Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Фантамабіль прафесара Цылякоўскага - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Электронная книга - «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага». Краткое содержание книги:

Школьники Светозар и Светлана отправляются в путешествие на межпланетном корабле, который приводится в действие силой человеческой фантазии. ©Фантлаб.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 38
Перейти на страницу:
Няўтульная планети

Калі дзеці падняліся ў вышэйшыя слаі атмасферы і неба перад імі стала цёмным, яны ўбачылі маленькую чырванаватую зорку. Гэта і быў Марс.

Ён хутка павялічваўся, стаў як сподак, потым — як Месяц. Раптам падарожнікі адчулі штуршок, адзін, другі, а потым пачулі, нібы каменны град сыплецца на іх машыну. Гэта была невялікая паласа астэроідаў, якія часта сустракаюцца ў нябесных прасторах. Каб машына была зроблена не з фантазіту, а з якога-небудзь больш звычайнага металу, то яна не вытрымала б такіх удараў.

— Вось і ляці тут на звычайнай ракеце!.. — заўважыў Светазар. — Такой бамбардзіроўкі не вытрымаў бы ніякі снарад, апрача нашага фантамабіля.

— Ну, можа, знойдуць другую дарогу, у абход… — адказала Святлана.

Скончылася бамбардзіроўка, а Марс тым часам зрабіўся такі, як Зямля, якую яны наглядалі з Месяца. I тут адразу выявілася асноўная розніца паміж Зямлёй і Марсам: на Марсе ніякія воблакі не заела нялі яго выгляду. Так, ужо можна было заўважыць, што большую частку паверхш Марса займае суша, а вада на ёй размясцiлася ад нос на невялікімі азёрамі ці марамі. Толькі ў адным месцы, ля краю дыска, можна было заўважыць водную прастору, якая нагадвала наш акіян, ды і то не больш за Індыйскі. Але пакуль што з гэтага нельга было рабіць канчатковы вывад аб размеркаванні вады і сушы на Марсе, бо заставалася яшчэ невядомай другая палова яго.

Вельмі выразна відаць быў адзін з полюсаў Марса, на вялікай плошчы пакрыты снегам ці лёдам. А процілеглы полюс, нахілены да Сонца, быў не белы, а цьмякы. Значыцца, тут было лета.

— Давай сюды і апусцімся, — прапанавала Святлана.

Светазар моўчкі кіўнуў галавой — і яны апусціліся на Паўночны полюс Марса. Адчынілі дзверы сваей кабіны і адразу адчулі, што ім не хапае паветра. Ды і не дзіва: на Марсе бадай такое самае разрэджанае паветра, як на вяршыні Эверэста, гэта значыць, на вышыні васьмі кіламетраў. На такой вышыні, як вядома, без дадатковага кіслароду чалавек жыць не можа, і нашим падарожнікам прыйшлося адразу ж надзяваць дыхальныя апараты, як тады, на Месяцы. Святлана гатова была плакаць ад прыкрасці.

— Каб ведала, не ехала б сюды, — скардзілася яна. — Гэта ж пакута ўвесь час хадзіць з такой рэччу на галаве.

— Хочаш не хочаш, а дзедаву камандзіроўку мы павінны выканаць, — сказаў Светазар, прымацоўваючы маску. — Добра ўжо і тое, што мы чуем адно аднаго і што не трэба надзяваць на галаву другі апарат.

Выйшлі яны з машыны, азірнуліся на вакол, і так маркотна ім зрабілася, хоць плач.

Марс знаходзіцца ад Сонца ў сярэднім на сто мільёнаў кіламетраў далей, чым Зямля, і атрымлівае ад Сонца ў два разы менш святла і цяпла. Таму на Марсе паўдзённы сонечны час нагадвае наш паўзмрочны вечар. I ўжо ад аднаго гэтага падарожнікам зрабілася паўзмрочна на сэрцы.

Пад нагамі ў іх была заледзянелая зямля ў тым стане, у якім яна бывае прынулі градуса ў, мокрая, безжыццёвая. I ў такім стане яна тут застаецца, па нашаму часу, каля года, а па-марсаўскаму гэта будзе каля паўгода, бо марсаўскі год роўны нашым двум гадам.

Усё лета вада патрошку сцякае з полюса і часта прыпыняецца, калі температура не падымаецца вышэй нуля. Усё гэтае паўгоддзе, а панашаму год, тут, вядома, свеціць Сонца, я кое на Марсе куды меншае, чым на Зямлі.

— Ну што ж, — сказала Святлана, — на полюсе нічога добрага і не можа быць, паедзем пад экватар.

Яны селі ў машыну і накіраваліся на Поўдзень. Спачатку ехалі навольна, прыглядаючыся да мясцовасці. Але прыглядацца не было да чаго — усё тая ж голая прамерзлая зямля. I тады яны адразу «пераскаквалі» на сотні кіламетраў.

Нарэшце яны даехалі да такога месца, дзе Сонца схавалася за гарызонтам. Гэта быў Налярны круг, які на Марсе знаходзіцца пад шэсцьдзесят пятым градусам шырыш. На Зямлі, як вядома, пад шэсцьдзесят шостым з паловай градусам; розніца невялікая, але на прыродзе гэтая розніца над та вялікая. На Зямлі тут знаходзіцца тундра, расце значная колькасць палярнай расліннасці, сустракаюцца птушкі, жывёлы, у рэках і марах ёсць рыба, а тут нічога падобнага не відаць. Як толькі схавалася сонца, знадворку пачалася зіма, сапраўдная зіма, мусіць, градусаў на дваццаць. Хоць нашым падарожнікам у машыне не было холадна, ім абрыдла такая ноч, і яны перанесліся ў Паўднёвае паўшар'е, дзе ў гэты час быў дзень. Але зноў бяда: тут у гэты час была зіма і мароз такі самы быў у дзень, як там уначы.

— Дзе ж тады знайсці больш утульны куток? — раіліся падарожнікі.— Пэўна — на экватары.

Апусціліся на экватары. Ноч ужо канчалася, але за начны час зямля так а стыла, што і тут перад узыходам сонца тэмпература апусцілася да пяці градуса ў. Такім чынам, падарожнікі пабывалі ў трох розных пунктах Марса і нідзе не знайшлі тэмпературы вышэй нуля.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)