Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 153
Перейти на страницу:

У чалавека былi цёмна-шэрыя вочы i прамы нос.

– Увесь дзень думаў, на каго ты падобен, – сказаў бацька. – I вось успомнiў. Ды гэта ж ты, гэта ты з белым канём. Гэта ты i Урга. Як дзве кроплi вады.

Ах, як не адступаў ад Алеся ўсе гэтыя днi белы конь! I ўсё гэта было як сон. I вось цяпер ён сам, сам Алесь, iшоў з белым канём у нейкую блакiтную далячынь.

V

Так пайшлі дні.

Кожны з іх быў непадобны на другі, і ўсё ж няўлоўна падобны. Гэта таму, што кожны быў адкрыццём і нечаканасцю.

Алесь гідаваў новым становішчам: празмернай пяшчотай бацькоў, недарэчнымі звычаямі палаца і неўсвядомлена ганарыўся гэтым, бо ён быў падлетак, бо яму ўжо, як кожнаму падлетку, хацелася сцвярджаць і ўстаткоўваць сваё “я”.

Бацькі, можа, і не ведаючы гэтага, выбралі зручны час. Непрыкметна з яго рабілі не тое, што ён хацеў, а тое, чаго хацелі іншыя.

Падымалі яго а сёмай гадзіне раніцы. Бадай, запозна, бо ў Азярышчы ўставалі раней, і ён часцей за ўсё добрую палову гадзіны ляжаў без сну.

Алесь ляжаў, кожны раз новымі пасля сну вачыма разглядаючы блакітныя сцены пакоя. Над яго галавою, у куце, плыла кудысь старажытная копія з божай маці Куцеянскай: маленькі горкі рот, “нос не кратак”, доўгія вочы з такой дабрынёй і тугою, што часам, асабліва ўвечары, хацелася плакаць, гледзячы на іх. Рука прыціскае дзіця, падобнае на маленькага мудрага старога.

Па старому паданню, гэту ікону напісаў, пасхіміўшыся, восемсот год таму назад ваявода Глеб, такі далёкі продак Алеся, што і ўявіць было страшна. Мячом прыводзіў у хрысціянства жыхароў Сухадола і Ршэ, быў у гэтым шчыраванні да веры ледзь не больш суровы, чым мсціслаўскі сабрат, Воўчы Хвост, ды, відаць, не вытрымала душа бязвіннай крыві нядаўніх братоў па Пяруну, таму што кінуў Глеб меч і кінуў ваяводства і, пад імем Анфімія, пайшоў на чорны пострыг і вечнае маўчанне. Ікон такіх напісаў дзве – адну для манастыра, другую – сыну (яна цяпер вісела ў старога дзеда Загорскага).

А тая, што вісела тут, была копіяй шаснаццатага стагоддзя. Рабіў таксама Куцеянскі майстра, Іпаці. Вісела і, нават з некаторым здзіўленнем, глядзела на ложак з полагам, на канторку чорнага дрэва, на блюда з незабудкамі (карэнні іх прыціснулі кавалкам мармуру, кветкі ўсталі і стаялі над блюдам суцэльнай блакітная шапкай).

Алесь ведаў, што за першымі дзвярыма светлы калідор другога паверха, што другія дзверы вядуць у ванны пакой, а потым у пакой для заняткаў, што ён можа заўсёды спусціцца з таго пакоя ў бібліятэку, што ўсё гэта для яго, і гэты прастор палохаў яго.

А сёмай па ўсім доме білі гадзіннікі. Трэба было заплюшчваць вочы. І тады ў спальню заходзілі два чалавекі: немец-гувернёр, гер Фельдбаўх, тоўсты лысаваты і надта рухавы, і прыгонны дзядзька, Халімон Кірдун, па мянушцы Халява, чалавек вельмі добры і вельмі змрочны, напэўна, з той прычыны, што ягоная жонка была незвычайная прыгажуня. Алесь сам чуў ад дваравых, што Халімону даўно варта было б яе набіць. Але Халімон, відаць па дабрыні, усе ніяк не мог рашыцца на гэта. Таму, напэўна, і змрачнеў.

Алесь ведаў, што немец пачне гаворку па-свойму, і не палохаўся гэтага. Проста дзівіўся, як хутка рабіліся зразумелымі чужыя словы. Як быццам выплывалі з далёкага, калісьці роднага, а потым забытага сну. Быццам даўно ведаў, а потым на хвіліну забыў. Так яно, урэшце, і было, бо да сямі год ён не ведаў іншых моў, акрамя французскай і нямецкай. І вось цяпер прагна, са свежай галавой наганяў.

Немец каціўся да ложка, як шар, і адразу пачынаў буркатаць нешта, зразумелае толькі з пятага на дзесятае, але прыемнае:

– Oh, dieser kleiner Pennbub! Alle sind schon auf, kleine Vöglien singen dem Herren Gott ihre ewige Ruhmlieder, nüch. Der schläft aber immerfort und weißt nicht einmal – Morgenstunde hat Gold im Munde, nüch?[15]

Гэта быў, на яго думку, самы прыстойны стыль размовы з дваранскім дзіцем.

Фельдбаўх – сын багатага бюргера – скончыў гімназію і першы курс універсітэта ў Гецінгене, але потым бацькі збяднелі, і сын паехаў шукаць шчасця ў невядомае Прыдняпроўе. Тут ён служыў ужо дзесяць год, з іх апошніх шэсць – у Загорскіх. Яго не адпусцілі нават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне. Засумаваўшы па рабоце, ён цяпер даганяў, хочучы, чаго б гэта ні каштавала, прымусіць вучня за нейкі год добра гаварыць па-нямецку.

Фельдбаўх рабіў рэзкі рух крысом халата, быццам захінаў рымскую тогу.

– Schon gut. Mach dich drau zu waschen, mach dich Mutti zu begrüßen, mach dich an die Gottesgabe, – ja an die Bücher doch, wenn der Fürst zu keinen dummer Fürsten werden will, nüch?[16]

вернуться

15

Шчыпец – пашча ў хартоў (паляўнiчы жаргон).

вернуться

16

Вельмі добра. Ідзі ўмывацца, ідзі прывітацца з матуляй, ідзі прамыць божы твар, ды потым за кніжкі, калі князь не хоча застацца дурным князем, ці не так? (ням.).

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)