Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 198
Перейти на страницу:

— Я як даведаласа, што ву будзеце, — казала шчаслівая бабка, прыціскаючы да грудзей худыя рукі з выкручанай анучаю, — так пайшла ў сельсавет і папрасіласа. Вы ўжо ізьвініце, што даўно не палена... Дроў колатых не было. Я і пры тым заведушчым (так бабка звала бібліятэкараў) тут прыбірала, і пры той, што да вас, Лідзе... А як яны звальняюцца, так і я без работы.

— А дзе вы дровы бярэце?

— У дрывотні. Там і дроў, і торфу столькі, што абы хто паліў. На школу, пошту і цеку (бібліятэку). Выходзячы, зноў папрасіла прабачэння за тое, што холадна.

— Ды я прывык за гэты тыдзень.

— І то — чалавек малады; гэта старому хоць палі, хоць так сядзі, усё адно белы свет... У майго чалавека пакойнага век ногі мерзлі. Бывае, ляжым у ложку, а я баюся яго тых ног крануцца.

Вымыла яна і калідор, і калідорчык. Антон памацаў грубку — гарачая, хоць ты здымай куртку і шапку. У калідоры нехта забухаў пракураным кашлем, доўга аббіваў ногі перад дзвярыма. Зайшоў высокі, няголены, аж нейкі чорны з твару мужчына, у кухвайцы, у ботах, у ватніх штанах. Там, дзе штаны запраўлены ў боты, поўна кірсы[6], трэсачак; запахла смалою, лесам і гарэлачным перагарам. Васкевіч здагадаўся, што гэта і ёсць зяць Іван, які дровы коле.

Нічога не кажучы, мужчына стаў аглядаць новага бібліятэкара. Васкевіч пакруціўся, сеў за стол, адчыніў шуфляду, прабег пальцамі па кніжачках фармуляраў, падняў вочы — Іван стаіць і глядзіць.

— Вы нешта хацелі?

— «Яму» Купрына. — І выгляд, і голас у яго былі такія, быццам зараз ён сабраўся у нечым падашукаць Васкевіча. Васкевіч якраз учора паўдня расстаўляў на паліцы раскіданыя абы-дзе пасля вопісу кнігі і дабраўся акурат да «К»; ён нават помніў, што цяжкі новенькі двухтомнік Купрына стаіць паміж Купалам на рускай мове і «Выбраным» таго ж Купрына.

Іван даў яму час прачытаць зместы абодвух тамоў, «Выбранага», і толькі тады ўпэўнена сказаў:

— Не, не будзе тут «Ямы» Купрына. Сапраўды, не было.

— Можа, так што возьмеце? Вось, двухтомнік...

— Не, мне трэба толькі «Яма».

— Пачакайце, я запішу, і калі паеду ў горад, там папытаю, у гарадской бібліятэцы.

— І там не будзе, — завярнуўся і пайшоў. Што за «Яма»? Трохі здзіўлены такімі паводзінамі першага чытача, а таксама загадкавым творам, пра які раней ніколі не чуў, Васкевіч распрануўся, кінуў на стол куртку (вешалку трэба зрабіць) і хацеў далей разбірацца з кнігамі, як зноў затупалі ў калідоры. Зайшлі тры дзяўчынкі — адна зусім малая, а тыя, падобна, старшакласніцы. Васкевіч перасеў за свой стол, дзяўчаткі ціха прайшлі ў куток, да газетнай шафкі-стэлажа, і пачалі гартаць часопісы.

Трэба сказаць, што бібліятэка размяшчалася на вялікай плошчы, на месцы двух класаў, паміж якімі разабралі перагародку. Бібліятэкарская «кафедра» — стол, у шуфлядах якога зроблены аддзяленні для фармуляраў — стаяла злева каля самых дзвярэй, ля грубкі. Далей злева, паўз глухую сцяну чатырма радамі цягнуліся стэлажы з вузкімі, якраз чалавеку стаць, праходамі. Стэлажы займалі ўздоўж палавіну памяшкання. На другой палавіне, пасярэдзіне, стаялі чатыры сталы, у дальнім кутку, дзе цяпер тоўпіліся дзяўчаткі, — газетны стэлаж і часопісны столік, у бліжнім кутку, насупраць «кафедры» Васкевіча — шафка са скрынкамі для каталожных картак і стэнд для кніжных выставак. Са свайго месца Васкевічу можна было, і то толькі калі добра выцягнуць шыю, убачыць што робіцца каля часопіснага століка; зусім добра, да самага акна, праглядаўся праход уздоўж глухой сцяны, — але два другія «лазы», як ні старайся, разгледзець немагчыма. Між тым дзяўчаткі, асмялеўшы, у сваіх, вядома, футрах пашыліся акурат у гэты дальні, нябачны праход.

— «Яму», «Яму» папрасі! — пачуў Васкевіч.

— Сама папрасі!..

Як быць? «А то знаю я гэтых дзевак!» — успомнілася Валянціна Мікалаеўна. Сапраўды, тут за раз пад футрамі можна вынесці паўпаліцы кніг... Правяраць на выхадзе? Альбо цяпер стаць у пачатку прахода і глядзець? Зрабіцца самому наглядчыкам, «пасвіць» людзей, як яго самога не так даўно «пасвілі» на інтэрнатаўскай прахадной? Нельга было так. А галоўнае, Васкевіч усё ж быў малады хлопец, і дзяўчаткі былі маладыя — проста па-мужчынску яму няёмка было б іх доўга разглядваць... «Ні цяпер, ні надалей наглядчыкам не буду!» — падумаў ён і астаўся сядзець і знарок пільна глядзець у акно перад сабою.

Дзяўчаткі кожная набралі па стосу кніг — дзіцячых і школьных праграмных. Васкевіч пачаў корпацца ў фармулярах і не мог знайсці ніводнага прозвішча з тых, што яму назвалі. Памагла старэйшая, як ён падумаў, дзяўчынка — румяная, з русымі непрыкрытымі кароткімі валасамі; яна, саромеючыся, ціхім голасам падказала:

вернуться

6

Пілавіння.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)