Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Электронная книга - «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 127
Перейти на страницу:

Створанае ім абавязвае...

Калі на гістарычнай карце беларускай паэзіі правесці прамую па самых высокіх вяршынях, то яна пройдзе так: Багушэвіч — Багдановіч — Колас — Купала — Куляшоў. Куляшову, як і кожнаму з яго вялікіх папярэднікаў, было суджана лёсам рушыць далей паэтычнае развіццё нацыі, узняць нацыянальны паэтычны геній на якасна новую ступень. Сярод тых, чыя творчасць, увасабляючы цэлы этап у літаратурна-эстэтычным развіцці Беларусі, істотна рассунула духоўныя і мастацкія гарызонты беларускай паэзіі, Аркадзь Куляшоў, бясспрэчна,— самая буйная постаць, самая значная велічыня. Пакарыстаюся старым славянскім словам і скажу іначай: у беларускай савецкай паэзіі ён — першамайстар. Створанае Куляшовым засведчыла такія выяўленчыя магчымасці роднай мовы, сцвердзіла такую культуру мастацкага мыслення, такую культуру слова, не ўзброіўшыся якою сёння працаваць у паэзіі нельга — недарэчна, марна, ды і проста сорамна. Сорамна кілзаць малапісьменныя «сцішкі» на ўзроўні паэтаў-самавучак нашаніўскай эпохі — сёння, калі ёсць паэтычны радок Аркадзя Куляшова, калі можна зняць з кніжнай паліцы томік і прачытаць:

Ёсць у паэта свой аблог цалінны...

Зробленае Куляшовым дало нам такія эстэтычныя меркі, такі падыход і такі спосаб творчасці, якія характарызуюць працу і плён самых вялікіх гігантаў паэтычнага слова. У якім бы плане ні пачалі мы сёння ацэньваць яго творчую спадчыну, якую б праблему даследавання ні паставілі — нам давядзецца пераканацца, што іншыя маштабы і меркі да яго не падыходзяць, што размова можа весціся толькі на самым высокім узроўні.

Кастрычнік і новая, сацыялістычная ява, Кастрычнік і рэвалюцыйнае абнаўленне свету, подзвіг савецкага чалавека ў Вялікай Айчыннай вайне, гістарычны лёс беларускага народа, і нарэшце — самыя актуальныя сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы сучаснасці — усё гэта было ахоплена яго ясным праніклівым розумам, усё было ўвабрана яго неспатольна прагавітай на ўражанні душой і пераплаўлена ў золата паэзіі самай высокай пробы. Чым і як гэтая проба дасягалася? Усім тым, чым нас і здзіўляе, і захапляе, і назаўсёды пакарае яго паэзія: глыбінёй пранікнення ў так званую тэму, арганічнасцю і яснасцю задумы, мэтанакіраванасцю мыслі, сілай і энергіяй пачуцця, дакладнай выверанасцю слова, незвычайнай інтэнсіўнасцю таго, што мы называем творчым гарэннем.

Ды і ці толькі гэтым! А глыбока народная аснова яго светаўспрымання і яго цудадзейна-майстэрскае выкарыстанне скарбаў нацыянальнага фальклору, яго пастаянная апора на эстэтычны вопыт народа? Толькі на аснове аднаго геніяльнага верша «Ліст з палону» можна напісаць цэлую манаграфію па тэме «Паэзія і фальклор», у якой пераканаўча паказаць, што вернасць народна-фальклорным традыцыям — гэта не прымітыўныя стылізацыі, накшталт «О-хо-хо ды о-ё-ёй, што зрабілася са мной?», а — перш за ўсё самае шчырае і непасрэднае далучэнне свайго лёсу да лёсу народа, знітаванне сваёй душы з душою народа. І нікога не павінна здзіўляць, што іменна Куляшоў — паэт такой высокай эстэтычнай і моўнай культуры, паэт, вельмі сучасны па характару мыслення, паэт у поўным сэнсе слова еўрапейскі,— ён жа і найглыбей пранік у скарбніцу народна-паэтычнай творчасці, у таямніцы і сакрэты народнага паэтычнага майстэрства. Гэта — натуральна. Гэта пацверджана творчасцю ўсіх вялікіх паэтаў Зямлі. На прыкладзе паэзіі Куляшова можна паказаць не толькі тое, якім шчодрым і прыгожым можа быць плён ад карыстання фальклорам, але і веліч самой народнай паэзіі. Так, яго творчасць дапамагае ўбачыць, якія глыбіні духу, якія віры чалавечых пачуццяў, якія драмы і трагедыі народнага лёсу тояцца ў нацыянальным фальклоры. Фальклор апладніў і ўзбагаціў Куляшова, паэзія Куляшова як бы нанава адкрывае і паказвае свету наш фальклор. Красамоўная дыялектыка творчай узаемаўдзячнасці!

Калі б у мяне запыталі, які ж усё-такі самы галоўны ўрок жыцця і творчасці паэта, я, напэўна, адказаў бы ягоным радком: «Лепш цяжка жыць, чым быць бадзёрым трупам...» Цяжка жыць у паэзіі, у літаратуры — вось задача задач для кожнага сапраўднага мастака слова. Зразумець гэты ўрок многім з нас, на вялікі жаль, замінаюць розныя перашкоды, і галоўная з іх — гэта тая атмасфера якогасьці ненатуральнага для нашага часу правінцыялізму, якую не прымаў і над якою заўсёды ўзвышаўся Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)