Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Як пакахаць ружу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Як пакахаць ружу

Электронная книга - «Як пакахаць ружу». Краткое содержание книги:

Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус, Анатоль Сыс і іншыя.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
Перейти на страницу:
Глядзі: жангліруюць паяцы Шарамі вычварных абстракцый — Ды марна ўсё, бо ім няўцям, Што, ўзводзячы з пяску палацы, He ўбачыць можна, як скрозь пальцы Пясчынкі сыплюцца шыцця!

ПАРТРЭТ ШКЛА

...Пад шкляным купалам у садзе мастака вырасла дзівосная кветка. «Гэта сапраўдны цуд», — захапляліся ёй людзі i кожны дзень прыходзілі любавацца. Стары мастак, выпраўляючы сваіх вучняў маляваць кветку, так i загадваў: «Намалюйце цуд». Але ішлі гады, i людзі ўжо забыліся на дзівосную кветку, бо ў кожнага з ix было шмат яе малюнкаў, зробленых вучнямі мастака, бо за гэты час з'явілася мноства новых кветак, яшчэ прыгажэйшых. A вучні мастака па-ранейшаму паслухмяна малявалі «цуд» i прыносілі свае працы на суд настаўніка. I калі да старога мастака прыйшоў новы вучань, то таксама атрымаў загад маляваць цуд. Вучань пайшоў у сад i намаляваў шкло, пад якім расла кветка. «Што ты намаляваў?!» — жахнуўся мастак. «Цуд».

Ці не ў гэтым цудзе — сутнасцъ i змест паэзіі, сутнасць законаў яе развіцця i бясконцага абнаўлення? У аснове ўспрыняцця чалавекам прыгажосці заўсёды ж прысутнічае пэўная доля здзіўленасці i нечаканасці хараства.

Калі паспрабаваць у некалькіх словах адказаць на пытанне: адкуль пачынаецца паэзія Галіны Булыка, адным з верагодных адказаў будзе наступны: ад здзіўлення шклу. I калі б трэба было ахарактарызаваць яе кнігу «Сінтэз» толькі праз адзін вобраз — такім вобразам мог бы паспяхова стаць вобраз шкла. У найбольш шырокім значэнні шкло ў вершах Галіны Булыка — знак, сімвал усяго складанага i незвычайнага, што знаходзіцца з намі побач i не ўспрымаецца, не ўсведамляецца, зацемненае нашай звыкласцю i абыякавасцю.

Распаленае шкло — агонь чырвоны, Бурштынны бляск, павольны i густы,— Гарачай кропляй падае без звону, Каб цудам стаць i ў цудзе тым застыць.
«Гартаванне шкла»

У найбольш вузкім, прыкладным значэнні шкло (мокрае шкло) — прасцейшая мадэль тэхнікі выяўлення ў жывапісе i ў паэзіі, калі ўсё: i рухі, i лініі, i час — мякка размытыя, неакрэсленыя, як бы пакрысе плывуць, сцякаюць, не губляючы рэальнай перспектывы:

Цякла вада, струменьчыкі цягнуліся, I шэры цень ўстрывожана радзеў. Размытая па шкле, дрыжала вуліца, Нібы адлюстраванне на вадзе.
«Мыццё акна»

У маленстве, не пазбаўленыя яшчэ першабытнага паэтычнага ўспрыняцця, мы шчыра здзіўляемся той простай ісціне, што шкло зроблена з пяску, i ўпарта шукаем у яго празрыстасці хаця б слабы напамін пра ранейшую яго структуру. Потым не здзіўляемся нават таму, што аконнае шкло, аказваецца, цячэ, няхай сабе i незаўважна для чалавека. Цячэ шкло, цякуць па ім кроплі дажджу, цячэ жыццё. Цячэ час, чалавек падрастае i бачыць, здараецца, прыгажосць толькі за шклом: за аконным шклом, пад музейным шклом, праз шкло акуляраў. Але чамусьці не заўсёды бачыць яе ў самім шкле i проста побач з сабой, у звыклых, паўсядзённых з'явах, рэчах...

Аднак хаця шкло ў найбольш шырокім значэнні выконвае ў паэзіі Г. Булыка функцыю універсальнага сімвала, знака, «Сінтэз» — кніга, якая аб'ядноўвае творы вельмі розныя i па тэматыцы, i па канкрэтнаму зместу, i па манеры выяўлення (таму характарыстыку кнігі немагчыма даць праз адзінкавы вобраз, хаця асноўную яе тэндэнцыю i эстэтычную задачу аўтаркі «цудоўнае шкло» адлюстроўвае).

Вершы гістарычныя, урбаністычныя, вершы пра навуку, пра фізічныя і хімічныя з'явы прыроды, пра рэчы i рэчывы, вершы пра мастацтва, пра каханне, падарожныя вершы, «вершы-ф'южн» — няпоўнае тэматычнае кола «Сінтэзу». Тэматычна зборнік свядома шматпланавы; не з'яўляецца ён цэласным i стылёва (звязана гэта з пошукамі, эксперыментамі аўтаркі ў галіне зместу i формы): вытрыманы, спакойны стыль гістарычных вершаў суседнічае з эмацыянальным пісьмом у вершах пра каханне, рацыянальна-выбуховы стыль вершаў пра навуку i агніста-цвёрды склад твораў накшталт «Гліны», «Ёду» мяжуе з наўмысна спрошчанай, раскавана-кідкай манерай выканання вершаў «Алегра», «Фрагмент турысцкай паездкі», «Універмаг», «Чаканне аўтобуса», «Курорт»; надзвычай цікавы стыль вершаў пра мастацтва з спробамі судакранання-стылізацыі паэтычнага твора пад канкрэтную манеру канкрэтнага мастака ў жывапісе...

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)