўрад ці спадабаецца. I праўда, не паспеў я данесці ўсё гэта ў дзвюх руках да стала, як мой спадарожнік паморшчыўся.

— А белай няма? Цярпець не магу гэтага чарніла.

— Што ж, бяром, што даюць.

— Ды ўжо ж...

Мы моўчкі выпілі па шклянцы. Tpoxі яшчэ засталося ў бутэльцы. Закусваць Ткачук не стаў, замест таго закурыў з мае скамечанай пачкі.

— Беленькая — яна подлая, канешне, але смак мае. Сталічная, скажам. Або, знаеш, яшчэ лепей саматужная Хлебная. Каторая з добрых рук. Эх, некалі ўмелі рабіць яе! Смаката, не тое што гэтая хімія. I градус, я табе скажу, мела — ого!

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)