Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Уліс з Прускі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уліс з Прускі

Электронная книга - «Уліс з Прускі». Краткое содержание книги:

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 167
Перейти на страницу:

За панам сіла. З гэтага часу ўранку і ўвечары панскія парабкі стаялі сцяной і доўгімі кіямі адганялі сялянскіх кароў. Больш таго, пан, палічыўшы сябе пакрыўджаным, падаў, як раіў яму ўраднік, у суд на «прыцясненні з боку сялян». Здарылася гэта, як сведчыць Гродзенскі гістарычны архіў, дзе захаваліся ўсе дакументы, у 1869 годзе. Скаргу памешчыка Караля Падгурскага разглядаў Брэсцкі павятовы суд. З Брэста ў Пруску, зрабіўшы ёй гонар, прыехаў сам міравы пасрэднік Аненкаў. Пасля адмены прыгоннага права былі ўведзены такія пасады — міравы пасрэднік, міравы суддзя. Сялян сабралі перад панскім палацам. На ганку стаялі Аненкаў і пан Караль. Тут жа маячыла мажная постаць урадніка Кастантага. «Вось што, рабята, — пачасаў за вухам Аненкаў,— ваш памешчык калежскі асэсар Падгурскі Караль Станіслававіч абіжан вамі і скардзіцца на вас». Прускаўцы маўчалі. Нарэшце падаў голас Кірыла: «Нам дарога трэба і прагон для скаціны. Колькі можна цярпець паншчыну?!» Міравы пасрэднік Аненкаў аказаўся дзелавым чалавекам, не пазбаўленым пачуцця справядлівасці. Прускаўскія сяляне, за выключэннем старасты Якава Галёнкі, былі аштрафаваны — па адным рублі з кожнага ў карысць мірскога капіталу Ратайчыцкай воласці. Але прагон міравы пасрэднік Аненкаў, дзякуй яму, усё ж такі даў.

Значыць, нейкая праўда на свеце ёсць!

VI

І пачалося ў Лявонкі камянецкае, гарадское, можна сказаць, жыццё. Не лёгкім яно здалося, але затое надта цікавым. Хлопец улёг у вучобу, разам з усімі вучнямі карпеў над задачкамі, пісаў дыктоўкі і практыкаванні, вучыў на памяць вершы і байкі. Займаўся без прымусу, з ахвотай, нават са смакам. Адначасова з ім у вучылішча, у першы клас, паступіў Змітрок Зуб з Бабіч, з якім Лявонка пасябраваў яшчэ ў прускаўскай школе. Перад першым урокам, займаючы парты, Змітрок пабіўся з Яшкам Пацам — пракідкім хлопцам з Вуглян, але потым памірыліся. Нялёгка ім — пачаткоўцам. Настаўнікі пільна правяралі ўчарашнія ўрокі, тлумачылі заданне на заўтра. Старшакласнікі — тыя, хто вучыўся трэці ці чацвёрты год, — адчувалі сябе даволі вольна. У адрозненне ад іх, пачаткоўцы паводзілі сябе нясмела. Лявонку дасталася апошняя парта. Ён трымаўся сціпла, саромеўся прымаць удзел у вучнёўскіх гульнях. Выглядалі вучні па-рознаму. Некаторыя былі апрануты ва ўсё крамнае, у хромавых ботах. Тыя, хто бядней, насілі сваё, прывязнёвае, вытканае на кроснах.

Перад пачаткам урокаў маліліся. Потым пачыналіся заняткі. Вучылішча расчыніла дзверы ў новы, нязнаны свет. Найбольш займалі ўвагу гісторыя і геаграфія.

Гісторыю вёў малады настаўнік Станіслаў Арцёмавіч. Выглядаў ён прыгожа, хоць і з барадой: на галаве стог валасоў колеру спелай пшаніцы, густая барада, вусы, сінія вочы.

На першым уроку, прыязна ўсміхаючыся, ён сказаў:

— Нехта можа падумаць, што не варта вывучаць старажытную гісторыю, бо цяпер іншыя часы, а тых людзей даўно няма ў жывых.

Вучні ўважліва слухалі.

— Не, нам якраз важна ведаць пра сваіх продкаў і іх жыццё. Гісторыя, дзеці, побач з намі. Хіба не глядзіць яна на нас байніцамі Камянецкага стаўпа — вунь, што на беразе Лосьны, на ўзгорку? — Вочы настаўніка загараліся жывымі іскрынкамі, твар святлеў.— Між іншым, — працягваў ён, — у гэтых мясцінах захавалася мова, на якой гаварылі людзі ў часы Кіеўскай Русі. Пасля Кіеўскай Русі было тут Галіцка-Валынскае княства, а затым, з 1366 года, Вялікае княства Літоўскае, утворанае літоўскімі князямі. Вось ля гэтай вежы, — Станіслаў Арцёмавіч глянуў у акно, за якім узвышаўся Камянецкі стоўп, — стаяў Вітаўт, калі збіраўся на Грунвальдскую бітву, а ў Белавежскай пушчы білі і салілі дзічыну, рыхтуючыся ісці на крыжакоў…

Лявонка і ўвесь клас слухалі як зачараваныя. Старое ўваходзіла ў іх свядомасць як новае. Нечаканасцю з'явіліся словы настаўніка пра тое, што ў маёнтку Лышчыцы (гэта зусім недалёка ад Прускі) жыў некалі выдатны чалавек — Казімір Лышчынскі, імя якога ведала Еўропа.

— Я не здзівіўся б, — страсянуў настаўнік сваёй пшанічнай чупрынай, — калі раптам аказалася б, што сярод вас сядзіць нейкі яго далёкі родзіч — нашчадак таго Казіміра.

«Дык Лышчыцы ж усяго за некалькі вёрст ад Прускі,— падумаў Лявонка. — Аказваецца, Лышчынскі напісаў кнігу „Аб неіснаванні Бога“, у якой даказваў, што Бога няма. Грэх падумаць!»

Станіслаў Арцёмавіч узяў са стала кнігу і адкрыў на мясціне, адзначанай закладкай.

— «Блюзнерства яго цяжка было і слухаць, якое я, каб не распуснічаць, пісаць апускаю», — вось так пісаў пра Лышчынскага адзін з яго богабаязных сучаснікаў-храністаў таго часу. Царкоўны суд прыгаварыў вальнадумца да жорсткага пакарання — яго спалілі на агні.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 167
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)