Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 74
Перейти на страницу:

— Што ты хочаш сказаць? Скажы па-чалавечы! — злавалася маці.

Аднак яшчэ доўга кружляў Карл, падступаўся і з таго боку, і з гэтага, намякаў, што «воран ворану вока не выклюе»… Нарэшце высветлілася, што ён прыйшоў прасіць за сына.

— Каб гэта, значыць, Петрык з настаўнікам словам перакінуўся… Пра сына майго. Каторы Тамаш. Паслабку яму трэба ў школе. Хітрасці для навукі ў яго малавата. А я б за гэта — тое-сёе… Мех кукурузы адборнай ўвосень…

— Твая кукуруза яшчэ ці ўзыйдзе! Ды і трэба мне ўсяго два кіяхі, на насенне — нашто мне мех?

Маці на словах злавалася, але ў душы адчувала гонар. Вось і яны займелі блат (дзякуючы Стаху, яна думала). Петрыкаў аўтарытэт значна ўзрос.

Нарэшце трыццаць першае мая! Першыя ў жыцці канікулы! Пачалося лета — і пабегла, паплыло, паляцела, закружылася, заспявала, зазвінела струною!

Петрыку запалі-такі ў душу бацькавы словы аб тым, якая чароўная ў іх прырода, і словы Леаніда Міхайлавіча — як нецікава яны жывуць, марнуюць час, не назапашваюць уражанняў, якія стануць потым каштоўнымі ўспамінамі.

Ён вырашыў пачынаць з рыбалкі. Прычым лавіць рыбу там, дзе яна ніколі не вадзілася, — адразу за домам, на іхняй рачулцы, якая і назвы не мела, а толькі абазначэнне — «дзе коні пераганяюць». Калі гарадскім грыбнікам паказвалі дарогу, дык так і казалі: «Перэйдзеце па кладцы дзе коні пераганяюць, потым па сцежцы — у лес». Відаць, некалі пераганялі, але цяпер вераб’і купаліся ў тым месцы і куры спакойна пераходзілі з аднаго берага на другі. Петрык паспрабаваў быў падбіць за кампанію Тамаша:

— Давай сходзім? Можа, таму думаюць, што там няма рыбы, бо не лавілі ніколі?

Тамаш толькі горка пасміхнуўся.

— Абдурыць хочаш? Не, пане-браце, цяпер я вучоны. Пашукай каго іншага!

Тамаш быў ужо цвёрда перакананы, што хітрасць — найважнейшая рыса чалавечага характару, а Піт — само ўвасабленне яе.

Петрык пачаў збірацца яшчэ з вечара. Вудка, харчы, усё як след, нават гітара.

— Куды гэта ты? — спытала маці.

— Нікуды, — буркнуў Петрык. Яму было крыху сорамна.

— Няўжо па рыбу? Дзе ты ў нас бачыў тую рыбу? Я лепш мойвы куплю.

— А хай папрэбуе. Дзецям шчасціць, — заступілася Домна, сваёй паэтычнай душой разумеючы душу ўнука. Акрамя таго яна ўсяляк старалася аберагчы яго, ведала, што нельга малому быць доўга ў адным доме з хворым чалавекам. А яна хварэла, усё больш ляжала. Пахі пачалі з’яўляцца. Маці ўжо не асмельвалася суцяшаць яе грубаватым: «Ніякі ў вас не рак і не рыба», — а толькі прасіла: «У бальніцу вам трэба лягаць». — «Трэба», — згаджалася бабуля, але ўсё марудзіла, чакала нечага, адцягвала.

Раніцу Петрык праспаў. Таму калі ён — з вудай, гітарай, торбай з прыпасамі выйшаў на вуліцу, сонца стаяла высока, нават расы на траве не было. Звонка трашчалі чэрвеньскія конікі. Ён спусціўся па крутым адкосе да рэчкі. І тут было суха. На другім беразе адцвітала чаромха, сюды далятаў яе пах. Там жа, у чаромсе, салавей старанна выспеўваў: «Цы-ган, цы-ган! Сала пёк-пёк-пёк!» Маўчаў. Ніхто яму не адзываўся. «Сала кап-кап-кап! Цур-р-р-р!» — звонка і хутка вымаўляў салавей.

«У дурнога салаўя дурная песня», — успомніў Піт, засмяяўся, і прыйшоў — не першы раз — у недаўменне: як разумны Леанід Міхайлавіч не адчувае, што гэта цікава, смешна? Не можа такога быць! Ва ўсіх людзей аднолькавыя душы, значыць, і мазгі, і адчуванні павінны быць аднолькавыя.

Ён закінуў вуду, прылёг, глядзеў на паплавок і чакаў цуда. А раптам? Як у кніжках пішуць: «І тут лёска напялася, і нешта цяжкае на канцы яе…» Але замест гэтага пачуўся хруст цэглы пад падэшвамі, шоргат ног, шамаценне. Ішоў Якаў гарбаты і палкай рассоўваў перад сабой траву, што навісла над сцежкай. Пятрок скурчыўся, каб зліцца з берагам. Так не хацелася тут чужых, ды і сорамна: гітара, вудка… І ў якім месцы закінуў! Неглыбокім, вада празрастая, відаць кручок і нават чарвяка на ім, які яшчэ жывы, звіваецца на дне, шукаючы шчылінкі, каб схавацца пад вадой гэтак сама, як рыбак на беразе.

Дзед Якаў заўважыў яго, прысеў побач, папрасіў:

— Прыкуры мне, унучак.

Яго пальцы з цыгарэтай трымцелі. Піт прыкурыў. Дзед зацягнуўся, пачаў уважліва глядзець на паплавок і гаварыць — ціха, манатонна:

— Цяпер тут нічога не спаймаеш… Не зловіш, не. Як ні старайся. А некалі там вышэй, дзе аэрапорт, пад Сож — гаць была, з млынам, і глыбозны ставок. Самы там жылі. Аднойчы злавілі сома, пачалі цягнуць у човен за галаву, а ён з другога боку чоўна хвасом плясь! — і Дзям’яну хрыбетнік перабіў. Хрупнуў хрыбетнік, як лучынка! Зімою, бывала, палонку прасячэш, вядром зачэрпнеш — шчупак у вядры сядзіць, зялёны, з белым жыватом…

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)