Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пялёсткі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пялёсткі

Электронная книга - «Пялёсткі». Краткое содержание книги:

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 51
Перейти на страницу:

- Гэта я, - паказвае ён на цывільнага селяніна, гэта - мая жонка, гэта - мае сыны, гэта - дачушка... - І ў гэты момант у яго пакаціліся слёзы... - Я тут ляжу на гнілой саломе, а сям'я там. Што яны без мяне зробяць? Багатаму, пану, дадуць палонных, батракоў. У іх будзе ўсё спарадкавана. А хто спарадкуе, хто пазвозіць снапы маёй сям'і, з майго поля?.. - І ўздыхнуў цяжка-цяжка.

А быў у нашай вёсцы адзін селянін, па прозвішчу Казачок. Ягоная сядзіба стаяла насупраць нашай, толькі пасля пажару ён пабудаваў новую хату метраў за паўсотні ад вуліцы, заняўшы былое падхацішча агародам.

І вось калі я ляжаў на страсе побач таго дазорцы, прыйшоў нейкі сусед і пачаў з вуліцы клікаць Казачка, а той не чуе. Гойкаў, гойкаў сусед - «Казачок, Казачок», а пасля ўзяў ды з усёй сілы:

- Ка-а-а-зак, ты што, аглух? Хадзі сюды!

Пачуўшы слова «казак», немец кулём скаціўся са страхі, прачыніў дзверы ў хату, крыкнуў «казакен», а сам за піку, на каня ды ходу. Сябры ягоныя следам за ім. Між іншым, іхні нямецкі бог ім-такі дапамог: праз якую гадзіну ў нашы Агароднікі прыджгаў эскадрон данскіх казакоў. Яны займалі нашу вёску веерам, ад поля - усю адразу, пералятаючы праз платы, як птушкі якія. Так што той дазорца нямецкі, напэўна, не даехаў бы да сваіх дзетак, да свайго ўласнага поля...

Калі я ўвечары, пры вячэры, расказаў сваім пра гутарку з немцам, мая маці сказала:

- А ты думаеш, што іхнія салдаты не такія людзі, як нашыя? Яны ж і працуюць, і гаспадаркай займаюцца. А тыя правіцелі не падзеляць якое ліха, ды ваяваць. Латва ім ваяваць, чужыя галовы падстаўляць. А трэба так: пасварыліся цары-каралі? Калі ласка! Выходзьце на нашы Стажкі, станьце адзін супраць аднаго ды і ваюйце, колькі вам згодна. Запэўняю, што пасля першай бойкі яны страцілі б апетыт да вайны...

На жаль, мая нябожчыца маці не мела ўлады, каб ажыццявіць свой разумны план. Я таксама думаю, што пасля першай бойкі тыя правіцелі заключылі б вечны мір...

На спаленым цягніку па навуку

Я калісьці напісаў вершаваную казку пад назваю «Дзівосныя прыгоды». У гэтай казцы, між іншым, расказваецца, што мой герой, якога гусі насілі на сваім крыллі над усёй Беларуссю, усё ж такі зноў апынуўся на зямлі і ўбачыў калёсы. Лёг на іх адпачыць, а каб яго зноў не ўхапілі і не аднеслі пад хмары гусі, прывязаў сам сябе лейцамі да таго воза. Тут нечакана з'явіўся мядзведзь, запрогся ў аглоблі і пачаў гайсаць па ўсім лесе, па пнях ды карэнні. Урэшце ўзлез з возам на дрэва, разбурыў там пчаліны борць. Казку далей я пераказваць не буду. Тут гутарка аб іншым. Калі гэтая казка была надрукавана з дужа добрымі малюнкамі мастака М. Карпенкі, многія юныя чытачы, сустракаючыся са мною, пыталіся:

- А як гэта чалавек сам сябе прывязвае? Адкуль вы такое ўзялі хоць бы і для казкі?

Я тады ім сказаў толькі адно:

- У казках бываюць і не такія дзівосныя рэчы.

А сам сабе падумаў: «Раскажу я вам, мае юныя сябры, з часам не казку, а самую чыстую быль, як я сам сябе прывязваў да жалеза і як крыважэрны мядзведзь вайны вёз мяне, прывязанага, ад Парафіянава да Полацка. Успомніўшы пра гэтую сваю паездку, я і скарыстаў быў часткова яе ў казцы «Дзівосныя прыгоды». Цалкам яе выкарыстаць тады не мог».

Дык вось як было і былося.

Першая сусветная вайна, пачаўшыся ў 1914 годзе, загрузла ў нашых беларускіх балотах, пушчах, ля нашых азёр і рэчак. Па адным баку стаялі немцы, па другім стаялі расейцы.

Увосень 1915 года дачуўся я, што наша настаўніцкая семінарыя пераехала з Новай Вілейкі, паблізу самой Вільні, у горад Невель, за Полацкам, і мне трэба туды з'явіцца. Бацька праз людзей даведаўся, што ехаць нам цяпер можна толькі на станцыю Парафіянава, бо папярэднія нашы станцыі пазаймалі немцы.

Запрог бацька буланага коніка, паставіў мой кош з кнігамі і вопраткай. Пакланіўся нізенька я роднай матулі ды родным мясцінам, і мы паехалі.

Як ехалі праз разбураныя вёскі, спаленыя, пакрышаныя снарадамі лясы - не буду казаць, бо гэта ўсё вядома і старым і малым у Беларусі. Многія пазналі яшчэ большае гора і яшчэ большы жах у часе другой вайны. Як бы, кажу, ні ехалі, але прыехалі мы на станцыю Парафіянава.

Начальнік станцыі сядзеў у нейкім вагоне. Там была і чыгуначная апаратура. Паказалі мы яму свае паперы.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)