Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Перакат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Перакат

Электронная книга - «Перакат». Краткое содержание книги:

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 110
Перейти на страницу:

Вельмі хацелася ўбачыць яе такой, якой яна была ў той дзень: лёгкая, наіўная, з белымі гваздзікамі, што прыціскала да грудзей. Але, і разглядаючы фотакарткі дзяцінства, не мог выклікаць у памяці той вобраз — уставалі другія, зусім іншыя хлапчукі і дзяўчаты, і чамусьці гэта злавала яго, як быццам пільна трэба было ўзнавіць і неяк сутыкнуць тыя пласты часу, што звялі іх так даўно, так неадчувальна, так неспадзявана...

Яна сядзела побач, напружана гледзячы ўдаль, думаючы пра нешта сваё. Так і ехалі моўчкі. Каля пясчанага насыпу, дзе пачыналіся каржакаватыя, з мядзянымі стваламі сосны, ён павярнуў направа, на лясную, у выбоінах дарогу. Машына пайшла больш павольна, павеяла з бакоў водарам зацененай, засыпанай хвояй зямлі. Але дарогу няяркае асенняе сонца паспела высушыць, і дробны белы пясочак закурыўся пад коламі, калі яны, буксуючы, адольвалі апошнія кіламетры.

Тут быў пералесак, і, нібыта адцяняючы яго, каля кустоў летам, відаць, раслі буйныя сцябліны іван-чаю. Зараз, восенню, пышныя чырванаватыя суквецці высахлі, на сцяблінах тырчалі белыя, як застыглая пена, султаны, і ад таго пералесак здаўся Пінчуку стомленым і як бы пасівелым. Але лістота на дубах, нягледзячы па жаўцізну, была яшчэ моцнай, вяршаліны пераможна залаціліся ў яркім святле, і дзе-нідзе чырванелі кусты глогу. Дарогу перагарадзіла сасна, вырваная з коранем — відаць, пасля нядаўняй навальніцы, і Пінчук, выходзячы з машыны, уздыхнуў глыбока, з натугай.

— Тут, відаць, бываюць нячаста? — спыталася Галіна, разам з ім згінаючыся, каб адцягнуць убок доўгі тонкі ствол. Яны ўзяліся за яго разам і гэтак жа разам, не згаворваючыся, паднялі цяжкаватую, набраклую вільгаццю вяршаліну, як быццам аб'ядноўваў іх нейкі агульны рытм.

Пасля яны зноў ехалі і спыніліся нарэшце на ўскраіне лесу, каля самага старога, прысадзістага дуба. З паўночнага боку ён быў калісьці цяжка паранены, пакрывіўся і рос цяпер крыху схіляючыся на поўдзень, горбячыся, як чалавек, стомлены пастаяннымі болямі. Нехта летам расклаў пад ім вогнішча, і па целе яго папаўзлі ўверх чорныя падпаліны. I ўсё роўна ён быў прыгожы — крона яго парыла ўверсе прасторна і незалежна, магутныя галіны раскінуліся над зямлёй, як абдымаючы ўсё навокал.

— Крыху правей — і гэты снарад мяне б тут паклаў,— ціха сказаў Пінчук, паказваючы на яміну, што была бачна пасярэдзіне дуба.— А ён, бачыш, на сябе яго прыняў.

Ён быў сёння асабліва негаваркім, і Галіна, нахмурыўшы бровы, усё глядзела на яго, як бы вывучаючы ці чакаючы нечага. Штосьці нават жорсткае было ў яе вялікіх бліскучых вачах. Ён пражыў жыццё, у якім былі гады вайны, у яго гады ўмясцілася ўсё яе існаванне і яшчэ нешта — вялікае, невядомае для яе: цэлых дваццаць гадоў, на якіх ён старэйшы!

Амаль што два яе жыцці... А паглядзець — і не скажаш, каб стаміўся, каб мог так, як яна, часам праклінаць усё навокал, адчуваць гады як шэрую, прыпыленую наскрозь палявую дарогу, якая будзе вось так адзінока і аднастайна віцца, знікаючы некуды ўдалечыні... Іх раздзялялі не толькі гады. Што рабіла яна? Кахала, звяргала куміраў, хадзіла на танцавальныя вечары і ўсё хацела ад жыцця нечага незвычайнага: не то прынца, які павязе яе, нібыта Асоль, у далёкія райскія мясціны, не то героя, за якім паедзе куды заўгодна! А было ўсяго толькі — нараджэнне дзіцяці, рэўнасць, бязглуздыя скандалы і — паступова — адчуванне нейкай беспрасветнасці.

Але ж ўсё магло быць іначай, магло быць асветлена нейкім святлом, напоўнена глыбокім сэнсам — такое азарэнне было, калі бегла з букетам белых кветак да трыбуны! Сярод усіх твараў выдзеліла аднаго яго — сівыя валасы, мяккія, добрыя маладыя вочы — і доўга пасля адчувала пацалунак па галаве, на праборы, якім мама ў той дзень раздзяліла яе валасы, каб заплесці ў косы святочны белы бант. Дарога жыцця ляжала перад ёй такой вялікай, светлай, душа была так напоўнена цяплом і дабрынёй! Чаму ж пасля ўсё гэта некуды падзелася, чаму на змену прыйшло ачарсцвенне, якое яна ўсё стараецца пераадолець і не можа? Няўжо яно нарасло, прыкіпела да душы навечна?!

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)