Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008
I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008

Электронная книга - «I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008». Краткое содержание книги:

 У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «І чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах i газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
Перейти на страницу:
*
Музыка ночы! Неба з зямлёй злучыла!.. А камертонам Ёй паслужыў цвыркунок Першы азваўся ў цішы.
*
Разлёталіся, Размільгаліся думкі — Ні сабраць, ні ўняць. І чаму на Купалле Такая доўгая ноч?..
*
Вось і ў табе ўжо Бачу адно дабрыню, Ціхасць і стому. Як моцна цяпер ты мне Напамінаеш маму!
*
Самы высокі І самы белы касцёл — Наш быў, у Гайне. Заглянеце мне ў душу — Пераканаецеся.
*
Так страшна ўявіць, Колькі я дам аднойчы Клопату родным, — Што хай бы я ўлёгся лепш Дзесь у брацкай магіле.
*
А быў жа ён — час, Калі мне здаваліся: Рачулка — ракой, Пагорачкі — горамі, Дзедава слова — Божым.
*
Белая поўня. Белы сувой дарогі. Скора i дома! Камашы ў адной руцэ, Куфэрак кніг — у другой.
*
«Любіць — не любіць...» Помню, абшчыпваў i я Белы рамонак. Забава, а як хацеў Скончыць пялёсткам «любіць»
*
Родныя гукі... З гукаў — родныя словы... Са словаў — песні, Казкі, паэмы, драмы, Жыццё, Радзіма, Народ.
*
І я зразумеў: Хоць кінься грудзьмі на дот За волю Тваю — І з амбразуры зняты Не пераканаю ix.
*
Часцей і часцей Апынаюся думкай На тым пагорку, Дзе мама, сястра i брат. I камяні. I сосны.
*
Скора ўжо, скора Пройдзе, я веру, Гасподзь Па нашай зямлі. Толькі патрапіць бы нам Ступіць у Яго сляды.
*
Ужо холадна, Ужо хочацца ў хату Падацца з двара I з напаленай грубкай Павітацца далоньмі.
*
Гляджу на пусты, Голы садок. А ў думках: З кім я? I што я?.. На бязлістай галінцы Склее забыты яблык.
*
Музыка лесу Заўсёды ў душу спакой Мне навявала. Што ж гэта сёння так Хвоі шумяць трывожна?
*
Вы — маеце ўсё, А я — толькі вяргіняў Кустоў дзесятак. Што ж трэба вам ад мяне? Даць на развод? Вазьміце!..
*
Аж не верыцца, Гледзячы ў вочы жыццю, Што колісь i мы Мелі гонар дзяржаўных, Свабодных душой, людзей.
*
Пад вечар набіў I сяннік i падушку Шэптам мурагу, Водарам спелых зёлак. Што сёння прысніцца мне?
*
Мне цяжка вельмі: Я знаю, што зрабілі За сотні гадоў З нашай ліцьвінскай душой Чужакі-акупанты.
*
Па чым пазнаю, Што ты — мой брат беларус? У тваіх вачох — Наша гісторыя ўся, Усе дзесяць стагоддзяў.
*
Вы думаеце, Што ў вас апраўданне ёсць? Так думаў i я. I гэта мой страшны грэх Перад памяццю родных.
2002-2004
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)