Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пад знакамі Арла й Пагоні
Пад знакамі Арла й Пагоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пад знакамі Арла й Пагоні

Электронная книга - «Пад знакамі Арла й Пагоні». Краткое содержание книги:

Кніжка „Пад знакамі Арла й Пагоні” ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 50
Перейти на страницу:

Век пары й электрычнасьці дыктаваў свае законы. Шырылася асьвета. Ва ўнівэрсытэты рушылася моладзь з?пад саламяных стрэхаў. Набліжалася ХХ стагодзьдзе, а зь ім, бы веснавыя воды, накочвалася магутная хваля беларускага адраджэньня. Багушэвіч і ягоныя спадзьвіжнікі прычакалі б 1905 году і першай легальнай беларускай газэты ў Вільні, і выдавецкай фірмы, і арганізацыяў — паўміралі ж яны не ад старасьці. Адзін Вінцук Дунін-Марцінкевіч завекаваў да 1884 году, калі жандары грамілі Беларускую партыю, лідэр якой, Ігнат Грынявіцкі, забіў цара Аляксандра ІІ.

19. Рунь

Разам з адыходам XIX стагодзьдзя ў гісторыю скончылася ў Беларусі татальная дамінацыя польскай культуры й мовы. Паншчынны двор, які быў апораю для ўсякіх паўстаньняў у імя аднаўленьня Рэчы Паспалітай, пераўтварыўся ў капіталістычны фальварак, заняты грашовымі прыбыткамі. У жыдоўскіх мястэчках, карпеючых у дробным гандлі, ды ў хілых рукадзельных мануфактурах паявіліся фабрычкі зь бізнэсам на ўсход і захад. Месца польскіх школак занялі расейскія. Адбылася зьмена культурнай арыентацыі — з Польшчы на Расею. У сярэднія навучальныя ўстановы пайшло пакаленьне дзяцей свабодных сялянаў, вядома, з багацейшых дамоў. Зьнікла двухмоўе ў беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя. Нейк так дзіўна склалася, што ў апошнія дзевяностыя гады вымерлі выдатныя паэты й празаікі, гадаваныя ў вялікапольскім духу, і таму існуючыя адначасна ў двух нацыянальных структурах. Час польска-беларускіх альбо беларуска-польскіх пісьменьнікаў завяршаўся разам са сьмерцю Францішка Багушэвіча, Адама Гурыновіча, Альгерда Абуховіча, а раней — Вінцука Дуніна-Марцінкевіча, ня згадваючы пра меней значных.

Летам 1897 году раптоўна сканаў Янка Неслухоўскі, пра якога часьцей чуем пад літаратурным псэўданімам: Янка Лучына. Паэт зь яго аказаўся ніжэйшага лёту, але гэта ягоныя творы склалі першую, легальна выдадзеную, беларускую кніжку Вязанка. Падрыхтавалі яе, праўдападобна, студэнты ў Пецярбурзе ў 1903 годзе. У той жа год прайшоў устаноўчы зьезд Беларускай Сацыялістычнай Грамады, найпершай самастойнай партыі ў палітычным жыцьці беларусаў. Супастаўленьне датаў шмат што растлумачвае.

Гэты інжынер па прафэсіі атрымаў знакамітую гуманітарную адукацыю, зь веданьнем эўрапейскіх моваў і нават старажытнай грэцкай, зь якой перакладваў Гамэра. Паходзячы з заможнае мяшчанскае сям’і ў Менску, свой талент прысьвяціў Неслухоўскі ня столькі справе адраджэньня Беларусі, яе народу й дзяржавы, колькі якраз сацыяльнаму яе разьняволеньню. Засяроджваў ён сваю ўвагу на постаці селяніна — носьбіта сапраўднай маральнасьці, трактуючы яго як соль зямлі, апору ўсякае чалавечнасьці. Гэта было водгульле народніцкіх ідэяў, даволі ўжо анахранічных у эпоху бурлівага разгортваньня капіталізму. Цікава адзначыць пры нагодзе, што ў польскай літаратуры тое ж народніцтва ніколі не прынялося, а якраз у васьмідзесятыя ды дзевяностыя гады дайшла ў Варшаве да голасу пазытывістычная ідэалёгія: культ прадпрымальніцтва, паклоньніцтва перад машынай і капіталам, курс на будаваньне Польшчы не „мецяжамі”, якія даводзілі да катастрофаў, але моцнай эканомікай, туга па напханым банкнотамі кашальком. Ня плач над лёсам гаротнага вяскоўца пераважаў у тамашніх салёнах; але пахвала даходнай крамы ды фабрычнага размаху. Польскае Каралеўства, фармальна ліквідаванае ў 1888 годзе, даўно расло ў сілу, доўга трымаючы ў шаху параўнаўча маладую расейскую індустрыю.

Вершы Янкі Лучыны сёньня цяжка чытаць. Яны — акрамя тых з філязофскім падтэкстам — належаць як быццам да нейкае тэматычнае архэалёгіі. Сьвет, апісаны ў іх, прапаў назаўсёды. Гарадзкая цывілізацыя канчаткова глынула традыцыйную вёску. Але Лучына не затрымаўся на сацыялягізьме, вопісах гаротнасьці бедных людзей.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 50
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)