Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Прадыслава
Прадыслава - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прадыслава

Электронная книга - «Прадыслава». Краткое содержание книги:

Прадыслава – свецкае імя беларускай святой Еўфрасіньні Полацкай. Менавіта ёй прысвечана кніга. Гістарычная аповесць – спроба паказаць беларускую святую звычайным чалавекам. Яна была маладой, яна кахала. Не чужымі ёй былі пачуцці і перажыванні, якія адчувае кожная маладая дзяўчына і вякі таму, і сёння. Жыццё не змяняецца. Чалавецтва ідзе па спіралі, віток за вітком. Прадыслава – маладое закаханае дзяўчо, якое мела адвагу, сілу волі і упартасць настаяць на сваім – пайсці насуперак бацькоўскай волі, абрала свой адзіны і непаўторны шлях. Ішла па жыцці, упэўненая ў слушнасці свайго выбару. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, ведамыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і замайальнай. Кнігу будзе цікава прачытаць і тым, хто цікавіцца гісторыяй, і тым, хто любіць лёгкія творы “да падушкі”. (Н.Г.)
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
Перейти на страницу:

Сёння ў Полацку было вялікае свята — хрысціла яна, ігумення, ажно дзвюх дзяўчынак, і абедзвюх, па жаданнях бацькоў, назвалі Ефрасіннямі. Адна з іх дачка вялікага князя Рагвалода Барысавіча, пляменніца, а другая — дачка галіцкага князя Яраслава Асмамысла, якую прывезла ў Полацк маці з просьбаю ад князя быць ейнай хроснай.

Радавалася душа ігуменні, што перадае Госпаду светлыя, яшчэ анёльскія душы. Народу было ў Сафійскім саборы столькі, што ажно да самай Дзвіны, не змясціўшыся ў храм, стаялі яны на каленях, калі выходзіла яна адтуль пасля хрышчэпня. Стаялі — бо чакалі яе бласлаўлення. Не епіскапскага... Пра вешчы дар, што дадзены ёй пад канец жыцця, аднекуль ведаюць у Полацку, і цяпер часта трывожаць яе людзі пытаннямі, што адбудзецца з імі. Цяжкі і страшны дар — прарочы, бо часам зусім не трэба зазіраць у будучае і ведаць яго. Але сёння захацелася Ефрасінні зрабіць гэта, бо нешта цяжкае, як бы і не адчувальнае, трывожыла яе душу. Але дар прароцтва дар капрызлівы. Ён можа і не адгукнуцца ў патрэбную хвіліну. Таму і прыйшла сёння на бераг Дзвіны ігумення, што лепш за ўсё глядзець у таямнічыя воды ракі на змярканні, калі хісткія цені мільгаюць няўлоўна і прыхаматліва і душа, настроеная на вечар і ноч, таксама нібы набывае таямнічасць і прычасце да незвычайнага.

Ладдзя торкнулася ў бераг, сястра Еўпраксія падтрымала за локаць, каб не пахіснулася ігумення. Не пратэставала Ефрасіння, калі Еўпраксія захацела пасядзець разам з ёю ў ладдзі. Хаця і не дзялілася ігумення нават са стрыечнай сястрой сваімі развагамі, даўно заўважыла яна, што Еўпраксія нібыта чытае ейныя думкі. Мабыць, у час хрышчэння заўважыла што-небудзь: можа, зморшчынку між брывамі, заклапочаны позірк на немаўлят. Маленькая Ефрасіння Рагвалодаўна, як-ніяк, родная ёй пляменніца...

Ціха паплыла ладдзя, а на сярэдзіне ракі загадала Ефрасіння сцішыць вёслы, і тады закалыхалася драўлянае цела ладдзі ў магутных плынях-перапляценнях Дзвіны — старажытнага Рубона, а пасля, як трапіўшы на нейкае патаемнае месца, заціхла, толькі лёгенька білася нейкая капрызлівая хвалсчка аб нос яе з крыжам драўляным. Заціхлі грабцы, заціхла наваколле. Ефрасіння сцішылася, толькі вочы яе не адрываліся ад рачной гладзі, цёмнай і, здавалася, непранікальнай, на якой, як чырвоныя рыбкі, час ад часу мільгалі ў хуткім лёце чырвоныя плямкі сонца, што імкліва схілялася да зубчастых ялін, сярод якіх гублялася гнуткае цела ракі.

Прахалодай павеяла з берага, востры рачны пах кружыў галаву. Ігумення адчула, як яна нібыта знікае, раствараецца ў прасторы паміж ракою і небам, і на кароткае, зусім бліскавічнае імгненне раскрылася перад ёю тое, аб чым падсвядома яна думала і непакоілася...

Еўпраксія запыталася толькі праз тыдзень, зайшоўшы да яе па блаславенне:

— Пляменніца... будзе жыць? Не памрэ?

I ціха, нібыта баючыся спужаць будучае, адказала ігумення:

— Жыццё яе доўгім будзе, але смерці пакутнай і гвалтоўнай не пазбегне...

(Сапраўды, не дарэмна трывожыла ігуменню Ефрасінню жыццё ейных хрэсніц: Ефрасіння Рагвалодаўна стане ігуменняю жаночага манастыра ў Пскове, а смсрць прыме на чужыне, ад рукі пасынка свайго мужа, пасля чаго ўдзячныя пскавічы — удзячныя за доўгія гады, адданыя служэнню гэтаму гораду,— кананізуюць яе як святую Ефрасінню. Другая ж, дачка Асмамысла, Яраслаўнаю аплача свайго мужа і застанецца ў «Слове аб палку Ігаравым» сімвалам вернасці і тугі. У Вечнасць, тую Вечнасць, дзе застаюцца імёны лепшых, што нарадзіліся на Зямлі, увойдзе гэты трохкутнік з адным імем — «Ефрасіння».)

А Ефрасіння Полацкая, калі сыходзіла з ладдзі, вырашыла канчаткова паехаць у Іерусалім. Ніхто не даведаўся, што ў вадзе чыстай ды плыннай пабачыла яна і сваю труну — пад нетутэйшым дрэвам, якое, аднак, пазнала адразу, бо часта бачыла яго намаляваным. Кіпарысам яно называлася, тое дрэва...

12.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)