Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Блакітны зніч [Лірычнае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Блакітны зніч [Лірычнае]

Электронная книга - «Блакітны зніч [Лірычнае]». Краткое содержание книги:

«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24
Перейти на страницу:

Калі яе ўжо ў Мінску, пасля Карэлічаў з рэанімацыі перавялі ў агульную неўралагічную палату, сын прывёз мяне туды. Прысеўшы каля яе, я стрымана глядзеў, у думках шукаючы першых слоў, а яна тут у першых словах нават i гумар дала: «Пайду па малако!» Усе нашы дваццаць дачных гадоў гэта быў мой абавязак: хадзіць у пасёлак па ранішні ўдой, паўтара кіламетра туды i столькі ж назад. А сёлета, калі я вярнуўся пасля месячнага знаходжання ў бальніцы, падмацаваны стымулятарам, i пачаў як быццам нанова вучыцца хадзіць, ужо з кіёчкам, яна, нягледзячы ні на якія пратэсты i просьбы, пазбавіла мяне i таго абавязку. Хоць ёй самой i ў кухні, i ў градах работы па-ранейшаму хапала. I яшчэ ў яе, як мне дочкі сказалі, было пра мяне i такое: «Наш бацька аптыміст, а я песімістка. Я аптымістка толькі ў лесе, калі я зусім адна». Toe, чаго i я, i ўсе мы колькі ўжо гадоў баяліся. Па ягады, а тым больш па грыбы яна выходзіла пасля снедання i ледзь не да адвячорка снавала ў любым, толькі самой вядомым напрамку ляснога акружэння, i на ўсе просьбы мае i неаслабны неспакой («Дзе я буду цябе шукаць?! Тут мне i верталёт не паможа! Падумала б!..») адказвала бадзёранькім развітальным словам ці толькі ўзмахам рукі. Яшчэ яна сказала дочкам у бальніцы, што са мною ў яе будзе гутарка. I я чакаў той гутаркі, часам нават i з рэўнасцю да дзяцей i ўнукаў разважаючыся тым, што гэта, відаць, нармальна ў параўнанні з шасцю дзесяткамі гадоў нашай з ёю сумеснай долі, калі, вядома ж, як i ў кожнай чалавечай пары, здаралася i па-рознаму. Нейкай выключнай гутаркі, пра якую яна намякала, на жаль, не адбылося. Быў моцны поціск правай, не спаралізаванай рукі, было маўчанне i мой нястрымны, страшны i шчаслівы плач...

He ўсё сказалася...

Kaлi яна ў свой перадапошні дзень пачала час ад часу пашкрэбваць кіпцямі вольнай рукі па белым чахле коўдры на грудзях, я прыгадаў трывожную народную прыкмету. A назаўтра яна ўжо нямоцна, i раз, i два, i некалькі разоў брала маю руку, жменя ў жменю, а я яшчэ ўсё не верыў у развітанне, аднак i помніў што пра такое чуў ад іншых — так хочацца роднай рукі...

У трох паважаных газетах, беларускай «Нашай Ніве», жыдоўскім «Авиве» i татарскім «Жыцці» надрукаваны цёплыя, прыгожа i мудра шчодрыя спачуванні. На з'ездзе Таварыства беларускай мовы i яна была ўшанавана мінутай маўчання, разам з усімі тымі, каго не стала паміж папярэднім i гэтым з'ездамі. Спачуванняў у так знаёмых вузкіх, падоўжных рамачках, пісьмаў i тэлеграм, тэлефонных званкоў i слоў пры сустрэчах — добрая сотня. Усім я падзякаваў, то пісьмова, то вусна. Паімепна нікога не называю. Беларусы, рускія, жыды, палякі, татары, адзін славак — перш за ўсё — людзі, розныя па ўзросту i прафесіях, мінчане i землякі з Наваградчыны, блізкія з іншых куткоў Беларусі, з Расіі, Польшчы i Літвы, — хто змог неяк даведацца.

Спачуванні адрасаваны нам, мне i сям'і, аднак праз шчырасць іхнюю зноў ды зноў бачыўся ўсмешлівы воблік нашай найдаражэйшай...

Адна з яе даўніх сябровак, ужо слабенькая равесніца, па тэлефоне, плачучы, i раіла, i прасіла мяне напісаць пра яе, сказаўшы i паўтарыўшы двойчы: «Прыгожа, светла напісаць. Ніна Міхайлаўна... Ніначка... гэтага вартая!..»

Сяброўка нашай сям'і з маладых, вярнуўшыся з замежнай паездкі праз два тыдні пасля пахавання, папрасіла мяне паехаць з ёю на могілкі. З кветкамі i знічамі, як у католікаў аднак не з адкрытым стэарынавым агеньчыкам у кардонным сподку, а пад блакітным пластмасавым каптурыкам.

Яны гарэлі, а я глядзеу на ix, упершыню такіх для мяне. Зняўшы шапку пад золкае церушэнне недарэчнага дажджу, з пашанай бачыў на вуснах сяброўкі шэпт яе шчырай малітвы, a ў сціпленькай красе блакітна ўрачыстых знічаў каля букета новых кветак у душы ажывала, жыло адчуванне высокага, чыстага, вечнага неба сусвету над змрочна прыціснутай хмарамі грэшнай, любай зямлёю...

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)