Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 241
Перейти на страницу:

Вуголь разгарэўся, усхапіўся i пыхнуў уверх маленькім язычком агню — Волька паднесла да яго сухую лучыну, што стаяла i сохла там жа, на камінку,— агонь лізнуў яе па стрэмках i зачапіўся. Пасунулася ад камінка цемната. У хаце пасвятлела. Ад Волькі на супрацьлеглую, абмазаную глінаю сцяну паў вялізны, пад столь, цень.

Хата нібы пабольшала. Стала вялікая, як стадола.

Янка перавёў вочы на Зосю. Сёння яна ў валенках, доўгай цёмнай спадніцы, светлай блузцы i ў белай хустцы. Танклявая, з тугімі невысокімі грудзямі. Зося злавіла яго позірк, перавяла на яго глыбокія чарнявыя вочы, смыкнула спелымі, нібы ў малінавы колер, поўнымі вуснамі i тут жа адвярнулася, паглядзела па гаспадара: той, сагнуўшыся, ставіў на лаўку бадню. Адна палавіна яго авечай аблавушкі была апушчана ўніз, другая паднята ўгору. Потым прыклаў да наздрыны вялікі палец, дзьмухнуў-затрубіў у кут. Раз-другі.

— Тата! — засаромелася Волька.— Я ж вам хустачку дала!

— Што я — пан які, што буду хустачкі кожны дзень насіць? — буркнуў той.— Гэта пан, таўчы яго камары, смаркае i ў кішэню сваё дабро хавае. А я не пан i нават не шляхціц...— па-змоўніцку зірнуў на ўсіх, усміхнуўся.— З панства, таўчы яго камары, найгоршае хамства...

Усе усміхнуліся. Нават i Уладак, хоць яго бацькі, як i ўсе сем'і ў Засценку, лічылі сябе не «мужыкамі», a шляхтаю. А Янка, любуючыся, пазіраў на Зосю.

Яму, як i астатнім хлопцам, цяжка было не здзіўляцца, не любавацца Зосяю. Яшчэ пазалетась гэта было выцыглястае, худое дзяўчо з вялікімі вачыма i кірпатым носам, з гарэзным хлапчукоўскім характарам. Яна больш i была ў адной кампаніі з хлапчукамі, чым з дзяўчаткамі. Лавіла з імі рыбу, хадзіла па грыбы i ягады, нават лазіла ў чужыя сады. Але пазалетась з вясны яна рашуча адасобілася ад хлапечага асяроддзя, пацішэла, нібы засаромелася ўсяго свету, стала патайною. Паволі яна пачала па-жаночаму выстаньвацца — выпрамілася, набыла высакароднасць, гордую хаду, пакруглела, пашырэла ў клубах, адчула, што ў яе ўжо не дзіцячыя, а жаночыя грудзі. Яна, як i кожная маладая дзяўчына, яшчэ не ўзрадавалася за сваю жаноцкасць, красу, а збянтэжылася ад яе, як i ад таго, што ўжо мужчыны i хлопцы пачалі пазіраць на яе з захапленнем.

Яна не разумела, што ні ў чым не вінаватая. Сама маці прырода падарыла ёй прыгажосць, на зайздрасць i здзіўленне людзям.

У кожным пакаленні ў Янкавінах, казалі, былі красуні. Яны ўмелі глыбока адчуваць душою i сэрцам, міжволі сваёю красою ды тым чалавечым уменнем зводзілі з розуму тутэйшыя вёскі. У іхняй гэтай красе, адчуванні быў найвялікшы дар прыроды. Ім, гэтым красуням, было дадзена шмат таго, што можа дацца чалавеку,— здольнасць паўнакроўна, з захапленнем адчуваць, скажам, хараство глыбокага блакітнага неба, першай нясмелай жаўтаватай зеляноты, прыгажосці квітнеючых садоў, жоўтага лісця, загадкі цёку вады ў рэчцы, усе тонкасці чалавечых узаемаадносін, кахання. Праўда, гэты вялікі дар быў часамі i вялікім цяжарам. Не кожная красуня магла панесці яго сама, не кожную маглі зразумець людзі — асабліва людзі зайздросныя, незычлівыя, зламысныя. Яны не разумелі ненаўмысна i наўмысна. He прымалі надта іншага, чым самі ведалі, кахання. Красуні хацелі не грубасці ці заземленай прывычкі, няўвагі, а жадалі дабрыні, пяшчоты, далікацтва, найвялікшай тонкасці ў абыходжанні ды каханні ад мужчын, мужоў, а тыя ці не ўмелі, ці грэбавалі гэтым, грубілі i прыносілі шмат мук i пакут сваім абранніцам — тым, каго, бывала, дабіваліся з цяжкасцю. Было, гэтыя красуні не толькі пакутавалі, але i шукалі шчасця з іншымі, больш адчувальнымі — гэта значыць грашылі, за што вёска ix жорстка асуджала, не дазваляючы ім выяўляць сваю багатую адчувальнасць. Таму былі выпадкi i забойстваў, самагубства. Бо амаль кожнае такое, грэшнае, забароненае, каханне не прыводзіла да дабра, разбурала лад у некалькіх сем'ях адразу. Бадай, лёс кожнай красуні быў рэдка шчаслівы, a найбольш быў трагічны.

Цяпер вось вырасла красуняю ў Янкавінах Зося. Цяпер у ёй сабралася ўся тайна хараства, чары, цяпер яна пачала заварожваць хлопцаў, выпрабоўваць ix сэрцы i душы, сама ісці ў жыццё з невядомай місіяй.

З двара вярнуліся гаспадыня Паўліна i старэйшая нявестка Аўдоля. Кожная прынесла па абярэмку дроў. Янка зірнуў на ix толькі на міг, зноў перавёў вочы на Зосю — тая нацягнула на круглы абручык палатно, заціснула яго другім, крышку большым, i начала вышываць. Дарожку на ложак. Больш у яго, Янкаў, бок не пазірала. А яму так хацелася ўбачыць яе цёплы позірк, што супакоіў бы, сагрэў яго душу.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)