Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Прыгоды АРА у Беларусі
Прыгоды АРА у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды АРА у Беларусі

Электронная книга - «Прыгоды АРА у Беларусі». Краткое содержание книги:

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 96
Перейти на страницу:

Гардзі спакаваў увесь багаж напярэдадні ад’езду. Багаж Герца быў падрыхтаваны для суботняга пераезду ў новы дом для пэрсаналу.

Пакуль ішоў прыём у новым доме, усе валізкі заставаліся ў гатэлі без нагляду. Увогуле ўлады няблага ведалі маёмасьць амэрыканцаў і безь ператрусу. Напачатку дзейнасьці ў Расеі АРА атрымала наступную дырэктыву ад уладаў:

Паінфармуйце, калі ласка, усіх супрацоўнікаў АРА, хто мае фатакамэры, біноклі, друкавальныя машынкі й да т. п.: па прыезьдзе ў Расею яны павінны неадкладна паведаміць наш адміністрацыйны аддзел пра вышэйзгаданыя рэчы, прывезеныя з-за мяжы. Заява на дазвол вывозіць гэтыя рэчы павінна падавацца не пазьней чым за тры дні да ад’езду.

Заможныя іншаземцы ў краіне, якая толькі перажыла некалькі гадоў вайны і ўзброеных забурэньняў, не маглі пачувацца цалкам бясьпечна. Доналд Гардзі, некаторыя іншыя араўцы мелі сваю зброю, афіцыйна зарэгістраваную. Аднак у Менску таямнічыя рабаўнікі паводзілі сябе дзіўнавата. Ўілабі паведамляў:

У пакоі Гардзі ўзломнікі абшукалі гарнітуры й выцягнулі запасныя ключы, але пакінулі ў кішэні 200 даляраў. Не хапіла ключа да аднаго чамадана; ён быў узламаны. Іншыя чамаданы й скрынкі былі адамкнёныя альбо адчыненыя з дапамогай ключоў. У адным з чамаданаў дыямэнты на суму каля 500 даляраў былі адкінутыя ўбок, але ўзяты нататнік. Зь дзёньніка Гардзі пра ягоную працу ў Менску вырваная частка аркушаў, затым дзёньнік вернуты на месца. Зьніклі: некалькі лістоў, камандзіровачныя пасьведчаньні, канвэрт з польскім адрасам, састарэлы польскі пашпарт, асабістая цыдулка ад спадара Кўіна, ліст у справе ягонага ад’езду й г. д. Таксама прапалі пара запінак, заколак для кашуляў і рэвальвэр.

Ўілабі адзначаў красамоўную дэталь: срэбны посуд, футра, сувэніры з Польшчы й Расеі ды іншая каштоўная біжутэрыя засталіся на месцы. Быў ня толькі ператрэсены ўвесь багаж, але й зьнятая насаўка з матраца:

У пакоі доктара Герца ўзломнікі знайшлі ключ ад чамадана, адамкнулі й забралі ўсе яго працоўныя паперы за выняткам мэдычнай справаздачы. Зьніклі: фотаапарат «Кодак» з праяўленымі й непраяўленымі стужкамі, 415 даляраў ды іншая замежная валюта.

Гатэль «Савецкі», як вынікала зь ягонае назвы, быў не прыватнай, а дзяржаўнай уласнасьцю. Дырэктар і ўвесь пэрсанал былі савецкімі службоўцамі й прызначаліся на працу ўладамі. Ўілабі, які таксама спыніўся ў гэтым гатэлі ў чаканьні пераезду ў новы дом, апісаў свае назіраньні:

Да прыбіральні ані ўдзень, ані ўначы не прайсьці без таго, каб мяне нехта ня бачыў. Чырвонаармейцы сустракаюцца на кожным паверсе ў любую пару дня й ночы. Увечары ў пятніцу ўзломнікі ня толькі ўвайшлі ў гатэль, падняліся па лесьвіцы на апошні паверх, але і ўзламалі дзьверы, узламалі адзін чамадан, перавярнулі дагары нагамі два пакоі й выйшлі незаўважаныя.

Пасьля агледзінаў ператрэсеных пакояў і багажу Чарлз Ўілабі накіраваўся ў дом, дзе жыў упаўнаважаны Стакоўскі:

Я сказаў яму, што, па-мойму, гэтага ня мог зрабіць ніхто, апроч агентаў ураду; што супрацоўнік ГПУ жыве праз два пакоі ад Гардзі, і, калі Гардзі й Герц вярнуліся й пабачылі ператрус, яны паклікалі яго. Ён адказаў, што ня чуў ніякага незвычайнага шуму. Я сказаў, што амэрыканскія грошы, амэрыканскі пашпарт, дыямэнты Гардзі былі адсунутыя ўбок, і зьніклі толькі прыватныя запісы; што ахова гатэлю ў любы час рэагуе на незвычайныя гукі, і, калі б кіраўніцтва гатэлю ня мела супрацьлеглых указаньняў, ахоўнікі зрэагавалі б на шум пры ўзломе двух пакояў.

Стакоўскі пагадзіўся неадкладна адправіць тэлеграму Ландэру з просьбай прыслаць спэцыяльную сьледчую камісію з Масквы. Але падзеі разгарнуліся хутчэй:

А 3-й гадзіне раніцы агенты Беларускай Рэспублікі ўвайшлі ў пакой загадчыка мэдычных складоў, які быў нашым перакладчыкам падчас допыту ў гатэлі, арыштавалі яго й заявілі, што знайшлі ў пары ягоных штаноў ля ложка партманэт доктара Герца, у якім была 21 тэлефонная картка доктара Герца. Загадчык цяпер у турме ЧК.

Амэрыканцы не паверылі ў хуткі арышт сапраўднага злачынцы й настойвалі на камісіі з Масквы. Разьлік быў на тое, што сталічнае начальства прымусіць мясцовае хаця б вярнуць скрадзеныя рэчы. Спадзевы аказаліся марныя.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 96
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)