Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 94
Перейти на страницу:

Дзякуючы гэтай уласцівасці памяці для Алеся Жыгунова вельмі характэрна ўспрыняцце свету ў крэўнай сувязі з мінулым, з нядаўнімі продкамі сваімі. І рэчаўны свет у яго адухоўлены іх працай, іх асобамі. Нават на бабіным ручніку, здаецца яму, хлапчуку, «пеўні вялі суладна, світальна: ку-карэ-ку!» І адчуваецца, што пытанне: «А мы з табою вышыванкі матуліны ці збераглі?» — для яго не рытарычнае, не з літаратурнага рада. Тут — сувязь усіх гэтых вышываных васількоў і пеўнікаў — з цяплом працавітых рук, што іх стварылі, з хлебным пахам палёў, з росным ветрам лясоў. Хаця — часам трапляе ў гэтую свежую плынь жыцця халадок літаратурных варыяцый. І як ва ўсіх згаданых паэтаў з літаратурнай адукацыяй (а яе маюць усе, акрамя Л. Галубовіча і В. Шніпа) — прачытанае, успомнена-забытае. Пэўныя тэндэнцыі часу адчуваюцца не толькі ў канкрэтнай сучаснай тэматыцы, у цікавасці да гісторыі, невыпадковай уяўляецца і агульная ўвага да Максіма Багдановіча. Вершы, прысвечаныя паэту, ёсць у Галубовіча і ІІісьмянкова, а ў Галубовіча і Шніпа — аднолькавыя эпіграфы да вершаў з Максіма Багдановіча («Маладыя гады,/ Маладыя жаданні!»). І ў гэтым угадваецца накіраванасць эстэтычная, цэнасная арыентацыя.

Ёсць агульныя тэндэнцыі, ёсць агульныя тэмы, тэмы вандроўныя, ёсць агульныя і вандроўныя паэтычныя тропы. Раптам у такіх двух розных паэтаў, як Л. Галубовіч і В. Шніп, з'яўляюцца — у Галубовіча — «І сонца над светам спакусна плыве, як бохан гарачы пшанічнага хлеба», у Шніпа — «Бохан сонечны з небакраю»... А Шніпу гэты вобраз так упадабаўся, што ў яго спачатку «якуцкія вавёркі коцяць сонца ў Беларусь», а праз старонку «буслы над вёскай нашай коцяць бохан сонца па дубах». А ў вершы «Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы» яшчэ раз «буслы на захад сонца коцяць па дубах». І немагчыма не ўспомніць барадулінскае «неба тваіх вачэй», калі чытаеш у Шніпа «нябёсы вачэй над дачушкай матуля схіліла ізноў». І больш як рызыкоўны ў яго такі троп: «Букет расцвіў слязой». Хаця сам па сабе верш, у якім ёсць гэты радок, празрысты, чысты, з харошым настроем узнёслай закаханасці, што заўсёды светліць пачуццё паэта:

Паглядзі, над белай зямлёй Белы дзень на сонечным кані.

Светлае, чыстае, яснае — гэта ўвогуле асноўны ўспрымальны колер паэта. Нібыта прамень, што не прайшоў яшчэ цераз прызму жыццёвых выпрабаванняў і не раскладзены на розныя колеры спектру.

Першага снегу святло, Ты для мяне, як свята, Сонца памалу ўзышло
З коміна крайняй хаты. Вецер сцяжыну маю Ноччу замёў на лузе. Ціха на ганку стаю, Снег патушыць баюся.

У В. Шпіпа пазначаецца важная для паэта якасць — выводзіць прыватнае назіранне да абагуленага роздуму. Хаця, магчыма, занатоўвае ён пакуль тую асацыяцыю, што ўзнікае адразу, не заглыбляючыся думкай у сутнасць з'явы.

Ідзе гадзіннік — Цік-так, цік-тук... А мне думаецца — Няўмольны час Забівае дзверы У наша мінулае.

У вершы Шніпа «Зайшла усмешка у купэ...» са знаёмымі паэтычнымі атрыбутамі: цягнік — сённяшняя рэалія, сімвалічны край свету — асвячоны традыцыяй паэтычны ландшафт. Узнікае асабістае, паэтава, адчутае: «Я моўчкі п'ю халодны чай,/ Балюча апякаю губы». Практычная несуадноснасць, супярэчныя факты — і мастацкая апраўданасць вобраза.

Мабыць, яшчэ неўсвядомлена, але адчувае паэт існаванне ў першую чаргу як хараство быцця, як падставу радавацца прысутнасці ўсяго жывога на зямлі. З маладой непасрэднасцю ўспрымае В. Шніп «снег, нібыта шчырасць звонкай маладой зімы», вятры ў яго вершах «прапахлі скошанай травой», узыходзіць у вершах В. Шніпа «рунёвае сонца». І зборнік свой ён назваў «Гронка святла».

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)