Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 198
Перейти на страницу:
Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уночы ваўком рыскаў. 3 Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў. Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана ў званы святое Сафіі, а ён той звон чуе ў Кіеве [2].

Праўда, як кажа далей «Слова»: «Хоць і вешчую душу меў у дзёрзкім целе, ды часта ад бедаў цярпеў ён». Крамністы шлях князя як бы пацвярджаецца яго партрэтам з мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. Худы, амаль іканапісны твар з вялікімі запалымі вачыма. Пакутніцкі пагляд скіраваны ў сябе, а княжы вянец на галаве надта ж падобны на вянец церневы.

Летапісы паведамляюць, што, выконваючы волю вешчуноў, князь усё жыццё так і насіў на галаве перавязь. Схаванаму пад ёю таямнічаму язвену прыпісвалі «нялітасцівасць Усяслава на кроў». Чарадзей сапраўды праліў нямала крыві, але болыпая частка яго доўгага княжання была ўсё ж прысвечаная мірным клопатам. Дзесяць гадоў ён жыў у згодзе з Яраславам Мудрым, потым яшчэ дзесяць з яго сынам, кіеўскім князем Ізяславам, якому палачане дапамагалі ваяваць з качэўнікамі-торкамі. Якраз з тых мірных часоў з паловы XI стагоддзя, плыве над Дзвіною велічны карабель Сафійскага сабора.

Так выглядала найстаражытнейшая Сафія Полацкая.

Усяслаў узводзіў храм у гонар святой Сафіі, чым, паводле прыкладу Візантыйскай імперыі, падкрэсліваў незалежнасць дзяржавы, паведамляў свету пра роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе такія саборы з’явіліся трохі раней. Дагэтуль мураваных храмаў палачане не ставілі, таму князь запрасіў у горад візантыйскіх дойлідаў Да іх, на хаду асвойваючы будаўнічыя сакрэты, далучыліся мясцовыя муляры: нельгаж было, каб галоўны сабор Полацкай зямлі падымалі ў неба рукі адных чужынцаў.

Грэцкае слова «сафія» ў перакладзе значыць «мудрасць», «майстэрства». Продкі тлумачылі яго шырэй — як чалавечую супольнасць, з’яднаную агульнымі клопатамі і памкненнямі. Сабор мусіў стаць сімвалам адзінства і аднадумства ўсіх жыхароў княства. Яго будавалі ўсёй грамадой. На пакладзеным у парозе Сафіі вялізным каменівапняку, што праз дзевяць стагоддзяў ператворыцца ў музейны экспанат, старажытныя полацкія майстры пакінулі нам свае імёны: Давыд, Тума, Мікула, Копысь, Варышка…

Шырыня падмуркаў амаль адпавядала таўшчыні будучых сцен — да двух з паловаю метраў Сабор муравалі з плінфы — тонкай ды шырокай тагачаснай цэглы — і з неапрацаваных камянёў Кожны другі рад плінфы быў прыхаваны ці, дакладней кажучы, патоплены ў глыбіню сцяны і зверху зацёрты вапнавай рошчынай. Знадворку храмы тады не атынкоўвалі, і тая Сафія мела нязвычны нашаму воку «паласаты» выгляд: вузкія чырвоныя слаі плінфы чаргаваліся з ружовымі ад дамешку тоўчанай цэглы слаямі рошчыны.

Услед за мулярамі прыйшлі тынкоўшчыкі. Іх змянілі жывапісцы, і сцены загучалі казачнымі колерамі: залаціставохры-стым, кармінавым, смарагдавазялёным… На зямных людзей глядзелі святыя ва ўрачыстым адзенні з цяжкімі складкамі. Яны павучалі, схіляліся ў малітве, углядаліся ў дупіы вернікаў Уражанне ад фрэсак дапаўняла выкладзеная жоўтымі, зялёнымі і брунатнымі паліванымі пліткамі паддога, падобная да дзівоснага кіліма.

Храм атрымаўся на той час грандыёзны: 31,5 метра ўдоўжкі і блізу 26 — ушыркі. План найстаражытнейшай полацкай Сафіі і яе ўнутраная прастора прасцейшыя, чым у кіеўскім ды ноўгарадскім саборах, але ў гэтым ёсць свая прыгажосць і выразнасць. Магутнасць сцен падкрэслівалі вузкія выцягнутыя вокны. Пад купаламі і ў алтары яны былі болыпыя, і праз іх у храм падалі залатыя снапы сонечных промняў Дах з сямю купаламі пакрывалі алавяныя лісты. Са скляпення галоўнага купала на вернікаў пазіраў Хрыстос Пантакратар.

Усяслаў не пазнаў бы нашага сённяшняга белакаменнага сабора ні звонку, ні ў сярэдзіне. Дзе шаснаццаць слупоў што падтрымлівалі скляпенні? Дзе фрэскі, якія нагадвалі размалёўкі Сафй кіеўскай? Дзе сем «вярхоў» з пазлачонымі крыжамі? Да нашых дзён ацалелі адно падмуркі таго храма, частка сцен ды невялікія фрагменты фрэсак. У лёсе Сафй адбілася ўся драматычная мінуўшчына горада з яе войнамі, захопамі, пажарамі і разбурэннямі.

Але вернемся да муроў храма, што быў сэрцам Полацкае дзяржавы.

Тут не толькі маліліся: князь з сям’ёй і прыдворнымі ўверсе, нахорах, астатнія — унізе. У Сафіі прымалі паслоў абвяшчалі вайну і падпісвалі мір, захоўвалі княжы скарб і заснаваную Ізяславам бібліятэку, узаконьвалі пячаткаю сталічнага горада гандлёвыя дамовы. Нездарма яна мела надпіс: «Печать Полоцьская і святоі Софьі». У час варожай аблогі храм ператвараўся ў магутную фартэцу. Ужо ў іншыя часы, у XV стагоддзі, у полацкай грамаце будзе запісана: «А се мы, полочане, вси добрыи люди й малыя надзеючйсь на Бога святого, Софея милость й князя велйкого Вйтовта здоровья».

вернуться

2

Урыўкі са «Слова» падаюцца ў перакладзе Рыгора Барадуліна.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)