Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трывожнае шчасце

Электронная книга - «Трывожнае шчасце». Краткое содержание книги:

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.
1 ... 226 227 228 229 230 231 232 233 234 ... 251
Перейти на страницу:

Як звычайна, ён позна заседзеўся за гісторыяй. Саша лягла рана. Здавалася, што яна даўно спіць. Ды раптам гарачыя рукі абвілі яго шыю. Пятро нават не пачуў, калі жонка злезла з ложка, падышла да яго.

Ён пацалаваў яе руку.

— Ты не спала?

— Не.

— Што табе не спіцца сёння?

— Я думала.

— Пра што?

— Пра нас. Я хачу табе нешта сказаць.

— Прыемнае ці непрыемнае?

— Не ведаю. Як каму.

— Не муч загадкамі.

Аднак яна доўга маўчала, як бы не адважваючыся сказаць адразу, i ў Пятра нядобра сціснулася сэрца: няўжо зноў што-небудзь такое?

— У нас будзе дзіця.

Нічога асаблівага: дзіця не першае, жылі яны так, што гэтага трэба было чакаць, неаднойчы гаварылі, што адно дзіця — не сям'я. Але ўсё адно нечаканае Сашына паведамленне неяк дзіўна ашаламіла яго — устрывожыла i ўзрадавала. Сэрца — як сарвалася з месца. Слухаючы бурны водгук свайго сэрца, Пятро не адразу знайшоў, што адказаць.

— Ты не рады?

Ён зразумеў, што паводзіць сябе недарэчна. Падхапіўся, прытуліў жонку да сябе, пацалаваў.

— Што ты! Я вельмі рады.

Яна адвяла рукамі яго галаву, пільна паглядзела ў вочы:

— Толькі не мані. Я хачу ведаць…

— Сашок, мілая! Як ты можаш? Зноў ты думаеш пра мяне бог ведае што!

— Не баішся, што дзіця перашкодзіць табе вучыцца?

— Не баюся. Цяпер мне нішто не перашкодзіць!

— О, ты не ведаеш, што такое малое дзіця! У адным пакоі… Без нянькі — нельга, узяць няньку — яшчэ больш тлуму. I расходы… — Саша ўздыхнула.

— Дробязі цябе турбуюць. Аўчаровы пабудуюць сваю хату — зоймем ix пакой. I не заўсёды ж нам будзе так цяжка!

Яна прыхінулаея да яго, памаўчала, потым сказала вельмі ласкава:

— Не бойся. Я ўсё вазьму на сябе, абы ты вучыўся.

З таго вечара пачалося. Праводзіў урок — i думаў пра Сашу. Ішла яна ў другую вёску — ён ішоў насустрач. Не бачыць яе дзве-тры гадзіны была пакута. I, наадварот, была асалода — сядзець у кабінеце старшыні сельсавета i хоць за сцяной, у медпункце, чуць яе голас. Дома ён не даваў ёй прынесці вядра вады. Саша смяялася з такой празмернай клапатлівасці.

I вось — зноў. Калі ж яна шчырая? Ці не прымушае яна сябе быць добрай i закаханай? Не, так прытварацца нельга! Саша ва ўсім натуральная — у каханні i нянавісці, у чуллівасці i злосці. Урэшце, сам ён — добрая цаца, першы пры людзях груба накінуўся на яе: не вучы, маўляў, мяне i ўвогуле не для твайго жаночага розуму гэтая справа. Натуральна, што жанчына, ды яшчэ ў такім стане, не магла стрываць.

Дамастроевец! Феадал!

Так было ўжо неаднойчы: пасля нядоўгага, але пакутлівага роздуму, які звычайна пачынаўся самым гнеўным абвінавачваннем жонкі i клятвай, што цяпер, пасля такога, ён ні за што першы не пойдзе на прымірэнне, Пятро, дэталёва прааналізаваўшы прычыны сваркі, урэшце прыходзіў да высновы: вінаваты ён сам. Ад чаго так здарылася? Ад слабасці, бязвольнасці ці, наадварот, ад сілы — ад сілы яго кахання?

Ва ўсякім разе, калі i тут, лежачы побач з Бабковым на возе, на пахучым сене, Пятро прыйшоў да думкі, што вінаваціць трэба не Сашу, а сябе, яму адразу зрабілася лягчэй.

Перастала раздражняць вясёлая балбатня Грамыкі i Балотнага. Услухаўся ў яе — i пачаў патроху «падыгрываць» Панасу, які кпіў з панурага Івана Дзямідавіча.

У райкоме, акрамя вартаўніка — бязногага інваліда, не было ніводнай душы.

— Усе ў калгасах. Анісім Пятровіч усіх паслаў. З усіх устаноў.

Гэта трохі здзівіла: у ix калгасы, за нейкія дзесяць — пятнаццаць кіламетраў ад райцэнтра, чамусьці амаль к вечару не дабраўся ні адзін упаўнаважаны.

Пятро адразу падумаў, што ніякага бюро не будзе, што самае большае — вернецца Анісімаў i ўчыніць ім «разнос». Ён сказаў пра гэта «сябрам па няшчасцю». Бабкоў павесялеў ад такой перспектывы: адзін Анісімаў нічога не запіша, a словамі няхай разносіць колькі хоча — не прывыкаць.

Мінула шэсць гадзін… Сем… Стрэлкі ходзікаў у прыёмнай папаўзлі далей. Зайшло сонца. Пачало змяркацца. Спахмурнеў Балотны, скручваў з кожным разам усё таўсцейшыя цыгаркі з такога пякучага самасаду, што Пятру, які не курыў, дым раздзіраў лёгкія; прыпальваў новую цыгарку ад свайго ж недакурка. Больш злосна жартаваў Грамыка. Адзін Бабкоў весялеў. Яны як бы павольна мяняліся роляMi: цяпер ужо Іван Дзямідавіч бяскрыўдна кпіў з Панаса, прыгадваючы «тую смакату», што асталася на стале ў яго хаце.

— Бабы нашы ласуюцца недзе, чортавы балаболкі.

1 ... 226 227 228 229 230 231 232 233 234 ... 251
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)