Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Камандзiроўка ў Вішанькі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Камандзiроўка ў Вішанькі

Электронная книга - «Камандзiроўка ў Вішанькі». Краткое содержание книги:

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне моладзі, маральна-этычныя канфлікты, якія ўзнікаюць на стыку горада і вёскі. Многія творы падкупляюць сваёй жыццёвай праўдай.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 139
Перейти на страницу:

Не дачакалася Гануля Кастуся, задрамала, знямогшыся ад гэтых думак невясёлых...

Дзень быў зусім вясновы. Калі б зяленіва болей, дык і летавы — сонейка прыгрэла надта ж ласкава. Гануля не ўлежала, паднялася з ложка, абула суконныя бурачкі з галёшамі, пад ватоўку паддзела безрукаўку, зверху хусткай шарсцяной ахінулася і высунулася на ганак. Тут, на ганку, сонейка было яшчэ ласкавейшае, чым выдавала ў хаце праз акно. Пастаяла старая, аддыхалася. Памкнулася была на вуліцу выйсці, прысесці на лавачку пры гародчыку — мо будзе ісці якая кабета і прыстане, пагамоніць, але ўгледзела за дрывотняй, на гародзе, Кастуся. Той сядзеў на нейкім круглячку, побач з уторкнутай сякерай, курыў. «Чаго б яму там?» — падумала. І не пайшла на вуліцу, а паківалася па двары, ужо зусім падшэрхлым, да сына.

Кастусь, учуўшы за спіною крокі, павярнуў галаву:

— Чаго, мама, устала?

— Калі ж абрыдла, сынок. Каторы дзень паленам валяцца,— хаўкаючы ротам, сказала Гануля.

— Палепшала, дык не спяшалася б.— Кастусь, кінуўшы недакурак, падняўся.— Першы сонечны дзень, а ты ўжо і вылезла хутчэй...

— Анічога, абыдзецца,— Гануля справілася ўжо з адышкай, сказала лягчэй.— А ты што надумаўся? Пабачыла, што сякеру ўзяў...

— Плот глядзеў. З Пайковага боку некалькі праслаў мяняць трэба. І не самі праслы, а слупкі. Падгнілі, ледзьве стаяць. Дык во гляджу, мо з гэтых круглячкоў які падыдзе.

— А бо, сынок, не спяшаўся б. Яшчэ, пэўна, і на раллю не ўзбіцца — гразка.

— Ды не, не гразка. Сонца не было, дык вецер падсушыў.— Кастусь вырваў з кругляка сякеру, адкаціў яго пад сцяну варыўні, на сонца.— Сядай, мама, там зацішней будзе.

— Дзякую, сынок.— Гануля з ахвотай і ўдзячнасцю апусцілася на цёплы, гладкі, даўно акораны круглячок.— Але такой бяды, усё адно не спяшаўся б. Зробіш яшчэ, пакуль бульбу садзіць. Тут жа зноў бульба будзе?

— Не, мама, я думаў, каб тут ячмень пасеяць. Ліха з ім, калі якая курыца ўскочыць, увесь пасеў не з'ядуць.

— Глядзіце ж самі,— Гануля, бы згаджаючыся, кіўнула галавой.— Адсюль, ад двара, мо які загончык канюшыны пасей, а далей ужо ячмень.

— Можна і так,— Кастусь не звярнуў увагі на тое, што маці сказала не «глядзі», а «глядзіце» — пра яго і пра Зоню. Ён даўно звыкся з тым, што ў хаце гаспадыня сястра, а ён толькі «парабак». Гэтым словам ён называў сябе, калі прасіў у Зоні траяка ці рубля. Цяпер ён быў заняты іншымі клопатамі і зважаць на тое не хацеў.— Я, мама, хачу яблыню гэтую ссекчы.

Гануля нечакана для сябе азвалася на прапанову надта борзда:

— Навошта ж, сынок?

— А што яна тут тырчыць? Наедку з яе, як сабаку з мухі, а з канём вечна натузаешся тут, пакуль бульбу пасадзіш ці абгоніш.— Кастусь зрабіў колькі крокаў да яблыні, стукнуў абушком на яе старым, парослым мохам камлі.

Яблыня здрыганулася, з кроны, што выкінулася высока, пасыпалася сухое голле.

Стук абушка па старой яблыні азваўся ў Гануліных грудзях болем. Яно быццам і праўду кажа сын. Наедку з яблыні няшмат. Ды ён і не патрэбен, той наедак. Сад іхні — па другі бок вуліцы. Малады яшчэ сад, у самай сіле. А гэтай старой патырчасе уга колькі гадоў! Абкрышылася ўся, абламалася, перунамі не раз абстраляная. Вунь, толькі і ацалеў адзін сук, якога чамусьці ўгору выперла... Праўда і тое, што замінае яна тут. Каб расла ўжо ці ля самой варыўні, ці далей ад сцяны, а то ж каню не завярнуцца. І, пэўна, калі б іншай парой, хоць бы летась ці залетась, сказаў сын пра тое, прамаўчала б Гануля. А зараз раптам штосьці ў душы як зварухнулася ад тых сынавых слоў і сама душа бы паўстала супраць. Не адразу зразумела старая, чаму раптам забалела ёй у грудзях, чаму той стук нібы токам яе працяў. Адно падняла галаву, зірнула на Кастуся, выдыхнула:

— Памру я, сынок, калі ссячэш!

Кастусь здзіўлена і няўцямна зірнуў на маці, памаўчаў хвіліну, а потым, як не ўсміхаючыся, прамовіў:

— Ну, мама, ты і скажаш!

А Гануля ўжо не магла стрымацца:

— Дальбог, памру, сынок! Чуе маё хворае сэрца!

Кастусь з той жа няўцямнай ухмылкай зноў адмахнуўся:

— От не кажы, мама, глупства!

Пакруціла старая галавой, як бы сілячыся сказаць, што не выдумляе яна, што гэта чыстая праўда, якая нечакана для яе самой адкрылася, а сказала іншае:

— І грэшна ж, сынок. Напроці цвету ссякаць... Гэта ж зацвіце і сёлета.

— Дык яна ж штогод цвіце, мама.— Кастусь абышоў яблыню, быццам абтоптваючы вакол камля пульхную раллю.

І Гануля панікла, махнула рукой:

— Як хочаш, сынок! Веку ёй няшмат асталося.

Кастусь азваўся жвавей:

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)