Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны
Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны

Электронная книга - «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны». Краткое содержание книги:

Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
Перейти на страницу:

І цяпер вы зразумееце, чаму я раптам вырашыла загаварыць з вамі пра сябе, пра гэты выпадак з майго жыцця. Калі вы так горача абаранялі мадам Анрыэт і сцвярджалі, што дваццаць чатыры гадзіны могуць поўнасцю перайначыць лёс жанчыны, мне здалося, што гаворка ідзе пра мяне; я была вам удзячная, бо ўпершыню адчула сябе як бы апраўданаю. І я падумала: хоць раз выкажу, што на душы, - можа, тады здымецца праклён з маіх успамінаў і я змагу заўтра ж пайсці туды, пераступіць парог той самай залы, дзе калісьці мяне падпільноўваў лёс, і не адчуваць нянавісці ні да яго, ні да сябе самой. Тады камень зваліцца з маёй душы, ляжа ўсім сваім цяжарам на мінулае, і яно ўжо ніколі не ўваскрэсне. Добра, што я змагла ўсё гэта вам расказаць, цяпер мне лёгка і крыху радасна... Дзякуй вам за гэта.

Сказаўшы гэтыя словы, місіс К. устала з месца, і я адчуў, што расказ скончаны. Крыху збянтэжаны, я шукаў і не знаходзіў падыходзячых слоў. Мусіць, яна зразумела гэта і хуценька сказала:

- Не, прашу вас, не трэба... я не хацела б, каб вы адказвалі або гаварылі што-небудзь... Дзякуй вам за тое, што вы мяне выслухалі, і жадаю вам шчаслівай дарогі.

Яна працягнула мне на развітанне руку. Міжволі я падняў вочы, і любым, прыгожым здаўся мне твар гэтай старой жанчыны, якая прыветліва і трошкі збянтэжана глядзела на мяне. Ці то водбліск мінулага згубнага пачуцця, ці то збянтэжанасць заліла чырванню яе твар да самых каранёў сівых валасоў, - зусім як маладая дзяўчына стаяла яна перада мною, усхваляваная ўспамінамі, і саромелася свайго прызнання. Мною міжволі авалодала ўзрушэнне, я хацеў выказаць ёй сваю павагу, але штосьці сціснула мне горла. Тады я нізка схіліўся і пачціва пацалаваў яе ў пабляклую руку, якая лёгенька дрыжала, як асенні ліст.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)