Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Зiмовыя сны». Краткое содержание книги:

- У эфіры - нядзельны канцэрт-віншаваньне «Жадаю вам». Васемсот семдзесят дзевяты выпуск, - паведаміў урачысты барытон і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых зьвілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсьці на-гара, падступаў халодны камяк млосьці. Выгаліўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сьліну, камяк адступіў, праваліўся на дно страўніка і растаў там, агідным халадком адбіўшыся пад дыхніцай. - Больш як сорак гадоў адрабіла наша матуля ў родным калгасе. За гэты час яна выгадавала траіх дзяцей, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі праўленьня калгаса, - гукаў аднаканальны «Сож» і кожны зык, што далятаў да вушэй, балюча калоў у скроні. (Рыбалка ў Бычках, фрагмэнт)
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 33
Перейти на страницу:

- Ты шчо там... вмэр? Выгружай фураж!

Душа вярталася ў цела зь неахвотаю. Яўхiм ачуўся, паспрабаваў падняцца, але ня здолеў нават паварушыць спруцянелымi пальцамi. Нейкая магутная сiла страсянула яго, паставiла на ногi, i яшчэ праз iмгненьне ён выляцеў з пульману, балюча стукнуўшыся лобам аб край дзьвярнога вушака.

У заiнелай галаве гуло i шумела. Усе навакольныя зыкi - конскае ржаньне, надрыўныя паравозныя гудкi, мацюгi старшыны Хамука зьлiлiся ў адзiн працяглы гул, i Яўхiм, ужо ўзвалiўшы на карак мех з аўсом, анiяк ня мог уцямiць - дзе ён, што зь iм i якая гэта халера ўсьпёрлася яму на сьпiну.

Потым ён, аглухлы й невiдушчы, цягаў мяхi з вагона, старшына Хамук бiў яго нагой пад зад - каб хутчэй варушыўся, - пасьля шостага цi сёмага высьпятку Яўхiм упаў у сьнег, i ў гэты момант слых i зрок дарэшты праясьнелi. Ён пачуў, як недзе непадалёку ўдарылi капыты па сходнях, як ля вуха чхнуў старшына Хамук i як на другiм баку эшалёну хтосьцi па-хахляцку закрычаў:

- Хлопцi, шчо за станцiя?

- Белавостраў... Белавостраў... - шматкроць паўтарылi навокал, i Яўхiм пачуў воклiч, якi прымусiў яго схамянуцца i ўстаць на ногi.

- Эй, Хамук, давай сюды трох чалавек, - крыкнуў ад суседняй цяплушкi палкоўнiк Хамiцкi.

Палкоўнiк стаяў на пагорку - вiдаць, гэта быў чыгуначны тупiк, а побач зь iм завiхаўся, махаючы рукамi, дзядок у белым халаце.

- Раненых трэба вынесьцi... - пасьпеў крыкнуць кампалка, перш чым голас ягоны пакрыў сiпучы паравозны гудок. Палкоўнiк крычаў яшчэ нешта - вялiкая радзiмка дрогалася на няголеным твары, - але паравоз гудзеў як ашалелы i ад таго гуду скаланалася зямля пад нагамi.

... Яны беглi ўздоўж доўгага шыхта вагонаў, сьледам трухаў сiвы дзядок, i ў сьпiну iм ляцеў ваяўнiчы палкоўнiцкi лямант:

- Даю трыццаць хвiлiн! Праз паўгадзiны дарога мусiбыць вольнай!

Будынак станцыi быў запоўнены раненымi: яны ляжалi на насiлках, цi то проста на падлозе, гучна стагналi, скрыгаталi зубамi; у паветры вiсеў пах крывi i карболкi, i ў Яўхiма ад усяго гэтага закружылася галава й халодны камяк падкацiў пад горла. Ванiтаваць, на шчасьце, не было чым i не было калi. Ён змучана вякнуў, праглынуў агiдны камяк i, ухапiўшыся за ручкi насiлак, патупаў да выхаду, утаропiўшыся на сьпiну напарнiка - нiзенькага каржакаватага санiтара.

Праз гадзiну, страшэнна стамлёны, ён праводзiў вачыма санiтарны цягнiк, у якi заносiлi раненых, сьледам за iм мiма праплылi пляцформы са спавiтымi ў брызэнт гарматамi, потым вагоны з конскiмi пысамi ў проймах разнасьцежаных дзьвярэй i, нарэшце, з жахам убачыў свой пульман, якi шарым прывiдам праплыў у вечаровым паўзмроку.

- Што стаiш? Раненых прывезьлi! - крыкнулi за сьпiнаю, потым ляпнулi мiж лапатак, нарэшце далi па карку, а ён усё стаяў, атарапелы, неадрыўна пазiраючы ў той бок, дзе асядаў паравозны дым, дзе тырчэў сэмафор i дзе ляжалi, зваленыя ў кучу, мяхi з фуражом.

Адстаць-адбiцца ад сваiх - справа не жартоўная. Гэта ўсё адно што дэзэртыраваць. У вачох Яўхiмавых паўстаў плякат, якi вiсеў у палкавой сталоўцы й на якiм быў намаляваны гэты самы дэзэртыр i левую нагу ягоную апанавалi нэрвовыя дрыжыкi. Праз хвiлю-другую магчыма б i ўвесь ён закалацiўся, ды тут напарнiк-санiтар агрэў яго па сьпiне насiлкамi i роблена-бадзёрым голасам выгукнуў:

- Не сумуй, артылерыя... Далёка ня зьедуць. Праз тры кiлямэтры гранiца.

Там, наперадзе, сапраўды штосьцi бухала, зусiм па-чалавечы стагнала й рыкала, а прыцемнае неба раз-поразу асьвечвала барвовая палымнiца.

Пасьля такой навiны заставалася толькi аддзьмуцца. "Нiчога, сёньня пацягаю раненых, а заўтра даганю сваiх", - падумаў тады Яўхiм i пабег за напарнiкам, на хаду спавiваючы абрыўкам бiнта змазоленую руку.

Аднак нi на заўтра, нi ў наступныя днi даганяць сваiх ён так i ня выправiўся. Ад ранку да ночы цягаў раненых - выгружаў iх з вазоў i машын, заносiў у будынак вакзала, адтуль - у санiтарны цягнiк; спаў па чатыры гадзiны ў суткi, падбiўшыся пад бок якому-небудзь нябожчыку i, нагледзеўшыся людзкiх пакутаў ды наслухаўшыся страхаморлiвых аповедаў, зусiм ня прагнуў iсьцi на штурм лiнii Манэргейма.

Неўзабаве грымнулi маразы. Маразы былi такiя лютыя, што нават напарнiк сiбiрак Кармунiн - дзiвiўся такой халадэчы, - i на станцыю пачалi падвозiць ня толькi раненых, але й абмарожаных. У асноўным, гэта былi чырвонафлётцы, што выправiлiся на вайну ў зрэбных бушлатах ды закарэлых чаравiках, i Яўхiм, цягаючы абмарожаных балтыйцаў, у душы слаў падзякi сiвому дзядку - ваенлекару 2-га ранга Прыбышэўскаму, якi ня даў яму памерцi на марозе.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)