Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 217 218 219 220 221 222 223 224 225 ... 260
Перейти на страницу:

Яны доўга і ўпарта ішлі наперад і празь нейкі час натрапілі на знаёмае камяністае плато з калючым кустоўем, кактусамі і жарствой пад нагамі. Але тое месца пазналі ня ўсе, а толькі самыя старыя. Бо тыя, што нарадзіліся пасьля, тут не былі і нічога не пазнавалі. Яны толькі радаваліся новым уражаньням. Старыя ж адно круцілі галавамі ды маўчалі. Выказваць свае меркаваньні яны даўно ўжо былі адвучаныя.

Пасьля пачаліся пяскі. А за імі барханы. Ісьці рабілася ўсё цяжэй. Сьпёка рабілася невыноснай, але ўсе маўчалі. Адно ведалі — ісьці.

Затым сьпёку памалу зьмяніла сьцюжа, а за ёй усчаўся мароз. Спакутаваныя людзі ўсё часьцей успаміналі, як цёпла было каля роднага багністага балота. Хоць і з кракадзіламі. Кракадзілы, мусіць, усіх бы ня зьелі…

Тады неяк уранку, як зьмерзла некалькі немаўлят, натоўп разьюшаных жанок забіў правадыра Слана і абраў на яго месца самую галасістую жанчыну, якую клікалі Ах. Яна і павяла племя — вядома ж, назад. Праз тыя ж барханы, пясок, камяністае плато. Да балота, кракадзілаў і пацукоў, якіх стала яшчэ болей. Новыя пакаленьні каторы раз пераканаліся, што тут жыць нельга, трэба некуды йсьці. За правадыра абралі маладога хлопца, які мала што ведаў і яшчэ менш памятаў. Ён павёў племя ранейшым маршрутам, праз плато і пустыню — да сьцюжы. Усё паўтаралася, як і раней. Мяняліся толькі правадыры.

З таго часу племя і ходзіць — з канца ў канец. Пайсьці іншым шляхам яно ня можа, бо ня ведае куды. А гэты замацаваўся ў геннай памяці пакаленьняў. Досьвед няўдач ды пакутаў нічога ня значыць, бо кожнае пакаленьне ўсё пачынае спачатку.

Насарогі ідуць

Племя даўно страціла незалежнасьць, плаціла вялікую даніну і пачувалася дужа няшчасным.

Прыгняталі племя агідныя і магутныя людзі-насарогі, якія ня ведалі ні Бога, ні маралі і бязьлітасна ставіліся да ўсіх, хто ня быў насарогам. Зрэшты, калі і быў — таксама, абы толькі ў чымсь пайшоў насуперак ці вылучыўся з грамады насарогаў.

Правадыром няшчаснага племя быў малады чалавек, гучна і слаўна званы Ко, што азначала Адважны. Ён і быў адважны, вадзіў племя ў баі за незалежнасьць, хоць і не здабыў перамогі. Мабыць, здабыць перамогу над насарогамі было немагчыма. Але і капітуляваць канчаткова Ко таксама ня мог. Ён з імі ўсчаў перамовы. Казаў: шмат што можа аддаць, абы толькі насарогі пакінулі племя ў спакюі. Вядома, апроч незалежнасьці. Людзі племя сабралі ледзьве ня ўсю кукурузу, сою, бабы і проса, усе спадчынныя каштоўнасьці — колцы, завушніцы, пярсьцёнкі, вельмі прыгожы керамічны посуд, вытворчасьцю якога два стагоддзі славілася племя. Як прыехалі пасланцы насарогаў, усё тое было акуратна расстаўлена і раскладзена на палянцы пад векавым дубам. Прыезджыя абгледзелі і абмацалі кожную рэч ды паехалі. А як праз дзень вярнуліся, сказалі: мала. Мы прыедзем, пераб’ём племя і возьмем усё задарма. Правадыр Ко засмуціўся, бо ў племя нічога болей не заставалася, чым можна было б задобрыць насарогаў. Тады прыехаў новы пасланец ад насарогаў, які прывёз загад свайго валадара: аддаць яму Аўю, сястру правадыра, самую прыгожую дзяўчыну племя.

Правадыр Ко яшчэ болей засмуціўся. Вядома, яму шкада было ахвяраваць юную Аўю, але што ён мусіў рабіць? Ён пачаў раіцца з радай старэйшынаў, якія падзяліліся на два лагеры. Адны казалі, што трэба згаджацца, інакш усім будзе пагібель. Іншыя даводзілі: ні ў якім разе — насарогі ашукаюць. Возьмуць Аўю і не пакінуць племя ў спакоі. Правадыр Ко пакутна паразважаў ноч і пагадзіўся з патрабаваньнем насарогаў. Мсркаваў, калі ён аддасьць сястру, дык можа насарогі і пойдуць адсюль у свой край балотаў і багны і тым дадуць племю нейкі спадзяванак. Інакш сапраўды пагібель бяз рэшты падзеі. Назаўтра раніцой ён паклікаў сястру Аўю, якая ўжо ведала пра свой незайздросны лёс. Але яна была дзяўчына разумная і мужна прыняла свой прысуд. Яна любіла племя, зямлю, на якой вырасла, і гатовая была ахвяраваць сабой. Абы зьберагчы іншых.

Але тады разьятрылася тая частка старэйшын, якая была супраць саступак насарогам. Асабліва верхавод аднаго клану Джо, які ледзьве не падняў бунт супраць правадыра племя. Правадыру спатрэбілася зазнаць нямала турботаў, каб суняць нецярпліўца… Дапамагло хіба тое, што насарогі быццам сапраўды пацішэлі і пачалі зьбірацца кудысыді сысьці. Тое дужа паспрыяла міру ў племі, дало ўсім спадзяванак. Джо таксама прыціх, змоўчаў, мабыць, адчуў, што памыляўся ён, а не правадыр племя. Правадыр хоць і перажываў за сястру, але пачуваўся задаволеным — усё ж найбольшая небясьпека мінулася.

1 ... 217 218 219 220 221 222 223 224 225 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)