Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 87
Перейти на страницу:
* * *
Няма любві — душа, не тужы! Туга, не душы — няма ласкі! Душа крычыць, крычаць душы галасавыя звязкі. «Любоў, як птушка, лятала ў палях.. Яснейшай няма маралі. Пяе аб любві Эдзіт Піяф. Хоча любві Эдзіт Піяф. І — без любві памірае.
* * *
Самы светлы сон — той, што нам навее подых вясновых дзён, вясновая надзея.
Самы салодкі сон сніцца закаханым. Ля іх узгалоўя ён пяе салаўём несціханьм.
Самы радасны сон сніцца ў роднай хаце... Радасны перазвон, радасны голас маці.
А самыя сумныя сны — калі не чуваць вясны; калі душою чужой стала душа каханая; а маці за той мяжой — бязмоўная, бездыханная.
* * *
Мы жывём, каб вяртацца час ад часу туды, дзе мінула юнацтва, дзе маленства сляды. Мы жывём, каб вяртацца. I лепшага шляху няма. Мы жывём, каб вітацца: «Мама! Дзень добры, ма!» Ну, а рантам напасце, бяда ў той хаціне старой! Ну, а рантам няшчасце — і маці ў зямлі сырой! Мы жывём, каб вяртацца. А куды тады вернешся ты? З кім так будзеш вітацца, як тады, да бяды?
* * *
«Дзень добры, мама!» — кажу крыжу і пацямнеламу ўзгорачку. «Дзень добры, мама!» — зноў кажу і слухаю маўчанне з горыччу. Маўчаць узгорачак і крыж. Ды чую: сосны зашумелі, парушылі глухую ціш — мне адказалі, як умелі. Я доўга слухаю той шум. Ідзе ён проста ў душу мне. І чую ў шуме я свой сум і сваю думу чую ў шуме. і ўжо, здаецца, сам шумлю, і па сасне, нібы па мачце, мой голас-шум ідзе ў зямлю, і разумее яго маці. І шле мне матчын свой адказ, і пачынае мяне зваці... ...Я ўдзячны, сосны! Як без вас пагаварыць я мог бы з маці?!
МАМА МЫЛА РАМУ...
Паводле буквара
Была і ў мяне мама. Мыла раму таксама. Мыла раму яна дабяла, даясна.
Ці то ішло свята, ці то прыйшла вясна. Мама была занята — мыла раму яна.
Мама раму мыла, мама мыла шкло, каб сонца не йшло міма, а ў нашу хату ішло.
Стала светлай хата, рады былі мы. Ці то было свята, ці то канец зімы...
Было ў мяне дзяцінства, маці ў мяне была. Раму мыла дачыста, даясна, дабяла.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)