Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi
Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Электронная книга - «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi». Краткое содержание книги:

У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Э. Нэсбіт, К. Грэхэма, Л. П. Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Перейти на страницу:

Адзiн разумнiк (вiдаць, незадаволены ўладамi) нават дазволiў сабе заўвагу, што калi нiчога не зменiцца, дык прынцэса так i застанецца ў дзеўках. Газеты паднялi яго на смех, i ён згубiў працу.

«Каб толькi я мог прабрацца ў палац, — марыў Конрад, — можа, я там што-небудзь бы прыдумаў. Трэба напiсаць прынцэсе лiст, але вельмi тактоўна».

Ён пачаў пiсаць лiст, але асадка не слухалася яго. Яна нiбыта мела сваю волю, якая змагалася з ягонай. Замест каштоўных прапаноў на паперы з'яўлялiся куртатыя фразы кшталту «маё жыццё ў вашай уладзе», «нельга жадаць лепшай смерцi»… Стамiўшыся, ён дазволiў асадцы пiсаць самой. Калi лiст быў гатовы, ён з жахам убачыў, што з-пад яго пяра выйшла невялiчкае прызнанне ў каханнi да прынцэсы, падобнае да тых, што амаль штодня змяшчалi газеты ў калонцы гiстарычнай хронiкi (якая не надта адрознiвалася ад некралогаў). Конрад адкiнуў паперку i пачаў пiсаць зноў. Гэтым разам справа пайшла лепей. Ён паставiў подпiс, надпiсаў на агортцы: «Прынцэсе Гэрмiёне» — i занёс лiст на пошту. Хлопец ведаў, што прынцэса атрымае ягоны лiст толькi праз некалькi дзён, а то i тыдняў, бо ёй дасылаюць вельмi шмат лiстоў…

Калi Конрад вярнуўся дадому, ён знайшоў у сваiм пакоi Рудольфа, якi стаяў каля стала i нешта трымаў у руцэ.

— Ха-ха-ха! — засмяяўся ён. — Я цябе раскусiў!

Конрад не зразумеў, што той мае на ўвазе.

— Ага, — сказаў Рудольф, хаваючы рукi за спiнай, — дык ты мне хлусiў. Ты сам закахаўся ў прынцэсу. Ты ўгаворваў мяне не бiцца з цмокам, бо сам хочаш яго забiць i здабыць сабе славу!

Рудольф смяяўся, а напалоханы Конрад закрычаў:

— Не, ты нiчога не разумееш!

— Ану, паслухай, — сказаў Рудольф i пачаў чытаць Конрадава прызнанне ў каханнi. Спачатку кплiва, потым больш сур'ёзна, а скончыў са слязьмi ў вачах, голасам, якi дрыжаў ад пачуццяў, што захапiлi яго.

Хвiлiну абодва маўчалi. Конрад працягнуў руку, каб забраць паперку, але Рудольф не аддаў яе.

— Аддай, — папрасiў Конрад.

— А навошта яна табе? — запытаў брат.

— Я хачу яе спалiць! — закрычаў Конрад.

— Не, — усмiхнуўся Рудольф i цiхенька адштурхнуў Конрада. — Няхай пабудзе ў мяне, можа, калi прыдасца, хто ведае?!

Ён выйшаў, забраўшы паперку з сабой. Конрад гатовы быў памерцi, бо зразумеў, што зрабiў дурасць.

Ён меў рацыю. Праз два днi Рудольф, памiж iншым, паведамiў, што прапанаваў сябе за прэтэндэнта на прывiлей вызвалiць прынцэсу Гэрмiёну з-пад цмокавай улады i што ягоная прапанова была прынятая.

— Бойка адбудзецца ў аўторак, — весела аб'явiў ён, — бедны стары цмок!

Мацi загаласiла. Бацька моўчкi выйшаў з хаты i не вяртаўся больш за гадзiну. Конрад сядзеў, утаропiўшыся вачыма ў сцяну, i нiчога вакол сябе не бачыў. Нарэшце ён запытаў:

— А як жа Шарлота?

— Ну, — легкадумна адказаў Рудольф, — яна рада, што я пайду. Яна ўсё разумее i сама вельмi шкадуе прынцэсу. «Я ведала, што ты захочаш бiцца з цмокам, — сказала яна мне. — Я буду чакаць цябе».

— I гэта ўсё? — не паверыў Конрад.

— Яна мяне блаславiла.

Конрад задумаўся, потым запытаў:

— А ты прызнаўся ёй, што кахаеш прынцэсу?

Рудольфу зрабiлася няёмка:

— Як бы я ёй такое сказаў? Гэта было б не надта прыгожа. Ну i потым, я ж не па-сапраўднаму кахаю прынцэсу. Проста тое прызнанне, што ты напiсаў, прымусiла мяне адчуць, нiбыта я яе кахаю. (Конрад згодна кiўнуў.) Я паспрабую кахаць яе, пакуль будзе iсцi бойка. Калi цмок не паверыць мне, дык не выйдзе, i я згублю свой шанец. Але, — дадаў ён павесялеўшы, — я прачытаю тваё прызнанне, i гэта падмане цмока.

— А потым?

— Потым я вярнуся i ажанюся з Шарлотай. Яна мне верыць i ўсё разумее. А ты падаруеш нам крыху сваiх грошай, усе я не вазьму, бо я ж не хцiвы.

Ён выйшаў пасвiстваючы. Конрад самлеў ад жаху.

Каралеўскi палац, якi шмат вякоў таму быў пабудаваны на скале, з трох бакоў абкружанай глыбокiмi прорвамi, заўсёды лiчыўся непрыступным. Казалi, што ў самой скале было выбiта больш пакояў, чым пабудавана з каменю на скале. У познiя часы архiтэктары ўпрыгожвалi толькi знешнi выгляд палаца — дадавалi элегантныя вежкi ды балкончыкi.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)