Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Подых навальніцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Подых навальніцы

Электронная книга - «Подых навальніцы». Краткое содержание книги:

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 215
Перейти на страницу:

— От его — кавалер! — пахвалілі ў палаце. — Прыйдзецца ўстаць!

— Бо — i праўда ўломіцца! Зух, відно!..

— А то, можа, я за яе пакажуся?.. А, пабаялася!..

Пад рогат жанок Хадоська хуценька перапляла, завязала косы, паправіла халат: гэты баламут — Хоня — i праўда можа ўламацца, не адстане! Санітарка, выціраючы рукі, весела, з ухвалай прапусціла яе паўз сябе.

— Ты што ж ето — прызнаваць не хочаш? — зарагатаў Хоня, падаў Хадосьцы халодную, цвёрдую руку.

За ім паціснуў руку з зухаватым выглядам Алёша Губаты, пакпіў у тон Хоню:

— Задаецца! Куранёўскія лапці, думае!

— Скажаце!

— А можа, не? Трэці раз — як прыеду чаго ў Юравічы — заходжу — усё хворая ды хворая! Не можа выйсці! Не пазволено беспакоіць! Як якая юравіцкая барыня!.. Я ето ўжэ i матку папытаў: што ето, кажу, Хадоська ваша ўсё хворая? Дабіцца ніяк няможно да яе! А яна кажа: пагано, мабуць, дабіваўся!.. — Хоня зарагатаў.— Дак я i рашыў папробуваць: дабіцца добра!

— І дабіўся! — пахваліў Алёша.

— A няўжэ ж!.. — Хоня з захапленнем акінуў вачыма Хадосьчыну постаць. — Дак ты ж — ей-бо — хоць на выстаўку! Чым ето вас тут кормяць? Булкамі, мабуць, аднымі? Тó-та ляжыш сабе — i анігадкі! Не ляціш вельмі дадому!

— Я i сам адеюль не рваўся б дадому! — Алёша заверашчаў носам.

— А я б не ўседзеў тут доўго! Харчы — харчамі, а пахне ж неяк не па-людску! — Хоня смешна прынюхаўся. — Лекамі нейкімі, ці што? — Ён раптам, з вясёлай бесцырымоннасцю, папракнуў: — Доўго шчэ ты валяцца тут будзеш?

— Скоро ўжэ…

— Хваціць, скажы! А то — просто выглядаць цябе надаело! Ей-бо!.. Еду паўз хату тваю, гляджу: можа, ужэ паявілася?! На вячоркі іду, можа, ужэ i яна тут, думаю! Няма i няма! Я там з нуды сохну, а яна тут вылежваецца!

Хоня глядзеў з такім абурэннем, што Хадосьчыны губы задрыжалі ад смеху. Так, для прыліку, сказала недаверліва:

— Сохнеш. Яно i відно…

— А не сохну? От няхай Алёша скажа, калі я брашу! Прыйду на вячоркі, сяду, ушчыкнуць нікого не хочацца! От, Алёша не дасць збрахаць: шчыкаў я каго-небудзь?

— Дзевак — не, а пра Сароку — не знаю. Гаранцію на ету не даю!

— Пасяджу, падрамлю — i дадому. Цяпер чуць не кожын вечар Алёша рэжа на гармоніку. Дак i скакаць, як скажы ты, развучыўся! Усё от думаю: кеб Хадоська була, кеб з Канапляначкаю — полечку ці кадрыліцу на васемнаццаць кален!

Гаварыў, гаварыў, рагатаў Хоня — i загаварыў Хадоську. Схамянулася толькі тады, калі з мястэчка вярнуўся галоўны доктар, яшчэ чырванейшы з марозу, стаў строга аглядваць Алёшу i Хоню. Але i калі ляжала зноў на ложку, доўга цешылася ўпотай смехам, перабіраючы ўсё, што казаў Хоня. Да самай ночы весела згадвала вячоркі, дзяўчат, куранёўскія паляны, хадзіла, гаманіла лёгка, жвава; a ў поўнач, бяссонная, стомленая, раптам зноў забілася плачам, такім горным, што ледзь магла ўтрымаць стогн…

Ехала з бальніцы познім сакавіцкім днём. Сонца то прарывалася праз нізкія хмары, то прападала; здавалася, што вось-вось пачне сцябаць дождж ці мокры снег, але ні дажджу, ні снегу не было, сцябаў адно халодны вецер. Стылі ногі i рукі, a ca стрэх капала, i снег пад палазамі рыпеў мокра, паныла. Не хацелася ні аб чым думаць, нічога чуць. Бацька ў Юравічах заехаў да драўлянай крамкі, вынес нейкія дзве скрынкі — Нохім прасіў прывезці; пакуль давезлі, пакуль пастаялі каля Нохімавага плота, добра звечарэла. Цераз грэблю паўз чорную цагельню цягліся ўжо ў мокрай цемры. Хадоська не бачыла, калі зажаўцелі наперадзе рэдкія агні, зачарнела купа хат. Не варухнулася, не зірнула нават. Бы не было доўгай ростані.

Сярод вуліцы здрыганулася з неспадзеўкі: цішыню працяў злы брэх глушакоўскіх сабак. Кальнуў вочы агонь з іхняй хаты.

4

У тую вясну ні разу не пабачылі Хадоську ні на іфышчах, ні на вячорках. Ніхто за ўсё лета не чуў яе галаска ў дзявочых гуртах: як ні прасілі, ні разу не ирыйшла, не заспявала. І смяяліся, i спявалі Хадосьчыны таварышкі без Хадоські. Толькі i бачылі цяпер куранёўцы Хадоську на сенажаці, на полі — загарэлую, ціхую, упартую ў працы, з брацікамі i сястрычкамі сваімі, з бацькамі. Не змянілася яна нічым i ўвосень i ўзіму; жыла адзінока, як у лесе. Заходзіў быў у хату да яе Хоня, раз ці два — Міканор, але, бачылі ўсе, адступіліся скора: не зладзілася з Хадоськаю ў хлопцаў. Хадоська, казалі, нібыта гаварыць не захацела: маўчыць, маўчыць усё, быццам толькі i чакае, калі астанецца адна, — нецікава зусім з ею. Праўда, друпя жанкі казалі, што яна i не маўчыць пры хлопцах, што рада, каб хадзілі; сама нібы запрашала, але каму з хлопцаў цікава быць з такою? Тут часта пачыналіся спрэчкі: адны даказвалі, што бяда — бядою, што Хадоська цяпер — нават лепшая, паразумнела, не тое што якая другая дурніца ці сама яна ранен; друпя судзілі — сама вінавата, дык няхай i бядуе сама i на хлопцаў не спадзяецца вельмі…

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 215
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)