Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 66
Перейти на страницу:

4. Любая нацыянальная ідэя знаходзіць свае карані ў мінулым. Гэта ўся гістарычная спадчына, якая пачынаецца з помнікаў матэрыяльнай культуры, гэта летапісы і хронікі, гэта народныя традыцыі, паданні, фальклор і іншая спадчына нацыі. На гістарычным матэрыяле НІ мацуецца, набірае сілу.

Таму не дзіва, што многія народы, этнасы і нацыі дзеля паўнаты самасцвярджэння карыстаюцца гіпербалізаванымі падзеямі, часта узвялічанымі і, нават, выдуманымі постацямі мінулага. Прычым, героі мінулага ідэалізуюцца, іх адмоўныя рысы забываюцца з тым, каб зрабіць станоўчы прыклад для сучасніка і будучых пакаленняў.

Яскравы прыклад — гісторыяграфія ў сучаснай Літве, дзе ўсе набыткі мінулага ВКЛ прама пераносяцца як спадчына сучасных этнаграфічных літоўцаў, хаця добра вядома, што 80 % — 90 % жыхароў княства складалі русіны — продкі сучасных беларусаў і ўкраінцаў.

Ці яшчэ прыклад таго, як па рознаму можна сфармуляваць НІ ў залежнасці ад пункту гледжання на адну і тую ж гістарычную падзею. У 1623 годзе праваслаўнымі жыхарамі г. Віцебску за здзек і жорсткасць перад гараджанамі быў закатаваны уніяцкі біскуп Ізафат Кунцэвіч. Пазней уніяты і рыма-католікі ўзвялі І. Кунцэвіча ў разрад святых. Для праваслаўных жа ён застаўся «душахватам» і катам. Як у гэтым выпадку сфармуляваць нацыянальную ідэю для ўсіх беларусаў? Гэтае пытанне не паўставала ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай у ХVI–XVIII стагоддзяў — тады яшчэ не сфармавалася беларуская нацыя, а грамадзяне падзяляліся галоўным чынам па рэлігійным прыкметам. У наш жа час — эпоху нацый і новых нацый-дзяржаў, гэтае пытаннее набывае вялікую актуальнасць. На Беларусі зноў адраджаецца уніяцтва, разам з тым набіраюць моц традыцыйныя веравызнанні — праваслаўе і каталіцызм і вельмі актыўна распаўсюджваюцца пратэстанцкія Цэрквы. Паразуменне паміж усімі імі — важная ўмова для фармаваня беларускай нацыянальнай ідэі.

5. НІ набывае пэўную закончанасць, калі яна фамулюецца як ідэалагічная платформа нацыі. Гэтая тэарэтычная канцэпцыя носіць назву «нацыяналізм». Э. Сміт піша: «нацыянальная ідэя непазбежна вядзе да нацыяналізму — праграмы дзеянняў для падтрымкі гэтай ідэі і дасягнення яе мэтаў. Салідарнасць, пра якую мараць нацыяналісты, засноўваецца на валоданні зямлёй, зямлёй мінулых пакаленняў, якая бачыла росквіт нацыянальнага генія». Фактычна, нацыналізм ёсць рэалізацыя нацыянальнай ідэі ў тэарэтычнай плоскасці, нацыя — рэалізацыя НІ ў практычнай плоскасці.

6. Мэтай НІ з’яўляецца ўтварэнне незалежнай нацыі-дзяржавы. Паўната нацыі дасягаецца ў той момант, калі ўсе грамадзяне краіны, уключаючы тых, хто і не ўваходзіць у склад тытульнай нацыі, здольныя аб’яднацца, каб сумесна жыць у адзінай, суверэннай дзяржаве. НІ грае пры гэтым ролю «пуцяводнай зоркі».

7. НІ — ляжыць у аснове знешняй і ўнутранай палітыкі любой сувярэннай краіны. Нацыянальныя інтарэсы краіны — першасныя пры заключэнні міжнародных дагавароў, пры ўтварэнні міждзяржаўных эканамічных і палітычных саюзаў і г.д. Ігнараванне сваёй НІ можа прывесці да паглынання больш моцнай дзяржавай свайго меншага «саюзніка». Так, напрыклад, склаўся шлях ВКЛ пасля заключэння ў 1569 г. Люблінскай уніі з Каралеўствам Польскім і царкоўнай Брэсцкай уніі ў 1596 г. Тады рашаючымі сталі прыватныя інтарэсы заможнай шляхты, ды крывадушнасць і фанатызм часткі праваслаўнага духавенства.

Кароткае рэзюме

Такім чынам, НІ рашаючы фактар у працэсе ператварэння этнасу, альбо некалькіх этнасаў у нацыю. Правільная фармулёўка сваёй нацыянальнай ідэі вельмі патрэбна для дастаткова развітага этнаса, які фармуецца ў нацыю. Яна кіруе працэсамі нацыянальнага фарміравання ў грамадстве і гэтыя працэсы завяршаюцца ўтварэннем нацыі-дзяржавы. У развітых нацыях-дзяржавах (Англія, Францыя, Італія і г. д.) працэс фарміравання і рэалізацыі НІ, фактычна, скончыўся. На першы план выходзяць такія паняцці як нацыя — аб’ект вакол ствараецца НІ і тэарэтычная платформа, «кроў» нацыі — нацыяналізм. Таму ў сучаснай паліталагічнай навуцы Захаду пры вывучэнні нацыянальных працэсаў засяроджваюцца найбольш на пытаннях нацыі і нацыяналізму, як двух асноўных частках НІ.

У гэтай сувязі аўтар дадзенай працы таксама на першы план паставіў праблемы нацыі і нацыяналізму, чаму і прысвячаецца большая частка матэрыялаў.

1.5. Тэорыя стадый развіцця грамадства праз прызму нацыі

Сучасныя веды аб чалавеку i грамадстве даюць нам падставу лiчыць, што гiсторыя ёсць паступовае пашырэнне i паглыбленне чалавечай сутнасцi. Зазiрнем у тыя дагiстарычныя часы, калi толькi ўтваралiся першыя аб’яднаннi людзей, першыя племянныя саюзы. У адрозненне ад жывёлы са статка сабе падобных, чалавек у сваiм племенi атрымаў вельмi важны атрыбут — сваё iмя. Спачатку гэта была адзiная, але iстотная якасць, якая азначала адметнасць, iндывiдуальнасць асобы з нейкай групы цi племенi. Трохi пазней у людзей з’яўляецца рэлiгiя. Першыя прымiтыўныя вераваннi атрымалi назву татэмiзму i былi выклiканы звычайнай рэакцыяй на невядомыя, магутныя сiлы прыроды. З гэтых часоў заўважаецца другая фаза расчаплення раней адзiнай супольнасцi першабытных людзей (старажытнага грамадства) — расчапленне асобных плямёнаў па тым сонме багоў, у якiя кожнае з iх верыла, г. зн. — па рэлiгii. Такiм чынам, яшчэ са старажытнасці людзi пачалi адрознiвацца не толькi сваiмi ўласнымi iмёнамi, але i веравызнаннем.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)