Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Міфалогія і літаратура
Міфалогія і літаратура - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міфалогія і літаратура

Электронная книга - «Міфалогія і літаратура». Краткое содержание книги:

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 71
Перейти на страницу:

Што такое вербальная магія, або сугестыўнае ўздзеянне?

Што яднае моўную сугестыю з выяўленчымі сродкамі мастацкай літаратуры?

РАЗДЗЕЛ 2

Міфалагічная мадэль свету

Касмагонія

З глыбокай старажытнасці людзі імкнуліся зразумець, растлумачыць многія з’явы акаляючай рэчаіснасці. Як жа яны яе ўяўлялі? Свае веды пра свет чалавек эпохі архаікі абагульняў у выглядзе нейкага канкрэтнага вобраза, мадэлі.

У плямёнаў, якія стаялі яшчэ на ступені татэмізму, Зямля ўяўлялася, напрыклад, гіганцкай ласіхай або агромністай чарапахай, якая ляжала на сланах, на рыбах ці на змяі. Сэнс у тым, што свет разумеўся як жывое цела, напачатку абавязкова жаночае.

У далейшым геаграфічныя пазнанні пашырыліся. Мадэль свету пачала выглядаць як кола (бачны далягляд) па гарызанталі і як трохчастная структура па вертыкалі.

Кола (круг) — вельмі важная фігура ў чалавечай культуры. Важнасць круга захавалася ва ўсіх магічных рытуалах: акрэслены круг захоўвае энергію, не дае ёй рассейвацца ў прасторы. Па вертыкалі ж свет трыадзіны: чалавек, стоячы, бачыў, што пад ім, над ім і побач з ім. Паколькі чалавек стаяў у цэнтры і далягляду-круга, і трохпадзеленага свету, надзвычай важнае значэнне набыла сімволіка цэнтру. Нават сёння цэнтр любой акрэсленай прасторы адыгырвае найважнейшую ролю ў жыцці людзей. Напрыклад, многія краіны змагаюцца за прызнанне цэнтру Еўропы менавіта на іх тэрыторыі (Аўстрыя, Украіна, Літва). Нядаўна беларускія вучоныя з дапамогай самых сучасных методык даказалі, што цэнтр Еўропы — у Беларусі, у 50 км на поўдзень ад Полацка, на дне возера Шо. Толькі ж гэта адкрыццё неабходна прапагандаваць, бо іншыя краіны маюць са сваіх «цэнтраў» вялікі турыстычны даход.

Цэнтр свету ў розных міфалагічных сістэмах абавязкова неяк канкрэтна ва ўяўленнях людзей фіксаваўся. Так, у многіх народаў у цэнтры размяшчалася Свяшчэнная Гара — месца сутыкнення Зямлі і Неба, а ўнутры яе ці пад ёю — пекла. Такім чынам, гара і падзяляла свет на тры часткі. У старажытных індусаў, а таксама алтайцаў такой свяшчэннай гарой была гара Меру, якая знаходзілася на полюсе, а над ёю ззяла Палярная зорка як цэнтр неба. У Месапатаміі — раўнінная мясцовасць, таму здаўна тут будавалі імітацыі Свяшчэннай Гары — піраміды-зікураты (часткова такі зікурат захаваўся ў горадзе Ур). Вавілонская вежа, апісаная ў Бібліі, сапраўды існавала: яе апісаў грэчаскі гісторык Герадот, а ў канцы ХІХ ст. рэшткі раскапалі археолагі. У японцаў і сёння цэнтрам свету і цэнтрам Японіі з’яўляецца свяшчэнная гара Фудзіяма. Кожны японец хоць бы раз у жыцці павінен падняцца на даволі высокую гару (прыкладна 3700 м), каб сустрэць на яе вяршыні ўзыход сонца (паэтычная назва Японіі — Краіна ўзыходзячага сонца) і ўбачыць адтуль сваю краіну. У старажытнай Грэцыі на Алімпе жылі багі. На думку многіх хрысціян, гара Галгофа ў Ерусаліме — цэнтр свету і адначасова месца, дзе створаны і пахаваны першачалавек АДАМ. Кроў Хрыста, раскрыжаванага на Галгофе, пралілася на чэрап АДАМА (сама назва Галгофа азначае літаральна «чэрап») і з’явілася выкупленнем яго граху. Вось чаму на некаторых абразах можна бачыць прама пад крыжом чэрап.

Курган у скіфаў таксама імітаваў свяшчэнную гару ў стэпе, дзе гор не было. Магчыма, гэта сведчанне таго, што скіфы прыйшлі з мясцін, дзе горы былі, — з Алтая. Але і ў старажытных насельнікаў Беларусі была надзвычай развітая курганная культура: яшчэ ў пачатку ХХ ст. археолагі зафіксавалі 6000 курганаў, у значнай ступені потым знішчаных. Асабіста я лічу, што вялікае значэнне курганаў, увогуле гор, у раўнінных як быццам народаў — гэта памяць пра Патоп, калі можна было выратавацца толькі на ўзгорках. Ды і ўвогуле: пасля сусветнай катастрофы людзі захаваліся толькі ў гарах — адтуль пачалася наша Цывілізацыя.

Гара — мадэль свету надзвычай старажытная. У далейшым многія народы Еўразіі сфарміравалі іншую мадэль — Сусветнае (Касмічнае) Дрэва, Прадрэва, Дрэва Жыцця.

Сімволіка Сусветнага Дрэва надзвычай глыбокая, багатая і шматгранная. Яно ўвасабляла Цэнтр свету і сам гэты свет, чалавека і яго шлях да духоўных вышынь; цыклы жыцця, смерці і адраджэння; Космас і яго працэсы вечнага абнаўлення; мудрасць і таямнічыя законы быцця, магчыма, нават n-мерныя яго межы з вялікай колькасцю каардынат. Прадрэва злучае тры вертыкальныя сферы: Неба, Зямлю, Падзем’е. Карані Касмічнага Дрэва — глыбока ў падземным свеце, свеце ісціны і патаемных ісцін. Яго камель, быццам мост, цягнецца да неба, да самых высокіх сфер, вытокаў усяго існага, дзе жывуць багі, зоркі, высокія мары і ідэалы, дзе пануе вечная вясна. Тут, на вяршыні, месца яднання неба і зямлі, вечнасці і часу. Сок Дрэва Жыцця — нябесная раса, што дорыць адраджэнне, а плады — бессмяротнасць. Прадрэва — стрыжань, вакол якога адбываецца бачнае і нябачнае жыццё Космасу, што не мае ні пачатку ні канца.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 71
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)