Свята пчалы
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 1975
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Свята пчалы». Краткое содержание книги:
«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку.
Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы.
Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы.
Перейти на страницу:
Гайдалася—
гайдалася
Вядро —
i ў студню села.
Чаму ж не здагадалася
Паслаць i мне на сене?..
Не яблынька лясовая —
Ты злая асачынка...
Мяне старымі совэмі
Тры поўні асачыла.
Іду сабе бяссоннікам,
Не знаю сам кудою,
Сасоннікам, сасоннікам,
Палянкай маладою.
Дах туманоў залатаны
Змакрэлым, жоўтым лістам,
I просяць пеўні Латвіі
У неба дзень нямглісты.
Пацягваецца соладка
Дня маладога пахмур.
На золаку,
на золаку
Мурог трывожна пахне...
Да ясеневай восені
Я не забуду следу.
Налета да Авоціньша
Касіць мурог прыеду.
Я ж не такі няўдаліца,
Не зломкава насенне.
Няўжо не здагадаецца
Тады паслаць на сене?..
Перейти на страницу: