Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 90
Перейти на страницу:

Ад лесу ўлева напярэймы ўцекачу выбег польскі салдат. Убачыўшы верхавога, салдат запыніўся: верхавы махнуў яму шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам.

Азірнуўся Кандрат і ўвесь закалаціўся ад смяртэльнага страху. Адна мысль пранізала яго мазгі: прапаў! З гарачкі і безразважна бег ён напрасткі ў лес. А лес быў ужо недалёка. Лес — яго збавенне. У лесе яго не зловяць. Але адлегласць паміж ім і коннікам змяншалася з кожным момантам. Кандрат выбіваўся з сіл. Ад цяжкага і шпаркага бегу ён упарыўся, з ілба каціліся буйныя кроплі поту. Сэрца стукала моцна і гатова было разарвацца. Ногі і рукі дрыжалі, а горла сціскалі сухія спазмы. Коннік наганяў Кандрата і ўжо трымаў напагатове шаблю. Яму проста хацелася папрабаваць лоўкасць і сілу свайго ўдару. Але ў рашучы момант конь пад ім недалужна згайдануўся, нырнуў і заваліўся пярэднімі нагамі ў яму, прысыпаную снегам, і завіс на ёй, моцна прыціснуўшы конніку правую нагу і кінуўшы яго бокам у халодны сыпучы снежны пясок. Рука з паднятаю шабляю закапалася ў снег. Ні конь, ні коннік без дапамогі не маглі вырвацца з гэтай пасткі. Кандрату заставалася некалькі дзесяткаў сажняў, каб дабегчы да лесу. Група польскіх салдат, чалавек пяць, выбеглі з лесу і глядзелі на пагоню чалавека на кані за чалавекам без каня. I калі чалавек з канём упаў, а першы чалавек гатовы быў шмыгнуць у лес, яны кінуліся былі бегчы на дапамогу конніку, але запыніліся, ускінулі карабіны да пляча. Грымнулі стрэлы, і Кандрат Бус зваліўся ў снег ды так і застаўся там ляжаць, як загнаны і застрэлены звер. Пасля гэтага салдаты зноў пусціліся бегы ратаваць конніка. Але тут здарыласянечаканая замінка: з лесу таксама пачуўся стрэл, і адзін польскі салдат выпусціў карабін і прысеў на снег, схапіўшыся за нагу. Чацвёра другіх прыйшлі ў замяшанне і спыніліся. Пачуўся другі стрэл, і куля змяіным віскам праляцела над самаю галавою аднаго з салдат. Палякі залеглі ў снезе і сталі адстрэльвацца ад невядомага ворага, падаючыся назад і шукаючы прыкрыцця.

Перастрэлка ўстрывожыла палякаў у вёсцы. Адтуль выслалі раз'езд у абход фланга нябачнага ворага. А гэты вораг паслаў яшчэ два стрэлы і адным з іх прабіў галаву залёгшаму ў снезе польскаму салдату, і болей стрэлаў з лесу не было.

Падаспеўшыя з вёскі палякі выцягнулі з ямы каня. У конніка была вывіхнута нага і адмарожана рука. Падабралі забітага легіянера і раненага ў нагу. А Кандрат Бус ляжаў адзін у халодным снезе. А ўрэшце яму цяпер было ўсё роўна. Нават калі ў вёсцы Вепры гарэла некалькі двароў, у тым ліку і двор Кандрата Буса, то ён ляжаў нерухліва з застылым спакойным тварам.

Так аднаўлялі польскія ваякі гонар і славу польскай арміі.

XIII

У хаце было дужа накурана. Дымы розных гатункаў тытунёў і папярос перавіліся, перамяшаліся і цэлым воблакам звісалі пад нізкаю столлю сялянскай хаты. А калі адчыняліся дзверы, то навалока сіняватага дыму рэзка калыхалася, як хвалі ўзбунтаванага ветрам возера, і з сілаю рвалася ў дзверы на прастор, на свежае паветра. Людзі, сядзеўшыя за сталом і на лавах, былі пераважна камандзіры, пачынаючы ўзводным і канчаючы камандзірам батальёна т. Шалёхіным. Ніякіх адзнак іх камандзірскага стану не было ні на плячах, ні на каўнярах. Сядзелі як папала: у шапках і без шапак, у памятых выцертых і пабачыўшых усякую бывалыпчыну шынялях. I зусім не адчувалася, што тут сышліся радавыя байцы і камандзіры розных рангаў. Сядзелі і гаварылі вольна, ніколечкі не цягнучыся адзін перад другім, курылі і спрытна цыркалі тонкімі струменьчыкамі сліну пасля ёмкіх махорачных зацяжак. Была нават свая паэзія і хараство ва ўсёй гэтай бязладнай абстаноўцы ваеннага паходнага жыцця. Вайсковая прастата і дэмакратычнасць кідаліся ў вочы. Сам камандзір батальёна сядзеў за сталом, займаў цэнтральнае месца. Побач з ім сядзеў узводны Букрэй — няскладны і шырокі, як шафа. Два ротныя камандзіры дапаўнялі застольную бяседу. На голым, незасланым стале ляжалі кускі хлеба, а пасярэдзіне стаяла бурае, старое глінянае цёрла з мёдам. Кожнаму, хто хацеў паласавацца мёдам, давалася права падысці да стала і запусціць у цёрла руку з кавалкам хлеба. Камандзір батальёна, як гаспадар, запрашаў, хто заходзіў сюды, папрабаваць мядку. Для большай зручнасці мёд разагрэлі ў печы і яго елі разам з вашчынаю і пчалою, калі яна траплялася тут, выходзячы з правіла, што салдацкі жывот ператравіць шРУбу, гайку і ружэйнае сала. Было шумна і бязладна. Людзі забывалі пра вайну, гутарылі на розныя тэмы, далёкія ад вайны. Батальён быў на адпачынку, і трэба ж крыху адпачыць.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)