Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Заходнікі
Заходнікі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Заходнікі

Электронная книга - «Заходнікі». Краткое содержание книги:

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 101
Перейти на страницу:

Памаўчаўшы, запытаў у маці:

— Вы не крыўдзіцеся на нас, мамуся? За тое, што не едзем з вамі?

— Якая крыўда, сынок?! Жывіце як жывецца. Марыся твая — не толькі харошая, але і добрая маладзіца, спрытная гаспадыня. Усё ўмее рабіць і робіць спраўна. Будзеце жыць. Беражыся толькі, з ужэнднікамі гэтымі будзь асцярожны. Прысланыя, не вялікага розуму, але злыя і помслівыя. Не лезь да палітыкі. З людзьмі ладзь, не гні карак перад дужым і багатым, не здзекуйся са слабога і беднага…

— Ну то дзякуй вам, што не пакідаеце на нас зла.

— Якое зло, сынок?! Да свайго дзіцяці?! — захітала галавой маці. — Кажу ж, мне хочацца, каб усе разам, на маіх вачах жылі, усе былі здаровыя, накормленыя і апранутыя, каб дзеткі вашы тэж шчаслівыя былі. Але калі не выходзіць разам жыць, дык будзем паасобку. Гаротна ўсміхнулася. — Не мы такія першыя, не мы такія апошнія… Ты будзеш беларус, а мы будзем палякамі…

Што так — то так. Ужо на Сцяпанавай памяці многія з Янкавін падаліся ў свет: хто паехаў на заробкі, каго вывезлі ў трыццаць дзевятым і ў вайну, каго нядаўна пасадзілі ці забралі ў войска — з палову вёскі вярнулася, пачало жыць у зямлянках, а з палову разбрылося па роз-ных кутках гэтай зямлі.

— Можа, не едзь, Сцяпанка, дадому наноч, — перасцерагла маці. — Перастрэнуць яшчэ не дай бог у лесе ліхадзеі. Каня, калёсы адбяруць, а самога ці з сабой павядуць, ці… Папрасіся, можа, пераначаваць у Навіцкіх з Налібак, выедзь раніцай.

— Не так многа ўжо тых ліхадзеяў, як пра гэта гавораць, — супакоіў ён. — Болей плятуць пра гэта ды на нас абы-што чапляюць…

— Беражыся, сынок. Беражонага і бог беражэ. I цыганка, чуў, перасцерагала.

Пазней, калі ўжо зашарэлася, калі на пахкім тытунё-вым дымам і хлоркай вакзале і на халодным пероне скупа свяцілася па лямпачцы, калі Сцяпан унёс у запоўне-ны навабранцамі вагон матчын куфэрак (у ім, у двайным дне, схаваў некалькі залатнікоў, што даў яму цесць), ма-ці плакала наўзрыд. Не вытрываў, даў волю слязіне і ён: з усёй вялікай радні тут засталіся толькі ён ды дзядзька Францішак з сынамі.

Паехаў дадому адразу, як толькі цягнік засвістаў, сыпнуў уверх сноп іскраў, заляскаў жалезам і скрануўся з месца. На душы была нейкая палёгка, што скончыўся цяжкі дзень, маці ўдала паехала, а заадно на душы было і цяжка — можа, і ад каменю сіратлівасці, адзінокасці: маці хоць не ўмешвалася ў яго гаспадаранне, давярала яму як сталаму ўжо мужчыну, але магла і ўмела даць добрую параду. Цяпер ужо не дасць.

За Стоўбцамі ехаў у суцэльнай цемнаце, дарогу выбіраў не ён, а конь. Доўга паўляжаў на сене, успамінаў усё да драбніц, што было сёння, адчуваючы непрадка-зальнасць і загадкавасць гэтага жыцця, чалавечых лё-саў. Толькі за апоўнач пачаў патроху падступацца сон. Але ў Дзераўной, калі затрэсліся на бруку калёсы, прахапіўся і даехаў дадому без сну.

9

— Афонька!!!

Кураглядаў рэзка ўскінуў галаву: у кабінеце стаяў не-высокі, худы, даўно ўжо няголены мужчына ў зноша-ным салдацкім шынялі, з пустой торбай у апушчанай руцэ. I здзіўлены голас, і нягеглая чалавечая постаць былі вельмі знаёмыя — яшчэ адтуль, з далекаватага ўжо ветраўскага юнацтва. Так, Сяргееў з яго роднага Ветрава. Бядняк-галетнік, першы іхні старшыня калгаса. Застары на свае сорак гадоў, сівы, маршчыністы, неяк надта ўвесь апушчаны — як у іх казалі, «ледащий мужичонка».

Пазнаўшы і ўзрадаваўшыся, зямляк хацеў кінуцца з абдымкамі, але яго намер астудзіў Дзік. Сабака, прадчу-ваючы рывок да гаспадара, не толькі загірчэў, але і ўскочыў, раўнуў так, што бедны Сяргееў адскочыў да дзвярэй і ўмлеў, закрыўшыся рукамі і, як бачна было, вялізнаю торбаю. Кураглядаў пагладзіў Дзіка па падня-тым чорным хібе — той супакоіўся і апусціўся на падлогу.

— А, Іванавіч! — усміхнуўся Кураглядаў, падняўся і выйшаў з-за стала. — Ну, здароўздароў!

Той схапіў і моцна затрос яго руку, лісліва зірнуў у вочы:

— Ну, Афоня! Чысты, гладкі! Начальнік! А ўсе ў нашай вёсцы лічаць: прапаў Лукічоў сын! Магілка недзе на свеце!

Кураглядаву не зусім прыемныя былі гэтыя словы. I гэтае даўняе «Афонька», што цяпер прыніжала яго, гэтае «прапаў», што чымсьці пагражала яму.

— Як ты тут апынуўся?!

— Доўга расказваць, Іванавіч, — адказаў ён. — Адным словам, я тут па спецзаданні, але шмат на гэты конт распаўсюджвацца не магу.

— Чэсна кажу: Маруся твая, усе ў вёсцы лічаць — ты прапаў на вайне.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)