Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Родам са Слонімшчыны
Родам са Слонімшчыны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Родам са Слонімшчыны

Электронная книга - «Родам са Слонімшчыны». Краткое содержание книги:

Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана яго знакамітым землякам са Слонімшчыны, праца і творчасць якіх заслугоўваюць пашаны беларусаў.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Перейти на страницу:

Застаць Вольгу Данілаўну ў Гродне мне ўжо не ўдалося. Пісаў я некалькі разоў ёй і сыну Антона Валынчыка Леаніду на Украіну, але адказаў так і не атрымаў. Шукаў сляды і дачкі кампазітара ад першага шлюбу Дзіны Валынчык — не знайшоў. Даведаўся толькі, што пасля вайны яна з’ехала ў Вільню.

* * *

Восенню 2000 года я дамовіўся з гродзенскімі кампазітарам Яўгенам Петрашэвічам і гісторыкам Аляксандрам Талерчыкам прайсціся па вуліцах Гродна, дзе жыў і працаваў Антон Валынчык. Мы сустрэліся ў цэнтры горада каля дома, дзе жыў Антон Міхайлавіч. Няма на ім, няма і на будынку універсітэта мемарыяльнай шыльды, якая нагадала б усім, што тут жыў і працаваў чалавек, які ўсё сваё нялёгкае жыццё ратаваўся роднай песняй, які ўсе свае гады нёс гэту песню ў сэрцы і шчодра дарыў яе людзям і сваім вучням.

З Гродна мы паехалі на гарадскія могілкі ў раёне ААТ “Гродна-Азот”, дзе пахаваны славуты гродзенец. Знайшлі яго магілу, на якой няма ніякага помніка, а ўстаноўлены толькі просты жалезны крыж, на якім прымацавана шыльдачка з надпісам: “Антон Міхайлавіч Валынчык 23.07.1896 — 13.11.1985 беларускі кампазітар”. Ад часу крыж нават трохі пахіліўся на правы бок. Аляксандр Сямёнавіч Талерчык прыхапіў з сабой фарбы, мы пафарбавалі гэты крыж, прыбралі магілку і моўчкі пакінулі могілкі.

Не ўшанавана памяць пра заслужанага дзеяча культуры Беларусі і на радзіме Антона Валынчыка — Слонімшчыне. У вёсцы Мяльканавічы, дзе нарадзіўся педагог і кампазітар, многія вяскоўцы пра свайго земляка ніколі нічога не чулі. Толькі старэйшыя вяскоўцы згадалі пра яго, а адна жанчыла нават заспявала:

Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць буйныя іх росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы…

КАНДРАТ ЛЕЙКА

(1860-1921)

Жыццё дзейнасць беларускага празаіка, паэта, драматурга і педагога Кандрата Лейкі, які жыў у канцы ХIX — пачатку XX стагоддзяў яшчэ зусім мала даследаваны. Асабліва яго ўкраінскі перыяд жыцця з 1884 да 1921 гадоў. Пра яго ўкраінскі перыяд і пойдзе ў кнізе размова, тым больш што на Харкаўшчыне ўдалося знайсці пра яго шмат новых звестак.

Кандрат Лейка нарадзіўся ў 1860 годзе ў вёсцы Збочна на Слонімшчыне. Спачатку вучыўся ў Азярніцкім народным вучылішчы, а пасля скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.

Пяць гадоў малады настаўнік адпрацаваў настаўнікам у Косаве. А ў вольны ад педагогікі час пісаў па-беларуску вершы для дзяцей. Да сённяшняга часу захаваліся яго паэтычныя творы “Сарока”, “Песня ластаўкі”, “Бусел” і іншыя, датаваныя 1883 годам.

Яшчэ ў маленстве Кандрат Лейка застудзіў ногі, якія ў яго пастаянна балелі. Аднойчы доктар параіў памяняць месца жыхарства і пераехаць туды, дзе клімат больш сухі і цёплы. І ў 1884 годзе наш зямляк пакідае Беларусь і пераязджае жыць на Украіну ў Харкаўскую губерню. Тут ён спачатку працуе настаўнікам у Лініўскім пачатковым народным вучылішчы, а пасля праз год яго пераводзяць у Аснавянскае народнае вучылішча.

У 1887 годзе ў двухпавярховым доме сваякоў украінскага пісьменніка Грыгорыя Квіткі-Аснаўяненкі ў Харкаве адкрылася вучылішча для сляпых дзяцей. Праз пяць гадоў вучылішча пераехала ў новы трохпавярховы корпус на Сумскую вуліцу. Гэты корпус быў пабудаваны па ўзоры дрэздэнскай школы для сляпых дзяцей, на грошы, сабраныя жыхарамі Харкава, а таксама за кошт мясцовага універсітэта. Начальнікам вучылішча ў новым корпусе быў прызначаны беларус Кандрат Фёдаравіч Лейка.

З вялікай любоўю Кандрат Лейка ўзяўся за справу выхавання сляпых дзяцей. Ён уважліва вывучай іх псіхалогію, распрацаваў сваю методыку навучання. Для дзяцей, якія не бачылі, праводзіліся экскурсіі ў поле, у лес, ажыццяўляліся паездкі на экскурсіі ў Палтаву і Кіеў. Найбольш таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак на свой страх і рызыку ён пачаў навучаць музыцы.

Шмат увагі наш зямляк удзяляў фізічнаму выхаванню сваіх гадаванцаў, бо лічыў, што з дапамогаю гімнастычных практыкаванняў можна пазбавіцца дэфектаў каардынацыі цела дзіцяці. На кожным пасяджэнні папячыцельскага савета Кандрат Лейка паўтараў адно і тое: “Гаспада! Прашу вас асігнаваць дадатковыя сродкі на спартыўныя снарады для вучылішча”. А яму адказвалі: “Еще чего придумали! У нас приют для слепцов или обезьяний цирк”. Але сродкі Лейка знаходзіў. І на пляцоўцы каля вучылішча з’явіліся турнікі.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)